Радыё Свабода 66 год таму ў Магілёве фашысты вынішчылі большую частку габрэйскага гета. На працягу першых пяці дзён кастрычніка яны забілі каля 4 тысяч чалавек. Усяго ж у Магілёве загінула больш за дзесяць тысяч габрэяў. Карэспандэнт “Свабоды” сустрэўся з дасьледнікам магілёўскага Галакосту Аляксандрам Ліціным і пагутарыў пра падзеі таго часу.
Зараз на месцы гета знаходзіцца знаходзіцца прыватны сэктар, зусім побач – новы мост праз раку Дубравенку. Жыхары дамоў нават ня ведаюць, што некалі было на месцы іхных сядзібаў. На сьценах дамоў няма шыльды, якая нагадвала б пра падзеі 66-ці гадовай даўніны.
Магілёўскі гарвыканкам абяцае ўсталяваць на месцы гета памятны знак. У гарвыканкаме кажуць, што нібыта ўжо прынятая пастанова на конт усталяваньня памятнага знаку.
Са спадаром Ліціным мы сустрэліся на габрэйскіх могілках. У 1944 годзе тут перазахавалі парэшткі целаў забітых людзей. Пазьней на месцы перазахаваньня ўсталявалі помнік.
Перад вайной у амаль 100 тысячным Магілёве жыло каля 30 тысяч габрэяў.
У жніўні 1941 году адразу ж пасьля акупацыі фашыстамі Магілёва яны пачалі фармаваць гета. Гаворыць Аляксандар Ліцін:
“Ёсьць мапа, якую немцы прывезьлі з сабою зь Нямеччыны, на ёй ужо пазначаная тэрыторыя гета, то бок гета плянавалася загадзя яшчэ да захопу Магілёва. Канчаткова гета разьмяшчалася на рэчышчы ракі Дубравенка па абодвух яе берагам”.
Дакладных зьвестак пра колькасьць забітых фашыстамі у Магілёве габрэяў няма.
“Гета зьнішчалася не адразу, а часткамі. Працэсы па зьнішчэньні праходзілі ад верасьня да лістападу 1941 году. Самыя масавыя адбыліся акурат у гэтыя дні, ў пачатку кастрычніка – 3-га, 4-га ды 7-га. Паводле нашых падлікаў, было зьнішчана каля 10 тысяч габрэяў”, зазначае Аляксандар Ліцін.
На сёньня вядомыя пяць месцаў, дзе забівалі габрэяў. Працягвае спадар Ліцін
“Трэба сказаць, што калі на габрэйскіх могілках стаіць помнік і там ёсьць надпіс на іўрыце, то на ўсіх астатніх месцах, дзе былі расстраляныя, альбо забітыя габрэі помнікі стаяць, але на ніводным з іх няма надпісу пра тое, што тут былі зьнішчаныя менавіта габрэі”.
Па вайне Магілёў амаль цалкам зьмяніў склад свайго насельніцтва. Цяпер у горадзе жыве каля трох тысяч габрэяў.
Існаваньне гета ў Магілёве ў часе Другой усясьветнай вайны вывучае невялікая суполка актывістаў зь мясцовай габрэйскай грамады. Сваю суполку яны называлі “Урокі Галакосту“. Яны зьбіраюць зьвесткі, працуюць у архівах, апытваюць відавочцаў, выдаюць брашуры.
Віктар Хурсік: я не адмаўляю Галакост, 4.10.2007 У Наваградку дыскутавалі наконт габрэйскага супраціву ў часы вайны, 25.07.2007