Іна Студзінская, Менск Лёс законапраекту ”Аб прафэсійным пэнсійным страхаваньні” па-ранейшаму ў цэнтры ўвагі працаўнікоў так званых “шкодных вытворчасьцяў”. Улады не дазволілі ў Наваполацку, Горадні, Салігорску, іншых гарадах правесьці пікеты 2 кастрычніка, таму працаўнікі шукаюць новыя формы пратэсту.
Раніцай у аўторак каля будынку адміністрацыі “Беларуськалію” ў Салігорску сабраліся некалькі дзясяткаў чалавек. Людзі не мітынгавалі – проста размаўлялі. Ніякіх плякатаў, лёзунгаў у іх не было. Пераважна сабраліся шахцёры зь вялікім працоўным стажам, сябры незалежнага прафсаюзу гарнякоў, каб абмеркаваць свае праблемы.
“Гэта будзе кожны дзень, яны будуць як бы прысутнасьцю сваёй выказваць пратэст, выказваць занепакоенасьць тым законапраектам, які скасуе іх ільготы”, – гаворыць грамадзкая актывістка Ларыса Насановіч.
Меркаваньне машыніста камбайна чацьвёртага рудніка, актывіста незалежнага прафсаюзу гарнякоў Мікалая Зіміна:
“Сябры незалежнага прафсаюзу даўно казалі, што гэты закон трэба адкласьці, гэта цалкам несправядлівы закон. Тут былі мерапрыемствы рознага характару: і страйкі, і сходы. У прыватнасьці, у нас на чацьвёртым рудаўпраўленьні былі такія сходы без пратаколу, вывучэньне грамадзкай думкі. У большасьці ўсе выказаліся адмоўна. Бо калі чалавек страціў сваё здароўе на вытворчасьці, казаць пра тое, што праз 10 гадоў трэба сыходзіць са шкоднай вытворчасьці, авалодваць іншай прафэсіяй – гэта абсурд. Калі б за страчанае здароўе далі прыстойную пэнсію – яшчэ куды б ні ішло. А так мы лічым, што закон ганебны”.
“Можна часта пачуць размовы, што незалежны прафсаюз свае пазыцыі страчвае, здае. Актыўнасьць упала, гэта так. А з другога боку, мы чакаем гэтых выбараў. Ёсьць людзі рашучыя, ёсьць людзі, якія пачыналі ствараць гэты незалежны прафсаюз”.
Ці здольныя гарнякі на больш рашучы пратэст? Машыніст камбайна чацьвёртага рудніка, актывіст незалежнага прафсаюзу гарнякоў Мікола Зімін кажа:
“Сытуацыя раскручваецца, але да крытычнага моманту яшчэ не дайшло. Калі закон будзе прыняты, думаю, рэакцыя будзе больш рэзкай. Многія кажуць, што калі закон будзе прыняты ў цяперашнім выглядзе, менавіта на вытворчасьці трэба вырашаць пытаньні. Іншага выйсьця пакуль у людзей працы няма”.
НПГ прапаноўвае кампраміснае рашэньне па палёгкавых пэнсіях, 22.08.2007 Шахцёры выйдуць пратэставаць. Але – паасобку, 28.05.2007
“Гэта будзе кожны дзень, яны будуць як бы прысутнасьцю сваёй выказваць пратэст, выказваць занепакоенасьць тым законапраектам, які скасуе іх ільготы”, – гаворыць грамадзкая актывістка Ларыса Насановіч.
Меркаваньне машыніста камбайна чацьвёртага рудніка, актывіста незалежнага прафсаюзу гарнякоў Мікалая Зіміна:
“Сябры незалежнага прафсаюзу даўно казалі, што гэты закон трэба адкласьці, гэта цалкам несправядлівы закон. Тут былі мерапрыемствы рознага характару: і страйкі, і сходы. У прыватнасьці, у нас на чацьвёртым рудаўпраўленьні былі такія сходы без пратаколу, вывучэньне грамадзкай думкі. У большасьці ўсе выказаліся адмоўна. Бо калі чалавек страціў сваё здароўе на вытворчасьці, казаць пра тое, што праз 10 гадоў трэба сыходзіць са шкоднай вытворчасьці, авалодваць іншай прафэсіяй – гэта абсурд. Калі б за страчанае здароўе далі прыстойную пэнсію – яшчэ куды б ні ішло. А так мы лічым, што закон ганебны”.
”Сытуацыя раскручваецца, але да крытычнага моманту яшчэ не дайшло.”
У лістападзе адбудзецца канфэрэнцыя незалежнага прафсаюзу гарнякоў і выбары новага лідэра. Бо Мікалай Новік моцна хварэе, атрымаў першую групу інваліднасьці і паводле стану здароўя пакідае сваю пасаду. Ці не адаб’ецца часовая адсутнасьць лідэра на актыўнасьці гарнякоў? Меркаваньне Ларысы Насановіч:“Можна часта пачуць размовы, што незалежны прафсаюз свае пазыцыі страчвае, здае. Актыўнасьць упала, гэта так. А з другога боку, мы чакаем гэтых выбараў. Ёсьць людзі рашучыя, ёсьць людзі, якія пачыналі ствараць гэты незалежны прафсаюз”.