Радыё Свабода Яніна Пушкіна – удзельніца праграмы “Ў што я веру”.
Я веру Богу – гэта сакрамэнтальна. У іншых выпадках казаць “я веру” будзе, пэўна, крыху саманадзейна. Таму я ўжыву тут слова “спадзяюся”.
Як чалавек я спадзяюся, што людзі ўсьвядомяць сваю духоўную прыроду і ўдасканаляць яе, і напрыканцы жыцьця будуць лепшымі, чым напачатку.
Як пэдагог я спадзяюся ў зьмены школьнай парадыгмы.
Як чалавек нацыянальна сьведамы я спадзяюся, што не загінем, а наша культура будзе жывой і квітнеючай.
Як грамадзянін я спадзяюся, што мы дажывём да таго часу, калі наша краіна будзе дэмакратычнай і нацыянальна скіраванай.
Як мама я спадзяюся, што высілкі і часовыя ахвяры свабоды ня будуць марнымі і мае дзеці вырастуць годнымі і шчасьлівымі.
А самы мой актуальны спадзеў – гэта тое, што я буду добрым пэдагогам для маіх дзетак. Бо часта ловіш сябе на тым, што паводзіш сябе далёка не пэдагагічна: зрываесься на крык, раздражняесься, гневаесься.
Сваіх дзетак мы чакалі доўга – толькі на сёмы год сужэнства ў нас нарадзіўся Міколка, а праз тры гады Марылька. Цяпер ім тры з паловай гады і дзевяць месяцаў.
Яніна Пушкіна зь дзецьмі
Калі мы з Марылькай прыехалі з раддому, Міколка нас траіх успрыняў як адно цэлае, і першую ноч мы заснулі ўсе разам утрох. Ідылія скончылася на трэці дзень, калі Міколка зразумеў, што мама цяпер належыць не аднаму яму. На пяты дзень ён выкуліў яе з калыскі – спадзяюся, што першы і апошні раз. Яго пяшчота да нас перамешвалася з агрэсіўнасьцю і варожасьцю, абвастрыліся яго свавольства і непаслухмянасьць. Марыльку то цалуе, то калоціць, як грушу. Будзе казаць Марыльцы: “Гэта мая мама, а твая ўжо памерла!” Гэтак і пра тату. Кажа яму: “Тата, не размаўляй з мамай, гэта мая жоначка!” Вось такі анёлак з замашкамі маленькага тырана.
Спадзяюся, што ў гэтых выпрабаваньнях вытрываю, і застануся пэдагагічнай. Сёньня я гэтым жыву.
Яніна Пушкіна – выкладчыца гісторыі, маці дваіх дзяцей, жонка мастака Алеся Пушкіна. Жыве ў вёсцы Бобар Крупскага раёну Меншчыны.