Ігар Карней, Менск У 2008-м годзе ў Расеі ўсе казіно з мэгаполісаў пачнуць пераезд у аддаленыя раёны. Урадавай пастановай вызначаныя чатыры гульнявыя зоны: у Прыморскім, Алтайскім, Краснадарскім краях і ў Калінінградзкай вобласьці. Прадстаўнікі беларускіх уладных структураў у зьвязку з гэтым не выключаюць: каб згуляць у рулетку, карты ці на аўтаматах, расейцы паедуць у Менск, які нашмат бліжэй ад Масквы, чым Краснадар ці Прымор’е. Ці варта чакаць прыходу ў краіну бізнэсоўцаў ды гульцоў з Усходу? Што думаюць гаспадары беларускіх казіно наконт магчымай канкурэнцыі?
У Менску блізу двух дзесяткаў казіно. Апроч гэтага, пяць казіно ёсьць у Берасьці, чатыры ў Віцебску, тры ў Гомелі, два ў Магілёве, па аднаму ў Горадні, Баранавічах, Наваполацку, Мазыры і Бабруйску.
Л.Шыпай: “Казіно – гэта ня хлеб з маслам”
Але пэрспэктывы бізнэсу неакрэсьленыя. Прыкладам, дэпутаты Менскага гарсавету ў чаканьні адказу ад кіраўніцтва горада на свой дэпутацкі запыт. У зьвязку з магчымым перадзелам рынку гульнявога бізнэсу дэпутаты прапануюць ўзяць пад яшчэ большы кантроль гэтую сфэру. Гаворыць адна зь ініцыятарак дэпутацкага запыту Людміла Шыпай:
“І ў Беларусь у тым ліку, і ва Ўкраіну вельмі шмат чаго перацячэ. І сапраўды, ёсьць вялікая небясьпека, што мы апынёмся закладнікамі ўсёй гэтай лухты. Па расейскіх каналах паказваюць шмат гісторый, калі людзі банкрутуюць. Нават кажуць, што аўтаматы ды прыстасаваньні, якія прывозяць сюды, ужо пераробленыя, перапаяныя, то бок, можна гаспадару на іх зарабляць грошы падманным шляхам. Не бяруся сьцьвярджаць, паколькі асабіста з гэтым не сутыкалася. Але, разумееце, калі б гэта было ў параўнаньні як хлеб з малаком, то так, гэта трэба было б разьвіваць. Але калі гэта толькі выманьваньне грошай?! Ні інтэлекту не дадае, ні чагосьці іншага. Ну, пагадзіцеся? Асабіста я ня бачу такой неабходнасьці, каб гэта разьвіваць і паглыбляць”.
В.Хрол: “Ляс-Вэгас трэба будаваць у Глыбокім”
Трывогі дэпутатаў Менгарсавету падзяляюць і некаторыя дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. Так, Васіль Хрол выступае пасьлядоўным прыхільнікам навядзеньня жорсткага парадку ў гульнявым бізнэсе. Але ён лічыць аптымальным варыянтам стварэньне беларускага Ляс-Вэгасу, які, паводле Хрола, трэба пабудаваць у ягонай выбарчай акрузе – на Глыбоччыне. Менавіта тут прапануецца сканцэнтраваць усе гульнявыя ўстановы Беларусі:
“Я перакананы: у Беларусі неабходна зачыніць усе казіно і гульнявыя ўстановы ў Менску, Берасьці, Віцебску Гомелі і г.д. І зрабіць беларускі Ляс-Вэгас. Перадусім дзеля таго, каб не было спакусы ў чалавека сярэдняга клясу, зь сярэднімі прыбыткамі наведваць іх пасьля атрыманьня заробку ці авансу. Прыбраць іх з вакзалаў, прыбраць зь месцаў, дзе ходзяць нашы грамадзяне на працу і з працы.
Захацеў хтосьці пагуляць – прыехаў у Ляс-Вэгас, гэта горад Глыбокае Віцебскай вобласьці: там (у тэорыі – РС) інвэстыцыі, там хмарачосы, добрыя дарогі. Сабраўся на выходныя ці ў адпачынак, узяў жонку, зьняў нумар у гатэлі. А ў гэтым гатэлі – і казіно, і гульнявыя аўтаматы. І гуляй колькі ўлезе. Гэта цывілізаваны шлях, увесь сьвет аб гэтым даўным-даўно падумаў і робіць менавіта так. Таму прыйдзе час, і ў Рэспубліцы Беларусь таксама зьявіцца свой Ляс-Вэгас. І малайцы ў гэтым сэнсе дэпутаты Менгарсавету: яны правільна ставяць пытаньне”.
Ю.Данькоў: “Ворагі казіно – неадэкватныя людзі”
Уладальнік сеткі казіно “Данькофф” прадпрыемства “Джорджык і К” Юрый Данькоў лічыць памылковай пазыцыю што ўладаў Расеі, што Беларусі, якія імкнуцца любым чынам ізаляваць гульнявы бізнэс. Кажа, што, прыкладам, прыход на гульнявы рынак Беларусі расейскага капіталу толькі дадасьць стымулу агульнай справе. А спробы наладзіць татальны кантроль за гэтым бізнэсам у Беларусі называе неадэкватнымі:
“Няхай лепш за сабой узмоцняць кантроль. Бо ўжо як над гэтым бедным гульнявым бізнэсам усё ўзмоцнена, дык не пераказаць. А тое, што нібыта гульцы расейскія паедуць, дык што тут дрэннага? Будуць гатэлі запоўненыя, будуць рэстарацыі поўныя, людзі будуць прыяжджаць, грошы ў бюджэт пакідаць. Што ў гэтым дрэннага? Уся інфраструктура адразу пачне ажываць. Гэта ж як адразу статус горада падымецца! Бо як толькі людзі прыедуць, пачнуць гуляць, гэта адразу ж ідзе загрузка гатэльнага бізнэсу. І ставіць палкі ў колы працэсу могуць толькі няздары, якія прызначаныя дэпутатамі. Не выбраныя людзьмі, а пасаджаныя ў дэпутацкі корпус”.
Карэспандэнт: “У гэтым зьвязку дэпутат Хрол прапануе вынесьці ўсе казіно ў адно месца...”
“Хрол вечна штосьці прыдумляе. То прапануе падатак увесьці на мабільныя тэлефоны, то яшчэ нешта. Гэты чалавек ня ведае, як сябе праявіць. Ён шукае для сябе толькі нейкі складаны нэгатыў”.
Заўзятыя гульцы пачуваюць сябе ў казіно як дома
Адзін мой знаёмы – у мінулым заўзяты наведнік казіно. Здолеў спыніцца, толькі калі захапленьне ўнесла карэктывы ў сямейнае жыцьцё. Расказвае, што трапіць у гульнявы вір надзвычай лёгка, а вось выплысьці адтуль цяжка:
“Там прадугледжаныя ўсялякія варыянты заахвочваньня, зацягваньня, “заманілава” адным словам. Гарбату бясплатна наліваюць, кавай частуюць. А кожны ведае, што ў казіно гэта каштуе даражэй, чым у звычайных рэстарацыях, бо прызначэньне казіно зусім іншае, чым накарміць чалавека – хутчэй, разуць і распрануць наведніка. У іх уся сыстэма ў гэтым сэнсе распрацаваная вельмі дасканалая. Ну, яна такая ненавязьлівая, але, тым ня меней, калі гулец бачыць, што да яго тут такая ўвага, і такія фрывольнасьці дазваляюцца, калі ён ужо даляраў 500 прайграў, то чалавек ужо сюды ходзіць як ў родны дом”.
Дзейнасьць клюбаў і казіно ў Беларусі рэгулюецца прэзыдэнцкім Дэкрэтам і адпаведнымі пастановамі Савету Міністраў. У іх – ня толькі сьпіс інструкцый пра ўмовы дзейнасьці, але нават правілы рулеткі ды картачных гульняў.
Хто валодае тэлевізійнымі лятарэямі і хто на іх зарабляе?, 4.10.2007 Псыхолягі: тэлевізійныя лятарэі правакуюць залежнасьць, 3.10.2007 Менскія дэпутаты супраць “аднарукіх бандытаў”, 1.10.2007