Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Пра што пісалі беларускія газэты 3 кастрычніка ў розныя гады мінулага.
“Оршанский вестник” у 1917 годзе пад загалоўкам “Недахоп хлебу на фроньце” паведамляе: “Нарада франтавых, армейскіх і карпусных камісій па забесьпячэньню зьвярнулася з адозвай да армій заходняга фронту, у якім гаворыцца, што на фронт зерне зусім не паступае, мукі мала. У сувязі з гэтым у хлебародныя губэрні разасланыя прадстаўнікі арміі, каб паведаміць пахарам аб патрэбах іх сыноў і бацькоў”.
“Вечерний Минск” у 1977 годзе пад рубрыкай “Грамадзтва бяз будучыні” адзначае: “Простыя амэрыканцы могуць зьявіцца на блакітным экране і маюць права пакрытыкаваць хоць бы і прэзыдэнта. Чаму ж яны тады ня робяць гэтага? Замінае “толькі” адно: за хвіліну тэлевізійнага часу яны павінны аддаць усю сваю маёмасьць. У Злучаных Штатах дазволеная свабода сходаў і дэманстрацыяў, але дастаткова, да прыкладу, мурыну заявіць пратэст супраць умоваў свайго існаваньня, як яго паб’юць, абліюць вадой з брандспойта, заб’юць ці арыштуюць”.
Рэжысэр Валеры Мазынскі ў 1997 годзе гэтак выказваецца на старонках газэты “Имя”: “Будучыня Беларусі будзе нармальная. Бо мы жывем у цэнтры Эўропы і, дзякаваць Богу, не ў вакуўме. Наша маладое пакаленьне ведае, што такое іншы сьвет — свабодны сьвет. Яны могуць параўноўваць. А самае страшнае для замкнёнай тэрыторыі, для любой краіны з таталітарным жорсткім рэжымам — магчымасьць параўноўваць. Калі магчымасьць параўноўваць адсутнічае, чалавека можна трымаць у бочцы колькі заўгодна”.