Затрыманыя наклады газэт “Товарищ” і “Народная воля”

Алесь Дашчынскі, Менск Супрацоўнікі міліцыі затрымалі 30 тысяч газэты “Товарищ” і 11 тысяч газэты “Народная воля”. Машына, якая везла наклады газэт, была спынена супрацоўнікі дзяржаўтаінспэкцыі непадалёк ад расейска-беларускай мяжы.
Паводле намесьніка галоўнага рэдактара газэты “Товарищ” Дзьмітрыя Яненкі, на месца здарэньня прыбыў начальнік Дубровенскай міліцыі, які сказаў, што наклады выданьняў будуць дастаўлены ў міліцыю. Пакуль ніякіх тлумачэньняў міліцыянты не даюць.

Газэты везьлі са Смаленску, дзе яны друкуюцца.

• Аўтамабілі з газэтай “Товарищ” затрыманы, 26.09.2007

• Газэту “Товарищ” сканфіскавалі, каб праверыць, 27.09.2007