Радыё Свабода Берасьцейскі абласны суд не задаволіў касацыйных скаргаў Паўла Севярынца, Юрася Бакура і Любові Праневіч, якіх пакаралі за ўдзел у несанкцыянаваным сходзе 19 жніўня. У гэты дзень Павал Севярынец прэзэнтаваў сваю кнігу “Лісты зь лесу”.
Суд Маскоўскага раёну Берасьця палічыў прэзэнтацыю несанкцыянаваным сходам.
Сёньня судзьдзя Натальля Сурма не задаволіла скаргаў на тры справы — штраф 93 тысячы рублёў моладзеваму актывісту Юрасю Бакуру, 15 сутак арышту палітыку Паўлу Севярынцу і папярэджаньне журналістцы Любові Праневіч.
Справу Юрася Бакура разгледзелі за дзесяць хвілінаў, а скаргі адсутных Паўла Севярынца ды Любові Праневіч — за пяць хвілінаў.
Берасьцейскі праваабаронца Юрась Жыдовіч заявіў, што судзьдзя не разьбіраў сутнасьці справы, “скаргі разглядаліся з хуткасьцю перагортваньня старонак”.
Павал Севярынец тлумачыць:
“Мэта скаргі была ў тым, каб зафіксаваць беззаконьне, якое адбываецца. І, па-другое, прайсьці ўсе інстанцыі так званага беларускага правасудзьдзя, каб мець магчымасьць падаваць дакумэнты на міжнародны ўзровень. Таму цяпер мы разам з адвакатамі накіруем гэтую скаргу ў Вярхоўны Суд, а пасьля і ў міжнародныя структуры”.
Разгляд іншых касацыйных скаргаў у Берасьці будзе працягвацца да 11 кастрычніка.
Грамадзкія актывісты абскардзілі ўсе чатырнаццаць вэрдыктаў суду першай інстанцыі.
Суды над апазыцыяй на Берасьцейшчыне будуць доўжыцца да кастрычніка, 24.09.2007 Суды над апазыцыяй на Берасьцейшчыне будуць доўжыцца да кастрычніка, 4.09.2007 У Берасьці аштрафавалі сябра руху “За свабоду” Юрку Бакура, 4.09.2007 Берасьце: судзяць Юрку Бакура, 3.9.2007