Алег Грузьдзіловіч, Менск Пакуль не вядома, у якой калёніі будзе адбываць пакараньне палітык Андрэй Клімаў. Пра гэта паведаміла жонка палітыка Тацяна Клімава, якая пабачылася з мужам у Менскім сьледчым ізалятары.
Жонка Андрэя Клімава Тацяна пабачылася з мужам у сьледчым ізалятары, дзе апазыцыйнага палітыка трымаюць роўна сем месяцаў.
Спатканьне адбылося праз некалькі гадзінаў пасьля таго, як 2 кастрычніка Менскі гарадзкі суд пакінуў бязь зьмены прысуд Андрэю Клімаву.
Нагадаю, былога дэпутата асудзілі на два гады пазбаўленьня волі ў калёніі строгага рэжыму за артыкул у інтэрнэце. “Андрэй ніяк не пракамэнтаваў рашэньня гарадзкога суду пацьвердзіць ранейшы прысуд. Паставіўся мужна. Ва ўсялякім разе, ён ня скардзіўся”, — паведаміла Тацяна Клімава.
Вось што Тацяна Клімава распавяла пра ўбачанае ў Менскім гарадзкім судзе падчас разгляду касацыйнай скаргі на прысуд яе мужу:
“Так, я была там як ягоная абаронца. Паседжаньне было закрытае, цягнулася даволі доўга. Потым судзьдзі сышлі, вярнуліся недзе празь пятнаццаць хвілінаў і абвясьцілі вызначэньне: прысуд пакінуць бязь зьмены, скаргу не задаволіць”.
Тацяна Клімава паведаміла, што Андрэя ў суд не прывозілі і, паводле яе словаў, і не маглі прывозіць, бо ён сам прысуду не абскарджваў. “Гэта зрабіла абарона”, — удакладніла жонка палітыка.
Вось што адказала Тацяна Клімава на прапанову пракамэнтаваць рашэньне Менгарсуду:
“Я ніяк не магу камэнтаваць стану нашай судовай сыстэмы ў дадзены момант. Ён усім відавочны”.
Пра здароўе свайго мужа Тацяна Клімава сказала, што яно “не зьмянілася”. Жонка палітыка нагадала, што ў яе мужа сардэчная хвароба, якая лічыцца хранічнай.
Два месяцы таму з-за гэтай хваробы Андрэй Клімаў ляжаў у турэмным шпіталі і працягвае лячыцца. “Прыводзяць яго на сустрэчы з камэры, а не з турэмнага лязарэту”, — сказала Тацяна Клімава.
Жонцы палітыка пакуль не вядома, у якую калёнію адправяць Андрэя Клімава для адбыцьця пакараньня.
Дзень нараджэньня Клімаў сустрэў у Менскім сьледчым ізалятары, 17.09.2007 Чаму ўлада маўчала пра прысуд Андрэю Клімаву?, 8.09.2007