Тыдзень у Беларусі ў фатаздымках, 30 верасьня – 5 кастрычніка

Радыё Свабода Беларускія падзеі ў фатаздымках
30 верасьня. Сход супраць скасаваньня льготоаў у Віцебску





2 кастрычніка. Страйк прадпрымальнікаў у Менску

Абураныя прадпрымальнікі шукаюць праўды

За прадпрымальнікамі вяліся апэратыўныя відэздымкі

Начальнік упраўленьня прадпрымальніцтва Менгарвыканкаму Аляксандар Каліноўскі адказвае на пытаньні ўдзельнікаў страйку

Аляксандар Каліноўскі спрабуе закрыць аб’ектыў фотаапарата карэспандэнта Свабоды

Прадпрымальнікі каля “Паркінгу” – сёньня страйк

Адзін зь лідэраў прадпрымальніцкага руху Алесь Макаеў

Усе шапікі на “Паркінгу” сёньня не працуюць

2 кастрычніка. Прадпрымальнікі слонімскіх рынкаў прыпынілі працу





2 кастрычніка. Страйк прадпрымальнікаў у Віцебску

Гандлёвы цэнтар “Эвіком”: амаль усё зачынена, гандляроў няма

На “Смаленскім” пуста

2 кастрычніка. Прадстаўнікі дэмсілаў перадалі ў Палату прадстаўнікоў 40 тысяч подпісаў супраць скасаваньня льготаў















2 кастрычніка. Суд над грамадзкімі актывістамі з Барысава ў Менску


Сьвятлана Гарохавік


Сьведкі


Асуджаных вязуць адбываць пакараньне

2 кастрычніка. Пачатак рэканструкцыі Старога мосту ў Горадні





3 кастрычніка. Прэсавая канфэрэнцыя арганізатараў “Эўрапейскага маршу” ва Ўправе БНФ



3 кастрычніка. Расейская партыя “Адзіная Расея” вядзе агітацыю ў Менску

Расейскі агітацыйны аўтобус у цэнтры беларускай сталіцы. Расейскі агітацыйны тур у Менску.

4 кастрычніка. На Віцебшчыне заквітнелі сады





4 кастрычніка. У менскіх крамах – праблемы з пастаўкамі малака

У менскай краме “Раўбічы” а палове на першую прадавачка выстаўляла на вітрыну ўчорашняе малако зь дзьвюх скрыняў. На вітрыне — усё, што мае крама

У краме “Зарына” малако ў пакетах ужо раскупілі. Пэнсіянэру застаўся толькі напой з сыроваткі

5 кастрычніка. Аляксей Марачкін абнавіў каплічку ў Курапацкім лесе

Пабітая шыльда прымацаваная да сасны

Так выглядала каплічка

Аляксей Марачкін мяняе апаганены абраз Маці Божай на каплічцы ў Курапатах

Мэмарыяльная лава, якую ўсталяваў прэзыдэнт ЗША, разьбітая

Новыя крыжы ў Курапацкім лесе

5 кастрычніка. Прэзэнтацыі кнігі Ўладзімера Арлова “Імёны Свабоды” на Віцебшчыне


На сустрэчы ў Наваполацку па аўтограф да аўтара стаяла вялізная чарга


Падчас прэзэнтацыі ў Полацку зьнянацку пагасла сьвятло. Сустрэча з чытачамі працягвалася пры запаленых васкоўках і пераносных ліхтарах


Полацкія чытачы закідалі аўтара пытаньнямі


Прэзэнтацыя “Імёнаў Свабоды” ў Росіцы


Пісьменьнікі Ўладзімер Арлоў і Ірэна Жарнасек на месцы Росіцкай трагедыі. У лютым 1943 году карнікі забілі больш як паўтары тысячы жыхароў вёскі


Ул.Арлоў: "Героямі кнігі сталі як вядомыя асобы, чые імёны ўжо трапілі ў энцыкляпэдыі, так і тыя, хто быў вядомы хіба ў вузкім коле сваіх родных, сяброў, аднадумцаў. Але гэтыя людзі – з аднае кагорты. Гэта тыя, хто чакаў свабоды, змагаўся за яе, пакутваў і вельмі часта гінуў".


Натальля Плешчанка, дачка вядомага віцебскага апазыцыянэра


Загадчыца літаратурнай часткі тэатру Сьвятлана Дашкевіч


Гледачы. Зьлева ў першым шэрагу – спадарыня Сьвятлана, удава паэта Анатоля Канапелькі – аднаго з герояў кнігі "Імёны Свабоды"


Пісьменьнік зычыць сваім чытачам шчасьця, удачы, а перадусім – Свабоды