Вячаслаў Ракіцкі, Менск Удзельнічае гісторык Алег Трусаў Эфір 4 кастрычніка 2007 году
“Распачалася пілігрымка раніцай 13 жніўня ад Чырвонага касьцёла ў Менску. Шлях ляжаў праз Глыбоччыну, праз Браслаўшчыну, праз край блакітных азёраў. Латгалію таксама называюць краем азёраў. Першае знаёмства з Латвіяй адбылося ў Даўгаўпілсе. Мы завіталі ў касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі, дзе нас прывітаў пробашч парафіі, а мы ў сваю чаргу даведаліся, што некалі ў гэтым касьцёле служыў Імшу і наш ксёндз – пробашч касьцёла сьвятога Сымона і сьвятой Алены ў Менску – Уладыслаў Завальнюк. Аддаўшы пашану Маці Божай, схіліўшыся перад алтаром, адгаварылі малітвы падзякі і рушылі далей.
За некалькі кілямэтраў да мястэчка нашы аўтобусы спыніліся, бо было вырашана ўвайсьці ў Аглону пешшу. Увечары, пад промнямі заходзячага сонца, калёна зь некалькіх дзясяткаў чалавек, павольна рушыла да базылікі. Пад лёгкім ветрыкам разьвіваліся сьцягі зь гербам Менску – постаць Маці Божай на блакітным фоне.
Маці Божая Аглонская, цябе вітаюць беларусы!
“Голас душы”, 25 жніўня 2007 году”.
Вячаслаў Ракіцкі: “І ў менскай студыі без бар’ераў мы гутарым зь гісторыкам Алегам Трусавым. Спадар Алег, ужо трэці год у Латвію рушаць пілігрымы зь Беларусі. Чаму?”
Алег Трусаў: “Яны ідуць на сваю родную зямлю. А галоўным месцам беларускай Латгаліі здаўна быў Дзьвінск, які немцы называлі Дынабург, а латышы – Даўгаўпілс”.
Ракіцкі: “Калі ўзьнік гэты горад і чаму ў яго розныя назвы?”
Трусаў: “Першыя славянскія насельнікі каля месца, дзе потым збудуюць Дзьвінск, зьявіліся яшчэ ў 10 – 11 стагодзьдзях. Гэта час, калі Полацкая дзяржава ішла да Балтыйскага мора і мела дзьве свае калёніі, два васальных княствы – Герцыке і Кукенойс. Аднак сытуацыя рэзка зьмянілася ў пачатку 13 стагодзьдзя, калі крыжакі захапілі полацкія калёніі. І ў 1214 годзе полацкі князь Уладзімер прызнаў гэты факт. Каб умацаваць сваю ўладу, крыжакі ў канцы 13 стагодзьдзя заклалі моцны замак, які назвалі Дынабург. І потым вакол яго ўзьнік вялікі горад, які беларусы здаўна называлі Дзьвінск ”.
Ракіцкі: “Такім чынам, горад належаў Лівонскаму ордэну. Няўжо беларусы не хацелі далучыць гэты горад да сваёй дзяржавы?”
Трусаў: “Хацелі. Так, у часы Вітаўта горад двойчы быў узяты ягонымі войскамі – у 1403 і 1418 гадох. Але надоўга затрымаць у сваіх рукох Дзьвінск Вітаўт ня здолеў”.
Ракіцкі: “А калі б здолеў?”
Трусаў: “Калі б здолеў, беларусы мелі б моцны порт, дзякуючы якому ішоў бы гандаль з ганзэйскімі гарадамі”.
Ракіцкі: “І калі ж сытуацыя зьмянілася на карысьць беларусаў?”
Трусаў: “У час Лівонскай вайны. Тады ўзьнікла яшчэ адна беларуская калёнія, і сталіцай Задзьвінскага альбо Інфляндзкага княства стаў Дынабург”.
Ракіцкі: “Але мы ведаем, што гэты горад пераходзіў з рук у рукі, і ўжо пры канцы 16 стагодзьдзя горад і замак захапілі войскі Івана Жахлівага. Як адбівалася гэта на выглядзе гораду?”
Трусаў: “Горад здаўна складаўся зь некалькіх частак. Першы рыцарскі замак немцы збудавалі паміж возерам Шчупэ і Заходняй Дзьвіной. Новы замак у Дынабургу збудаваў наш кароль Сьцяпан Батура ў 1582 годзе. І сёньняшні горад разьмясьціўся побач з гэтым замкам”.
Ракіцкі: “Якія парадкі ўсталяваліся ў новай беларускай калёніі?”
Трусаў: “Былыя ордэнскія ўладаньні кароль перадаў сваім людзям, і ўлада нямецкіх фэадалаў значна зьменшылася. Дзяржаўнай рэлігіяй тут зноў стаў каталіцызм, будуюцца новыя храмы і езуіцкія калегіюмы. Аднак неўзабаве пачалася вайна са Швэцыяй, і першы ўдар швэды нанесьлі менавіта на Задзьвінскае герцагства. Пасьля сканчэньня вайны паўднёвую Эстонію і частку Латвіі з Рыгай захапілі швэды, а ў Вялікім Княстве Літоўскім засталася толькі Латгалія”.
Ракіцкі: “18 стагодзьдзе. Хто былі ўладальнікамі гэтых зямель – нашчадкі немцаў, расейцаў ці мясцовая шляхта?”
Трусаў: “Гэта быў славуты беларускі род графоў Плятэраў. Яны валодалі гэтым горадам ад 1730 году. Асабліва праславіўся былы мсьціслаўскі ваявода Людовік Плятэр. Ён у 1752 годзе пабудаваў тут прыгожы палац з садам, у мястэчку – ратушу зь вежаю, гасьціны двор, шпіталь і кляштар сёстраў міласэрнасьці”.
Ракіцкі: “Як склаўся лёс Дзьвінску пасьля падзелаў Рэчы Паспалітай?”
Трусаў: “Латгалію Расея захапіла яшчэ ў 1772 годзе ў часе першага падзелу. Менавіта ў гэту пару беларускае насельніцтва тут значна павялічылася. Дзьвіншчына вельмі моцна пацярпела ў 1812 годзе, у пару вайны з Напалеонам. Францускія войскі зьнішчылі гэту тэрыторыю. І цэнтрам культурнага жыцьця становіцца суседняя Краслава. Там Адам Плятэр – выпускнік Віленскага ўнівэрсытэту, сябра Віленскай археалягічнай камісіі – у сваім маёнтку стварыў музэй, бібліятэку і архіў. Росквіт – першая трэць 19 стагодзьдзя. Расейцы тут будуюць магутную крэпасьць. Яшчэ адна падзея – гэта будаўніцтва чыгункі. Тут жа быў збудаваны і рачны порт для гандлю па Заходняй Дзьвіне. Акрамя беларусаў там жылі габрэі, латышы, расейцы-стараверы, якія ўцякалі сюды яшчэ ў пару Рэчы Паспалітай. Усе вёскі вакол Дзьвінску пераважна былі беларускімі. Горад атрымаў назву Дзьвінск у 1893 годзе. Так ён і называўся да 1920 году”.
Ракіцкі: “А ці адчувалі сябе беларусы ў Дзьвінску беларусамі? Ці існаваў там нейкі беларускі рух?”
Трусаў: “Існаваў і, што цікава, вельмі рана. Вытокі гэтага руху – у Дзьвінскай гімназіі, якая была адкрыта ў гэтым горадзе яшчэ ў 1831 годзе. Росквіту беларускі рух на Дзьвіншчыне дасягае пасьля рэвалюцыі 1905 году. Найбольш актыўна дзейнічалі беларускія адраджэнцы ў Дзьвінску і Люцыне. Найперш –Эпімах-Шыпілы і Гаўронскія. Таксама тут працавалі Ігнат Буйніцкі, Кастусь Езавітаў, Карусь Каганец, Вацлаў Ластоўскі, Іван Луцкевіч. Таксама тут актыўна працаваў Еўдакім Раманаў, які правёў раскопкі знакамітага Люцынскага могільніка. У Рэжыцкім павеце нарадзіўся славуты навуковец Баляслаў Брэжга – адзін з заснавальнікаў архіўнай справы на Беларусі, знакаміты археоляг, філёляг і гісторык. Паводле вынікаў перапісу 1897 году ў трох паветах сёньняшняй Латгаліі жылі каля 80 тысяч беларусаў.
Перад першай усясьветнай вайной Дзьвінск выйшаў на другое месца сярод беларускіх гарадоў паводле колькасьці насельніцтва. У Вільні тады было 200 тысяч жыхароў, у Дзьвінску – 120 тысяч, у Віцебску – 115 тысяч, а ў Менску – 110 тысяч. У 1920 годзе ў Рызе знаходзіўся ўрад БНР на чале з Ластоўскім. Менавіта на тэрыторыі Латвіі былі надрукаваны першыя беларускія маркі сэрыі “Асобны Атрад БНР”. А ўжо 11 жніўня 1920 году Ленін перадаў Латвіі акупаваныя польскімі войскамі тры паветы Віцебшчыны – Дзьвінскі, Рэжыцкі і Люцынскі, а таксама 4 мільёны рублёў золатам. А ў наступным 1921 годзе і Літва перадала Латвіі яшчэ амаль 300 квадратных кілямэтраў у Ілуцкім павеце каля Дзьвінску з пераважна беларускім насельніцтвам”.
Ракіцкі: “А што было б, калі б гэтага не адбылося?”
Трусаў: “Я думаю, што цяпер мы мелі б тое, чаго так прагна жадаем. Мы мелі б вялікі рачны порт на Заходняй Дзьвіне. Мы мелі б вельмі выгаднае эканамічнае становішча і значна меней залежалі ад усходняга суседа”.
Ракіцкі: “Я ўспамінаю сваё дзяцінства, якое прайшло недалёка ад мяжы з Латвіяй. Я памятаю, як з Глыбоччыны, Мёршчыны, Полаччыны беларусы ехалі ў Рыгу ці той жа Дзьвінск па гумавыя галёшы. Казалі, што там каўбасы і болей, і яна смачнейшая. Шмат хто ехаў туды па заробкі, ды так там і заставаліся. Ці сапраўды ў Латвіі для беларусаў заўсёды быў нейкі рай?”
Трусаў: “Менавіта так. Асабліва ў 1920-я і на пачатку 1930-х гадоў беларусам Латвіі жылося лепей, чым на радзіме. Там беларусаў налічвалася каля 70 тысяч. Існавалі культурніцка-асьветніцкія арганізацыі “Бацькаўшчына” і “Беларуская хата”, Беларускае навукова-краязнаўчае таварыства. Узьніклі тады Дзьвінская і Люцынская беларускія гімназіі і цэлы шэраг школаў. Ужо ў 1922 годзе беларусы атрымалі 46 школаў, у якіх вучыліся на роднай мове тры з паловай тысячы дзяцей”.
Ракіцкі: “А як Беларусь прысутнічае ў сучаснай Латвіі?”
Трусаў: “Нават у часе нямецкай акупацыі беларусы Латгаліі мелі свае пачатковыя школы. Выходзіў і часопіс “Новы шлях”. Але потым з прыходам новых саветаў беларускае культурнае жыцьцё тут спынілася. І тым ня меней за савецкім часам новая хваля беларусаў рушыла ў Латвію. Яны сапраўды ехалі па гумовыя галёшы і каўбасу. І такім чынам, калі там у 1959 годзе беларусаў было 62 тысячы, то пры канцы існаваньня Савецкага Саюзу – ужо 120 тысяч. Зь іх -- у Дзьвінску запісаліся беларусамі аж 10 тысяч чалавек. Пасьля аднаўленьня незалежнасьці Латвіі ў Рызе зноў адкрылася беларуская гімназія, а ў Даўгаўпілсе сталі існаваць культурна-асьветніцкае аб’яднаньне “Уздым” і беларуская нядзельная школа. Таксама тут ёсьць суполка Міжнароднага фонду Янкі Купалы. Аднак у сучасных школьных падручніках па гісторыі Латвіі беларусы ніяк не прысутнічаюць, нават у пераліку тых народаў, якія цяпер жывуць у Латвіі. А некаторыя дзеячы нашай агульнай гісторыі набылі такія імёны, што ніколі беларус не пазнае ў іх сваіх полацкіх князёў”.
“Чтобы окончательно закрепиться в низовьях Даугавы, епископ Альберт вынудил правителя округа Кокнесе Ветсеке разместить в своем замке отряд крестоносцев. Дождавшись удобного момента, Ветсеке разбил рыцарей и изгнал их из своего замка. Узнав, что Альберт формирует в Риге большое войско для разрушения замка, Ветсеке сжег замок и со своими людьми и пожитками отправился на Русь. В Кокнесе люди епископа построили каменный замок”.
Разьдзел “Покорение латгалов”. Падручнік «История Латвии», Рыга, 2002 год»