Затрымалі, а потым адпусьцілі Алеся Макаева

Алесь Дашчынскі, Менск Ля гандлёвага цэнтру “Паркінг” у Менску міліцыянты затрымалі аднаго зь лідэраў прадпрымальніцкага руху Алеся Макаева. Яго і Алеся Поклада адвезьлі ў Савецкі РАУС.
Супрацоўнікі міліцыі патлумачылі: яны маюць інфармацыю, што прадпрымальнікі зьбіраюцца перакрыць вуліцу. Аднак такіх заклікаў не было, сказаў карэспандэнту "Свабоды" А.Макаеў.

Пасьля высьвятленьня асобы А.Макаева і А.Поклада адпусьцілі.

Каля “Паркінгу” сабралася каля двухсот прадпрымальнікаў з розных рынкаў.

Яны сёньня ня выйшлі на працу і патрабуюць ад уладаў спыніць ціск на прадпрымальніцтва.

Каля “Паркінгу” дзяжураць міліцэйскія машыны, пад’ехаў аўтазак, вядуцца апэратыўныя здымкі.

• У Салігорску міліцыя і КДБ сочаць за рынкамі, 2.10.2007 • Менск: Прадпрымальнікі зьбіраюцца ля гандлёвага цэнтру "Паркінг", 2.10.2007 • У Слуцку спынена праца на асноўных рынках, 2.10.2007 • У Бабруйску страйкуе болей за тысячу прадпрымальнікаў, 2.10.2007 • Слонім: Не працуе ніводны з трох рынкаў, 2.10.2007 • Прадпрымальнікі перадалі подпісы ў Палату прадстаўнікоў, 2.10.2007 • Беларускія прадпрымальнікі маюць намер страйкаваць, 2.10.2007