Юры Дракахруст, Прага Якую карысьць можа атрымаць Беларусь ад рэформы энэргетычнага рынку Эўразьвязу, якую нядаўна прапанавала Эўракамісія? Як спалучаюцца заявы чыноўнікаў Эўразьвязу аб недапушчальнасьці дыялёгу зь Менскам і візыт у Беларусь генэральнага сакратара Энэргетычнай хартыі? Чым можна патлумачыць рэзкую крытыку на адрас “Газпрому”, якая прагучала з вуснаў Аляксандра Лукашэнкі на “Дажынках”? Гэтыя праблемы ў “Праскім акцэнце” абмяркоўваюць: зь Менску – былы пасол Беларусі ў Нямеччыне Пётра Садоўскі, зь Лёндану – аналітык міжнароднага дасьледчыцкага цэнтру “Global Іnsight” Натальля Лешчанка, з Бэрліну – кіраўнік аддзелу Расеі і СНД нямецкай Рады вонкавай палітыкі Аляксандар Рар.
З Эўропай – супраць Расеі?
Дракахруст: “19 верасьня Эўракамісія выступіла з прапановамі аб рэфармаваньні энэргетычнага рынку Эўразьвязу, якія па праву можна назваць рэвалюцыйнымі. Сэнс прапановаў палягае, па-першае, у дэманапалізацыі нацыянальных рынкаў энэргіі ў краінах Зьвязу, а па-другое, у пераносе на ўзровень усяго Зьвязу пытаньняў аб продажы энэргетычнай інфраструктуры краінаў Зьвязу замежным манаполіям. Папросту кажучы, нацыянальныя газавыя і нафтавыя манаполіі , скажам, Францыі, Нямеччыны, Італіі павінны быць падзеленыя, а пытаньне, напрыклад, аб продажы «Газпрому» брытанскіх газаразьмеркавальных сетак павінна вырашаць Эўракамісія, прычым вырашаць хутчэй за ўсё адмоўна.
Варта адзначыць, што беларускія дзяржаўныя мэдыі, ідэалягічна не заўважаныя ў любові да эканамічнай лібэралізацыі, горача віталі гэтыя прапановы Брусэлю, накіраваныя на рэфармаваньне аб''яднанай Эўропы. Узьнікаюць два пытаньні: наколькі гэтая канцэпцыя можа быць рэалізаваная? І другое – якія выгоды ад яе рэалізацыі, ці нават спробаў рэалізацыі можа атрымаць Беларусь?”
Рар: “Вельмі цяжка пакуль сказаць, як Беларусь зможа ўпісацца ў новую энэргетычную дактрыну Эўразьвязу. Трэба сказаць, што ў самім Зьвязе новыя прапановы Эўракамісіі ўспрынятыя неадназначна. Барацьба наконт будучай эўрапейскай палітыкі ідзе ўнутры Эўрапейскага Зьвязу.
Тое, што прапаноўвае Эўракамісія, добра для малых дзяржаў і для тых дзяржаў, дзе газавыя і нафтавыя галіны цалкам прыватызаваныя. Ува Францыі гэта дакладна ня так, у Нямеччыне таксама ёсьць вялікія манаполіі ў газавай і нафтавай галінах, так што як мінімум гэтыя дзьве краіны будуць выступаць супраць гэтых прапановаў.
Расея, якая не ўваходзіць у Эўразьвяз, зразумела, таксама будзе супраць гэтых новых правілаў. Беларусь, якая зьяўляецца адным з галоўных транзытэраў расейскіх энэрганосьбітаў на Захад, зразумела, будзе “за” дзьвюма рукамі, бо яна выйграе ад дэцэнтралізацыі гэтых манаполій у Эўропе, у тым ліку і "Газпрому", калі ён і далей будзе зьяўляцца адным з галоўных пастаўнікоў на эўрапейскі рынак. Так што Беларусь у гэтай вялікай энэргетычнай гульні будзе шукаць свае нішы.
Дракахруст: “Натальля Лешчанка, а якія Вашыя адказы на гэтыя два пытаньні: першае – наколькі канцэпцыя можа быць рэалізаваная, і другое – якую выгаду ад яе рэалізацыі ці спробы рэалізацыі можа атрымаць Беларусь?”
Лешчанка: “На першае пытаньне адказ даволі просты. Я не сумняюся ў тым, што калі гэтая канцэпцыя была прынятая, то яна будзе рэалізоўвацца на ўзроўні эўрапейскай палітыкі, на ўзроўні Эўразьвязу. Было шмат дэбатаў перад тым, як дакумэнт быў ухвалены.
Самая ідэя такой энэргетычнай хартыі зьявілася на хвалі вельмі моцных “лявацкіх” настрояў сярод эўрапейскай публікі, на якую эўрапейскія чыноўнікі вымушаны неяк рэагаваць. Зараз у Эўропе вельмі модна змагацца з манаполіямі, гэта, да таго ж, вельмі актуальна ў кантэксьце змаганьня супраць зьмены клімату, якое зараз вельмі моцнае на Захадзе. Тое, што такая хартыя была прынятая – гэта даволі лягічна, а калі дакумэнты такога кшталту на эўрапейскім узроўні прымаюцца, яны, магчыма, ня вельмі хутка, але ўсё ж выконваюцца.
Што тычыцца другога пытаньня, то яно больш цікавае. Незразумела, якую карысьць можа атрымаць Беларусь ад гэтай хартыі, акрамя сымбалічнай. Атрымаць эканамічную дапамогу, грошы за падпісаньне гэтай хартыі магчыма, але вельмі цяжка сказаць, якіх памераў гэтая дапамога можа быць.
Што да сымбалічнай каштоўнасьці, то мяне зусім не зьдзіўляе публікацыя ў “Советской Белоруссии”. Гэта цалкам у рэчышчы развагаў пра тое, што Беларусь павінна процістаяць ціску нечага вялікага, імпэрскага і грознага, што звычайна інтэрпрэтуецца як Расея, але гэта можна інтэрпрэтаваць і як эўрапейскія газавыя манаполіі.
Дракахруст: “Натальля, Вы ўвесь час гаворыце пра энэргетычную хартыю. Але наколькі я ведаю, энэргетычная хартыя – гэта дакумэнт, падпісаны яшчэ ў 1991 годзе, які мае даволі дэкляратыўны характар. А я ў дадзеным выпадку кажу пра прапановы Эўракамісіі, якія, калі яны будуць прынятыя, будуць мець характар эўрапейскага закону, абавязковага для выкананьня ўсімі дзяржавамі Зьвязу. Што Вы маеце на ўвазе, калі гаворыце пра Энэргетычную хартыю?”
Лешчанка: “Я маю на ўвазе дакумент, які быў прыняты 19 верасьня. Тут яго звычайна называюць Эўрапейскай хартыяй”.
Дракахруст: “Петра Садоўскі, мы зараз пачулі два меркаваньні: спадарыня Лешчанка казала, што паколькі гэтую канцэпцыю прынялі, то яе раней ці пазьней будуць рэалізоўваць, а спадар Рар распавёў пра тое, што гэтыя прапановы Эўракамісіі ўжо сустрэлі вельмі моцную апазыцыю з боку эўрапейскіх “грандаў” – Францыі і Нямеччыны. І ў мяне да Вас тое ж пытаньне – ці будзе гэтая канцэпцыя рэалізаваная? І другое пытаньне – што ад гэтай барацьбы можа выйграць і ў чым прайграць Беларусь?”
Садоўскі: “І стылёва, і сэнсоўна ў мяне вельмі спакойная рэакцыя на ўсё гэта. У нас 26 верасьня ў сядзібе БНФ была спэцыяльная канфэрэнцыя, і мы абмяркоўвалі гэтае пытаньне.
Я нязгодны з эпітэтам “рэвалюцыйны”, які Вы ўжылі, характарызуючы гэтыя прапановы. Нічога рэвалюцыйнага тут насамрэч не адбылося. 19 верасьня зьявілася толькі заява, прапанова, якую павінен спачатку абмеркаваць Эўрапарлямэнт, а потым – Рада міністраў Эўразьвязу. І пакуль гэтыя прапановы набудуць форму закону, пройдзе прынамсі гады тры. Паводле таго, што гаворыцца ў палітычных і бізнэсовых колах Эўропы, гэта працэс на вялікую пэрспэктыву.
Як слушна заўважыла мая калега, зараз у Эўропе ідзе барацьба за дэманапалізацыю гэтых “мамантаў” – энэргетычных гігантаў. Але гэта ня проста мода, гэта вечная дыялектыка заходняй эканомікі. З аднаго боку, яшчэ ў канцы ХІХ стагодзьдзя былі прынятыя законы пра дэманапалізацыю, з другога боку, зь 50-х гадоў ХХ стагодзьдзя разьвіваецца так званы “новы карпаратывізм”: манаполіі лабіююць свае інтарэсы, маюць сваіх прадстаўнікоў у парлямэнце і г.д.
Я добра ведаю становішча ў нямецкай энэргэтычнай кампаніі “E.ON”, у “WINGAZ” – сумесным нямецкім прадпрыемстве з “Газпромам”, у “GAZ DE FRANCE”. На іх ужо Брусэль цісьне даўно. Але там працэс будзе няпросты. І камісар ЭЗ ня можа загадаць “E.ON”, дзе працуе 80 тысяч чалавек і чысты гадавы прыбытак якога складае 6 мільярдаў эўра. Яму камісар не загадае – гэта зьвязана і з выбарамі, і з падаткамі і шмат з чым іншым. Так што працэс будзе доўгі.
Што да расейскага стаўленьня да гэтага, то ёсьць доўгатэрміновая канцэпцыя расейскай зьнешняй палітыкі. “Газпром” кантралюецца ўрадам, і тут усё будзе вельмі вязка. І ў сувязі з Эўрапейскай хартыяй можна сказаць, што бакі будуць адзін да аднаго прыцірацца. Расея хоча ўступіць ва Ўсясьветную гандлёвую арганізацыю, і тут ёсьць пэўныя рычагі ўзьдзеяньня на яе. Нічога дзіўнага няма – звычайнае глябалісцкае спаборніцтва і эканамічная дыпляматыя.
З другога боку мы не павінны псаваць адносінаў з Расеяй, і выказваньні нашага лідэра на “Дажынках”, я лічу, стылёва неразумныя. Мы на канфэрэнцыі ў сядзібе БНФ абмяркоўвалі лічбы – пакуль што мы купляем у Расеі ўсё таньней, чым яна прадае Літве ці іншым краінам Эўразьвязу. Так што трэба нам быць “ласкавым цяляткам” – балянсаваць, праводзіць разумную палітыку.
Заявы Сямашкі і Забалотца ў адказ на прапановы генэральнага сакратара Энэргетычнай хартыі Мэрнье сьведчаць менавіта пра такі падыход. Нашы прадстаўнікі, ды і спадар Мэрнье казалі, што мы павінны раіцца з Расеяй і прымаць узважаныя рашэньні. Я б не казаў, што гэта здрада Расеі”.
Лешчанка: “Мне падаецца, што тут праблема не ў Эўразьвязе і не ў Беларусі, а менавіта ў Расеі, ня толькі ў яе зьнешняй палітыцы, а ў мэнтальнасьці расейскіх уладаў, у звычцы дзяліць сьвет на “сваіх” і “чужых”, у імкненьні ізноў зрабіць Расею вялікай дзяржавай.
"Дыпляматычныя танцы"
Дракахруст: “Я якраз хачу працягнуць гэтую размову пра “палавінкі”, але не на Ўсходзе, а на Захадзе. Тут таксама ёсьць свае дылемы.
Заявы, які гучалі з вуснаў эўрапейскіх прадстаўнікаў апошнімі днямі, выклікаюць пэўнае зьдзіўленьне. На мінулым тыдні вышэйшы прадстаўнік Эўразьвязу ў пытаньнях бясьпекі Хаўер Саляна ў інтэрвію ўкраінскаму штотыднёвіку заявіў, што Эўропа ня будзе размаўляць зь Менскам нават у пытаньні энэргетычнай бясьпекі, пакуль Беларусь ня зробіць значных крокаў на шляху дэмакратызацыі. А на гэтым тыдні ў Менск прыехаў гэнэральны сакратар Энэргетычнай хартыі Андрэ Мэрнье (пра што ўжо казаў спадар Садоўскі) і вёў шчыльныя перамовы зь беларускімі ўрадоўцамі наконт таго, што някепска было б Беларусі ратыфікаваць гэты дакумэнт. Прадстаўнікі беларускай улады дэманстравалі нібыта і гатоўнасьць, але ж ківалі на Маскву, якая супраць гэтай хартыі стаіць сьцяной, разглядаючы яе ледзь не як дывэрсыю супраць расейскай эканомікі, супраць “Газпрому”.
Словам, нейкі дыялёг усё ж відавочна адбываецца, прычым з адным з важных інстытутаў аб’яднанай Эўропы, адказным якраз за энэргабясьпеку. А як жа тады наконт заявы спадара Саляны і іншых прадстаўнікоў Эўразьвязу, што “мы ня можам весьці дыялёг з апошняй дыктатурай Эўропы”? Спадар Рар, як Вы пракамэнтуеце гэтую супярэчлівасьць?”
Рар: “Мяне зьдзіўляюць заявы чыноўнікаў і палітыкаў з Эўрапейскай камісіі, якія любяць выступаць ад імя ўсёй Эўропы, ад імя эўрапейскіх прамысловых колаў, ад прыватнага бізнэсу. Я мяркую, што гэта несур’ёзна. Гэтыя спадары і спадарыні выкладаюць сваё бачаньне таго, як Эўразьвяз павінен весьці справы. Але насамрэч гэта адбываецца ня так.
Спадар Сарказі ў сваёй энэргетычнай палітыцы абсалютна не глядзіць на Брусэль і робіць у Паўночнай Афрыцы, што хоча. Мяркую, што нямецкія кампаніі, калі яны атрымаюць для сябе выгаду ў Беларусі, таксама ня будуць абмяркоўваць свае камэрцыйныя пляны са спадарыняй Фэрэра-Вальднэр ці са спадаром Салянам.
Тым больш гэта справядліва адносна энэргетычнай палітыкі. Капітал ідзе не туды, куды яму кажа спадар Саляна, а туды, дзе ён можа плённа працаваць. Так што калі Беларусь адкрыецца і будзе прыватызаваць сваю эканоміку з удзелам заходніх інвэстараў, то справы пойдуць пасьпяхова.
Энэргетычная стратэгія распрацоўваецца разам з энэргетычнымі кампаніямі, а не ў кабінэтах спадарыні Фэрэра-Вальднэр ці спадара Саляны. Калі энэргетычны дыялёг вядзецца з Расеяй, то ў яго будуць уключацца транзытныя дзяржавы – Украіна, Польшча, Прыбалтыка, Беларусь, а як бяз гэтага? І плюс камэрцыйныя выгады ад тых трубаправодаў, якія будуць ці ня будуць пракладацца.
Зразумела, у гэтым дыялёгу палітыка адыграе вялікую ролю. Але нельга забываць і агульнаэканамічны аспэкт. Трубаправоды будуюць не дзяржавы, а кампаніі, мы часта забываем пра гэта.
Але я паўтараю – усё залежыць ад таго, па якім эканамічным шляху пойдзе Беларусь. Я запэўніваю вас, што калі там пачнуцца рэформы, якіх Эўразьвяз чакае ўжо больш за 10 гадоў, то Захад захоча ў гэтым удзельнічаць. І будзе імкнуцца наладзіць эканамічны, палітычны і энэрга-палітычны дыялёг зь Менскам”.
Дракахруст: “Спадар Садоўскі, а як бы Вы маглі патлумачыць гэты разнабой у выказваньнях высокіх эўрапейскіх прадстаўнікоў?”
Садоўскі: “Ведаеце, Юры, журналістам у асьвятленьні гэтых падзеяў уласьцівы пэўны алярмізм, імкненьне падаць гэта, як сэнсацыю. Мне здаецца, што слова “разнабой” тут не да месца.
Я згодны са спадаром Рарам, што не брусэльскім чыноўнікам вызначаць, што будзе ў сфэры энэргетыкі.
Што да генэральнага сакратара Энэргетычнай хартыі, то заўважце, што ён у Беларусі меў сустрэчы і ў парлямэнце, і ў Савеце міністраў. Гэта паралель з тым, як будзе праходзіць у Эўропе абмеркаваньне энэргетычных прапановаў Эўракамісіі, той самай Эўрапейскай хартыі – іх будуць абмяркоўваць Эўрапарлямэнт і Рада міністраў ЭЗ.
Я гляджу на гэта як на два паралельныя працэсы. Мы, аглядальнікі, заўсёды імкнемся ў кожным жэсьце ўбачыць нешта вялікае і сваечасова яго пракамэнтаваць. У гэтым сэнсе публікацыя ў “Советской Белоруссии” пра Эўрапейскую хартыю бяжыць па вяршалінах і не закранае глыбіні. А глыбіня ў тым, што нічога асаблівага не адбываецца. Эўразьвязаўская машына рушыць сваім маршрутам, Расея – сваім”.
Дракахруст: “Натальля, а як бы Вы маглі патлумачыць гэтую зьяву, якая мне, не датычнаму да таямніц эўрапейскай палітыкі, падаецца ўсё ж дзіўнай? Адзін прадстаўнік Эўропы гаворыць – не, ня будзем размаўляць нават пра энэргабясьпеку, а другі – едзе і размаўляе. Дык як жа адно зь іншым стасуецца?”
Лешчанка: “Мяне гэта таксама не зьдзіўляе. Шаноўны спадар Садоўскі казаў, што гэта два паралельныя працэсы. Я б сказала, што гэта адзін і той самы працэс, і я тут ня бачу вялікіх супярэчнасьцяў. З пачатку гэтага году вельмі-вельмі павольна, вельмі расьцяжліва пачалося ўзаемадзеяньне паміж Беларусьсю і Эўразьвязам, і тое, што мы зараз назіраем, – гэта нармальныя “дыпляматычныя танцы”.
Гэта нармальныя дыпляматычныя гульні, калі Эўразьвяз паказвае, што ў яго ёсьць прынцыповая пазыцыя. Але гэта ж Эўропа, тут не бывае радыкальных паводзінаў, тут дзейнічаюць інакш – прынцып акрэсьлілі, а потым пайшлі разьвіваць дыялёг”.
Бой газавых курантаў
Дракахруст: “Ну і нарэшце мы дабраліся ўласна да Беларусі, да таго, што Беларусь можа прапанаваць Эўразьвязу ў гэтым дыялёгу. Я маю на ўвазе выступ Аляксандра Лукашэнкі на сьвяткаваньні “Дажынак”, які ўжо прыгадваў Пётра Садоўскі.
Апроч іншага, кіраўнік дзяржавы там абрынуўся з рэзкай крытыкай на “Газпром”, заявіўшы, што цэны для Беларусі расейскі манапаліст усталёўвае такія ж, як для Нямеччыны, і выказаў спадзяваньне, што дамова наконт газу на наступны год будзе падпісаная “да бою навагодніх курантаў”. Звычайна, калі выказваецца такі спадзеў, то з дыпляматычнай мовы на звычайную ён перакладаецца як вялікі сумнеў у тым, што яно насамрэч так адбудзецца.
Не хацелася б станавіцца ні на чый бок, але здаецца, што летась 31 сьнежня менавіта пад бой крамлёўскіх курантаў у Маскве была падпісаная дамова аб пастаўках газу і транзыце ня толькі на гэты год, тады была вызначаная і дакладная формула паступовага падвышэньня цэнаў з выхадам у 2011 годзе на сярэднеэўрапейскую цану. Калі гэта так, то ў чым прычына цяперашніх абвінавачваньняў і развагаў, ці атрымаецца сёлета своечасова падпісаць кантракт? А калі гэта ня так, то як? Спадар Рар, Вам пытаньне”.
Рар: “Я мяркую, што пасьля першага, дастаткова драматычнага падвышэньня цэнаў на газ, калі прайшло паўгода, у Менску пачалі сутаргава лічыць і зразумелі, што ў Беларусі можа і ня быць такіх грошай, каб аплачваць нагэтулькі высокі кошт расейскага газу. І ў Менску шукаюць нейкія магчымасьці, каб дамовіцца з Расеяй па-іншаму. Але гэта вельмі складана.
Гэта тактыка, гэта дыпляматыя, якую Беларусь зараз вядзе адносна Расеі. Але я думаю, што ў рэшце рэшт "Газпром" здолее па-свойму дамовіцца і з транзытнымі дзяржавамі, і з Эўразьвязам. Бо вельмі адчувальная, асабліва ў нас у Нямеччыне, залежнасьць ад паступленьня расейскага газу”.
Дракахруст: “Натальля, а як бы Вы маглі патлумачыць крытыку А.Лукашэнкам “Газпрому” і яго намёкі на тое, што гэтай восеньню-зімой можа грымнуць чарговая беларуска-расейская “газавая вайна”?”
Лешчанка: “Мы толькі што казалі пра тое, што ў Эўропе не адбываецца нічога надзвычайнага. Гэтак жа яшчэ менш надзвычайнага і ў гэтых выказваньнях беларускага прэзыдэнта. З майго пункту погляду, трэба было чакаць такіх заяваў.
Мы бачылі ўжо шмат разоў, калі ўрад падпісваў нейкія дамоўленасьці, а потым рабіў тое, што яму было выгадна. І я кажу ня толькі пра Расею. Праўда, “Белтрансгаз” – найбольш яскравы прыклад, Расея спрабуе яго купіць з 1994 году. Але варта прыгадаць і расейскую піўную карпарацыю “Балтыка”, і амэрыканскія “Форд” і “Макдональдс”, і шмат іншых прыкладаў.
Гэта такі стыль кіраваньня. У нейкіх вымушаных умовах робяцца нейкія абяцаньні, але потым, калі мяняецца кантэкст ці зьяўляюцца новыя магчымасьці ці проста праходзіць час, беларускі ўрад робіць тое, што яму трэба. Гэта, зразумела, ня просты валюнтарызм, мае калегі спадары Рар і Садоўскі вельмі трапна ўжылі слова “ліхаманкава” пра пошук грошай, які зараз робіць беларускі ўрад.
Садоўскі: “Я, як былы дыплямат, былы пасол у Нямеччыне, лічу такую стылістыку неапраўданай. Я б хацеў разгледзець гэтыя выказваньні на “Дажынках” у кантэксьце іншых выказваньняў нашага прэзыдэнта. Тут ён сказаў , што “Газпром” узбагачаецца за кошт Беларусі больш, чым за кошт Нямеччыны – ну гэта вельмі папулісцкая тэза. Яна дэманструе слабасьць і разгубленасьць нашага прэзыдэнта. Калі б я быў на ягоным месцы, я б таксама хваляваўся і шукаў пэўную стылістыку.
Вось ён запрасіў з Расеі Генадзя Селязьнёва. Хто такі Селязьнёў? Адпрацаваны матэрыял, наколькі я ведаю, яго няма ў сьпісах партый, якія ідуць у Думу. Такі госьць – толькі нагода для нейкіх выказваньняў.
Ці іншае, ня вельмі мудрае выказваньне падчас сустрэчы з прадстаўнікамі банкаўскіх груп, якія ідуць сюды, як кажуць, цэлымі вяткамі: “Абы былі грошы, абы яны працавалі, адкуль яны прыйшлі, нас гэта ня вельмі цікавіць”. Я маю на ўвазе гутарку з гэтым нібыта люксэмбурскім бізнэсоўцам, які бярэцца інвэставаць грошы ў вугальны праект.
Я мяркую, што ў нас хопіць розуму заключаць дамову не пад бой курантаў, а ўпісвацца ў тую сыстэму, якую ўзгаднілі да 2011 году. Расея не адступіць ад сваіх фьючэрсных плянаў з Эўропай, а мы – паміж Эўропай і Масквой. Так што трэба танцаваць па канату, трэба быць разумнымі”.
Дракахруст: “19 верасьня Эўракамісія выступіла з прапановамі аб рэфармаваньні энэргетычнага рынку Эўразьвязу, якія па праву можна назваць рэвалюцыйнымі. Сэнс прапановаў палягае, па-першае, у дэманапалізацыі нацыянальных рынкаў энэргіі ў краінах Зьвязу, а па-другое, у пераносе на ўзровень усяго Зьвязу пытаньняў аб продажы энэргетычнай інфраструктуры краінаў Зьвязу замежным манаполіям. Папросту кажучы, нацыянальныя газавыя і нафтавыя манаполіі , скажам, Францыі, Нямеччыны, Італіі павінны быць падзеленыя, а пытаньне, напрыклад, аб продажы «Газпрому» брытанскіх газаразьмеркавальных сетак павінна вырашаць Эўракамісія, прычым вырашаць хутчэй за ўсё адмоўна.
Варта адзначыць, што беларускія дзяржаўныя мэдыі, ідэалягічна не заўважаныя ў любові да эканамічнай лібэралізацыі, горача віталі гэтыя прапановы Брусэлю, накіраваныя на рэфармаваньне аб''яднанай Эўропы. Узьнікаюць два пытаньні: наколькі гэтая канцэпцыя можа быць рэалізаваная? І другое – якія выгоды ад яе рэалізацыі, ці нават спробаў рэалізацыі можа атрымаць Беларусь?”
Тое, што прапаноўвае Эўракамісія, добра для малых дзяржаў і для тых дзяржаў, дзе газавыя і нафтавыя галіны цалкам прыватызаваныя. Ува Францыі гэта дакладна ня так, у Нямеччыне таксама ёсьць вялікія манаполіі ў газавай і нафтавай галінах, так што як мінімум гэтыя дзьве краіны будуць выступаць супраць гэтых прапановаў.
Расея, якая не ўваходзіць у Эўразьвяз, зразумела, таксама будзе супраць гэтых новых правілаў. Беларусь, якая зьяўляецца адным з галоўных транзытэраў расейскіх энэрганосьбітаў на Захад, зразумела, будзе “за” дзьвюма рукамі, бо яна выйграе ад дэцэнтралізацыі гэтых манаполій у Эўропе, у тым ліку і "Газпрому", калі ён і далей будзе зьяўляцца адным з галоўных пастаўнікоў на эўрапейскі рынак. Так што Беларусь у гэтай вялікай энэргетычнай гульні будзе шукаць свае нішы.
А.Рар: “Беларусь у гэтай вялікай энэргетычнай гульні будзе шукаць свае нішы”.
Але ня ўсё так проста. Па-першае, Беларусь вельмі моцна залежыць ад расейскіх энэрганосьбітаў. Я не магу сабе ўявіць, якім шляхам азэрбайджанская нафта можа сёньня патрапіць у Беларусь. А па-другое, Беларусь сама вельмі спазьняецца ў прыватызацыі сваіх энэргетычных транспартных сыстэм. І Эўразьвяз будзе бачыць пэўныя праблемы ў супрацоўніцтве з краінай, дзе дзяржава мае такі вялікі кантроль над эканомікай”.Дракахруст: “Натальля Лешчанка, а якія Вашыя адказы на гэтыя два пытаньні: першае – наколькі канцэпцыя можа быць рэалізаваная, і другое – якую выгаду ад яе рэалізацыі ці спробы рэалізацыі можа атрымаць Беларусь?”
Самая ідэя такой энэргетычнай хартыі зьявілася на хвалі вельмі моцных “лявацкіх” настрояў сярод эўрапейскай публікі, на якую эўрапейскія чыноўнікі вымушаны неяк рэагаваць. Зараз у Эўропе вельмі модна змагацца з манаполіямі, гэта, да таго ж, вельмі актуальна ў кантэксьце змаганьня супраць зьмены клімату, якое зараз вельмі моцнае на Захадзе. Тое, што такая хартыя была прынятая – гэта даволі лягічна, а калі дакумэнты такога кшталту на эўрапейскім узроўні прымаюцца, яны, магчыма, ня вельмі хутка, але ўсё ж выконваюцца.
Што тычыцца другога пытаньня, то яно больш цікавае. Незразумела, якую карысьць можа атрымаць Беларусь ад гэтай хартыі, акрамя сымбалічнай. Атрымаць эканамічную дапамогу, грошы за падпісаньне гэтай хартыі магчыма, але вельмі цяжка сказаць, якіх памераў гэтая дапамога можа быць.
Што да сымбалічнай каштоўнасьці, то мяне зусім не зьдзіўляе публікацыя ў “Советской Белоруссии”. Гэта цалкам у рэчышчы развагаў пра тое, што Беларусь павінна процістаяць ціску нечага вялікага, імпэрскага і грознага, што звычайна інтэрпрэтуецца як Расея, але гэта можна інтэрпрэтаваць і як эўрапейскія газавыя манаполіі.
Н.Лешчанка: “Для Беларусі падпісаньне такой хартыі – вялікі ідэалягічны крок, бо гэта азначае адысьці ад Расеі і перайсьці на бок Эўразьвязу”.
Для Беларусі падпісаньне такой хартыі – вялікі ідэалягічны крок, бо гэта азначае адысьці ад Расеі і перайсьці на бок Эўразьвязу. Расейскі ўрад, расейскае грамадзтва успрымаюць гэтыя энэргетычныя ініцыятывы Эўракамісіі як варожы акт”.Дракахруст: “Натальля, Вы ўвесь час гаворыце пра энэргетычную хартыю. Але наколькі я ведаю, энэргетычная хартыя – гэта дакумэнт, падпісаны яшчэ ў 1991 годзе, які мае даволі дэкляратыўны характар. А я ў дадзеным выпадку кажу пра прапановы Эўракамісіі, якія, калі яны будуць прынятыя, будуць мець характар эўрапейскага закону, абавязковага для выкананьня ўсімі дзяржавамі Зьвязу. Што Вы маеце на ўвазе, калі гаворыце пра Энэргетычную хартыю?”
Лешчанка: “Я маю на ўвазе дакумент, які быў прыняты 19 верасьня. Тут яго звычайна называюць Эўрапейскай хартыяй”.
Дракахруст: “Петра Садоўскі, мы зараз пачулі два меркаваньні: спадарыня Лешчанка казала, што паколькі гэтую канцэпцыю прынялі, то яе раней ці пазьней будуць рэалізоўваць, а спадар Рар распавёў пра тое, што гэтыя прапановы Эўракамісіі ўжо сустрэлі вельмі моцную апазыцыю з боку эўрапейскіх “грандаў” – Францыі і Нямеччыны. І ў мяне да Вас тое ж пытаньне – ці будзе гэтая канцэпцыя рэалізаваная? І другое пытаньне – што ад гэтай барацьбы можа выйграць і ў чым прайграць Беларусь?”
Я нязгодны з эпітэтам “рэвалюцыйны”, які Вы ўжылі, характарызуючы гэтыя прапановы. Нічога рэвалюцыйнага тут насамрэч не адбылося. 19 верасьня зьявілася толькі заява, прапанова, якую павінен спачатку абмеркаваць Эўрапарлямэнт, а потым – Рада міністраў Эўразьвязу. І пакуль гэтыя прапановы набудуць форму закону, пройдзе прынамсі гады тры. Паводле таго, што гаворыцца ў палітычных і бізнэсовых колах Эўропы, гэта працэс на вялікую пэрспэктыву.
Як слушна заўважыла мая калега, зараз у Эўропе ідзе барацьба за дэманапалізацыю гэтых “мамантаў” – энэргетычных гігантаў. Але гэта ня проста мода, гэта вечная дыялектыка заходняй эканомікі. З аднаго боку, яшчэ ў канцы ХІХ стагодзьдзя былі прынятыя законы пра дэманапалізацыю, з другога боку, зь 50-х гадоў ХХ стагодзьдзя разьвіваецца так званы “новы карпаратывізм”: манаполіі лабіююць свае інтарэсы, маюць сваіх прадстаўнікоў у парлямэнце і г.д.
Я добра ведаю становішча ў нямецкай энэргэтычнай кампаніі “E.ON”, у “WINGAZ” – сумесным нямецкім прадпрыемстве з “Газпромам”, у “GAZ DE FRANCE”. На іх ужо Брусэль цісьне даўно. Але там працэс будзе няпросты. І камісар ЭЗ ня можа загадаць “E.ON”, дзе працуе 80 тысяч чалавек і чысты гадавы прыбытак якога складае 6 мільярдаў эўра. Яму камісар не загадае – гэта зьвязана і з выбарамі, і з падаткамі і шмат з чым іншым. Так што працэс будзе доўгі.
Што да расейскага стаўленьня да гэтага, то ёсьць доўгатэрміновая канцэпцыя расейскай зьнешняй палітыкі. “Газпром” кантралюецца ўрадам, і тут усё будзе вельмі вязка. І ў сувязі з Эўрапейскай хартыяй можна сказаць, што бакі будуць адзін да аднаго прыцірацца. Расея хоча ўступіць ва Ўсясьветную гандлёвую арганізацыю, і тут ёсьць пэўныя рычагі ўзьдзеяньня на яе. Нічога дзіўнага няма – звычайнае глябалісцкае спаборніцтва і эканамічная дыпляматыя.
П.Садоўскі: “Мне тут прыгадваюцца дзьве беларускія прымаўкі: “Ласкавае цялятка дзьве маткі сьсе”, а другая – “Александрынцы па палавінцы”.
Якія выгады для Беларусі? Я мяркую, што выгада ёсьць. Мне тут прыгадваюцца дзьве беларускія прымаўкі: “Ласкавае цялятка дзьве маткі сьсе”, а другая – “Александрынцы па палавінцы”. Гэта была такая хітрая дзяўчынка, якія ўсім дзякавала і ад кожнага крыхачку шчыліпала. Мы павінны, відаць, шукаць добрых партнэраў, і часткова дэманапалізаваць нашу энэргетычную сыстэму. Тады да нас хутчэй пойдуць, бо цяпер, як мы бачым, пошукі грошай ідуць ліхаманкава.З другога боку мы не павінны псаваць адносінаў з Расеяй, і выказваньні нашага лідэра на “Дажынках”, я лічу, стылёва неразумныя. Мы на канфэрэнцыі ў сядзібе БНФ абмяркоўвалі лічбы – пакуль што мы купляем у Расеі ўсё таньней, чым яна прадае Літве ці іншым краінам Эўразьвязу. Так што трэба нам быць “ласкавым цяляткам” – балянсаваць, праводзіць разумную палітыку.
Заявы Сямашкі і Забалотца ў адказ на прапановы генэральнага сакратара Энэргетычнай хартыі Мэрнье сьведчаць менавіта пра такі падыход. Нашы прадстаўнікі, ды і спадар Мэрнье казалі, што мы павінны раіцца з Расеяй і прымаць узважаныя рашэньні. Я б не казаў, што гэта здрада Расеі”.
Лешчанка: “Мне падаецца, што тут праблема не ў Эўразьвязе і не ў Беларусі, а менавіта ў Расеі, ня толькі ў яе зьнешняй палітыцы, а ў мэнтальнасьці расейскіх уладаў, у звычцы дзяліць сьвет на “сваіх” і “чужых”, у імкненьні ізноў зрабіць Расею вялікай дзяржавай.
Н.Лешчанка: “Расея такія заігрываньні Беларусі з Эўразьвязам будзе ўспрымаць вельмі нэрвова”.
Тое, што робіць прэзыдэнт Пуцін, вельмі добра ўкладаецца ў гэты падзел сьвету на “сваіх” і “чужых”. І таму Расея такія заігрываньні Беларусі з Эўразьвязам будзе ўспрымаць вельмі нярвова. І яна ня будзе “даваць палавінкі” гэтай ласкавай і хітрай Аляксандрынцы”."Дыпляматычныя танцы"
Дракахруст: “Я якраз хачу працягнуць гэтую размову пра “палавінкі”, але не на Ўсходзе, а на Захадзе. Тут таксама ёсьць свае дылемы.
Заявы, які гучалі з вуснаў эўрапейскіх прадстаўнікаў апошнімі днямі, выклікаюць пэўнае зьдзіўленьне. На мінулым тыдні вышэйшы прадстаўнік Эўразьвязу ў пытаньнях бясьпекі Хаўер Саляна ў інтэрвію ўкраінскаму штотыднёвіку заявіў, што Эўропа ня будзе размаўляць зь Менскам нават у пытаньні энэргетычнай бясьпекі, пакуль Беларусь ня зробіць значных крокаў на шляху дэмакратызацыі. А на гэтым тыдні ў Менск прыехаў гэнэральны сакратар Энэргетычнай хартыі Андрэ Мэрнье (пра што ўжо казаў спадар Садоўскі) і вёў шчыльныя перамовы зь беларускімі ўрадоўцамі наконт таго, што някепска было б Беларусі ратыфікаваць гэты дакумэнт. Прадстаўнікі беларускай улады дэманстравалі нібыта і гатоўнасьць, але ж ківалі на Маскву, якая супраць гэтай хартыі стаіць сьцяной, разглядаючы яе ледзь не як дывэрсыю супраць расейскай эканомікі, супраць “Газпрому”.
Словам, нейкі дыялёг усё ж відавочна адбываецца, прычым з адным з важных інстытутаў аб’яднанай Эўропы, адказным якраз за энэргабясьпеку. А як жа тады наконт заявы спадара Саляны і іншых прадстаўнікоў Эўразьвязу, што “мы ня можам весьці дыялёг з апошняй дыктатурай Эўропы”? Спадар Рар, як Вы пракамэнтуеце гэтую супярэчлівасьць?”
Рар: “Мяне зьдзіўляюць заявы чыноўнікаў і палітыкаў з Эўрапейскай камісіі, якія любяць выступаць ад імя ўсёй Эўропы, ад імя эўрапейскіх прамысловых колаў, ад прыватнага бізнэсу. Я мяркую, што гэта несур’ёзна. Гэтыя спадары і спадарыні выкладаюць сваё бачаньне таго, як Эўразьвяз павінен весьці справы. Але насамрэч гэта адбываецца ня так.
Спадар Сарказі ў сваёй энэргетычнай палітыцы абсалютна не глядзіць на Брусэль і робіць у Паўночнай Афрыцы, што хоча. Мяркую, што нямецкія кампаніі, калі яны атрымаюць для сябе выгаду ў Беларусі, таксама ня будуць абмяркоўваць свае камэрцыйныя пляны са спадарыняй Фэрэра-Вальднэр ці са спадаром Салянам.
Тым больш гэта справядліва адносна энэргетычнай палітыкі. Капітал ідзе не туды, куды яму кажа спадар Саляна, а туды, дзе ён можа плённа працаваць. Так што калі Беларусь адкрыецца і будзе прыватызаваць сваю эканоміку з удзелам заходніх інвэстараў, то справы пойдуць пасьпяхова.
А.Рар: “Калі Лукашэнка захоча ўсё захаваць у сваіх руках і спадзяецца, што нехта на Захадзе будзе дапамагаць яму кансэрваваць тую сыстэму, якая існуе ў Беларусі, ён хутка пазбавіцца гэтых ілюзіяў”.
Аднак калі Лукашэнка захоча ўсё захаваць у сваіх руках і спадзяецца, што нехта на Захадзе будзе дапамагаць яму кансэрваваць тую сыстэму, якая існуе ў Беларусі, я мяркую, што ён хутка пазбавіцца гэтых ілюзіяў.Энэргетычная стратэгія распрацоўваецца разам з энэргетычнымі кампаніямі, а не ў кабінэтах спадарыні Фэрэра-Вальднэр ці спадара Саляны. Калі энэргетычны дыялёг вядзецца з Расеяй, то ў яго будуць уключацца транзытныя дзяржавы – Украіна, Польшча, Прыбалтыка, Беларусь, а як бяз гэтага? І плюс камэрцыйныя выгады ад тых трубаправодаў, якія будуць ці ня будуць пракладацца.
Зразумела, у гэтым дыялёгу палітыка адыграе вялікую ролю. Але нельга забываць і агульнаэканамічны аспэкт. Трубаправоды будуюць не дзяржавы, а кампаніі, мы часта забываем пра гэта.
Але я паўтараю – усё залежыць ад таго, па якім эканамічным шляху пойдзе Беларусь. Я запэўніваю вас, што калі там пачнуцца рэформы, якіх Эўразьвяз чакае ўжо больш за 10 гадоў, то Захад захоча ў гэтым удзельнічаць. І будзе імкнуцца наладзіць эканамічны, палітычны і энэрга-палітычны дыялёг зь Менскам”.
Дракахруст: “Спадар Садоўскі, а як бы Вы маглі патлумачыць гэты разнабой у выказваньнях высокіх эўрапейскіх прадстаўнікоў?”
Садоўскі: “Ведаеце, Юры, журналістам у асьвятленьні гэтых падзеяў уласьцівы пэўны алярмізм, імкненьне падаць гэта, як сэнсацыю. Мне здаецца, што слова “разнабой” тут не да месца.
П.Садоўскі: “Гаворачы пра Беларусь, Саляна рабіў пэўнае пасланьне ўкраінскім выбаршчыкам”.
Хаўер Саляна зрабіў сваю заяву ў інтэрвію ўкраінскаму штотыднёвіку “Люстра тыдня”. Гаворачы пра Беларусь, Саляна рабіў пэўнае пасланьне ўкраінскім выбаршчыкам. Зразумела, што ён больш сымпатызуе Юшчанку і Цімашэнцы, чым Януковічу. І ён рабіў такую дэманстрацыю, маўляў, глядзіце, мы зь Беларусьсю ня будзем размаўляць нават пра тыя рэчы, у якіх мы самі зацікаўленыя. Ён фактычна цытаваў тыя даўнія 12 умоваў Эўразьвязу.Я згодны са спадаром Рарам, што не брусэльскім чыноўнікам вызначаць, што будзе ў сфэры энэргетыкі.
Што да генэральнага сакратара Энэргетычнай хартыі, то заўважце, што ён у Беларусі меў сустрэчы і ў парлямэнце, і ў Савеце міністраў. Гэта паралель з тым, як будзе праходзіць у Эўропе абмеркаваньне энэргетычных прапановаў Эўракамісіі, той самай Эўрапейскай хартыі – іх будуць абмяркоўваць Эўрапарлямэнт і Рада міністраў ЭЗ.
Я гляджу на гэта як на два паралельныя працэсы. Мы, аглядальнікі, заўсёды імкнемся ў кожным жэсьце ўбачыць нешта вялікае і сваечасова яго пракамэнтаваць. У гэтым сэнсе публікацыя ў “Советской Белоруссии” пра Эўрапейскую хартыю бяжыць па вяршалінах і не закранае глыбіні. А глыбіня ў тым, што нічога асаблівага не адбываецца. Эўразьвязаўская машына рушыць сваім маршрутам, Расея – сваім”.
Дракахруст: “Натальля, а як бы Вы маглі патлумачыць гэтую зьяву, якая мне, не датычнаму да таямніц эўрапейскай палітыкі, падаецца ўсё ж дзіўнай? Адзін прадстаўнік Эўропы гаворыць – не, ня будзем размаўляць нават пра энэргабясьпеку, а другі – едзе і размаўляе. Дык як жа адно зь іншым стасуецца?”
Лешчанка: “Мяне гэта таксама не зьдзіўляе. Шаноўны спадар Садоўскі казаў, што гэта два паралельныя працэсы. Я б сказала, што гэта адзін і той самы працэс, і я тут ня бачу вялікіх супярэчнасьцяў. З пачатку гэтага году вельмі-вельмі павольна, вельмі расьцяжліва пачалося ўзаемадзеяньне паміж Беларусьсю і Эўразьвязам, і тое, што мы зараз назіраем, – гэта нармальныя “дыпляматычныя танцы”.
Н.Лешчанка: “З пачатку гэтага году вельмі-вельмі павольна, вельмі расьцяжліва пачалося ўзаемадзеяньне паміж Беларусьсю і Эўразьвязам, і тое, што мы зараз назіраем, – гэта нармальныя дыпляматычныя танцы”.
Так, Хаўер Саляна зноў падкрэсьліў, што Беларусь павінна быць дэмакратычнай дзяржавай, бо нічога іншага ён сказаць і ня можа паводле сваёй пасады. А тое, што пасьля такіх заяваў “правай рукі” “левая рука” робіць зусім іншае, то чаму б і не, чаму ня выкарыстаць магчымасьць, чаму і не ўзаемадзейнічаць зь беларускімі ўладамі па пытаньні, якое для эўрапейцаў зьяўляецца вельмі важным?Гэта нармальныя дыпляматычныя гульні, калі Эўразьвяз паказвае, што ў яго ёсьць прынцыповая пазыцыя. Але гэта ж Эўропа, тут не бывае радыкальных паводзінаў, тут дзейнічаюць інакш – прынцып акрэсьлілі, а потым пайшлі разьвіваць дыялёг”.
Бой газавых курантаў
Дракахруст: “Ну і нарэшце мы дабраліся ўласна да Беларусі, да таго, што Беларусь можа прапанаваць Эўразьвязу ў гэтым дыялёгу. Я маю на ўвазе выступ Аляксандра Лукашэнкі на сьвяткаваньні “Дажынак”, які ўжо прыгадваў Пётра Садоўскі.
Апроч іншага, кіраўнік дзяржавы там абрынуўся з рэзкай крытыкай на “Газпром”, заявіўшы, што цэны для Беларусі расейскі манапаліст усталёўвае такія ж, як для Нямеччыны, і выказаў спадзяваньне, што дамова наконт газу на наступны год будзе падпісаная “да бою навагодніх курантаў”. Звычайна, калі выказваецца такі спадзеў, то з дыпляматычнай мовы на звычайную ён перакладаецца як вялікі сумнеў у тым, што яно насамрэч так адбудзецца.
Не хацелася б станавіцца ні на чый бок, але здаецца, што летась 31 сьнежня менавіта пад бой крамлёўскіх курантаў у Маскве была падпісаная дамова аб пастаўках газу і транзыце ня толькі на гэты год, тады была вызначаная і дакладная формула паступовага падвышэньня цэнаў з выхадам у 2011 годзе на сярэднеэўрапейскую цану. Калі гэта так, то ў чым прычына цяперашніх абвінавачваньняў і развагаў, ці атрымаецца сёлета своечасова падпісаць кантракт? А калі гэта ня так, то як? Спадар Рар, Вам пытаньне”.
Рар: “Я мяркую, што пасьля першага, дастаткова драматычнага падвышэньня цэнаў на газ, калі прайшло паўгода, у Менску пачалі сутаргава лічыць і зразумелі, што ў Беларусі можа і ня быць такіх грошай, каб аплачваць нагэтулькі высокі кошт расейскага газу. І ў Менску шукаюць нейкія магчымасьці, каб дамовіцца з Расеяй па-іншаму. Але гэта вельмі складана.
А.Рар: “Беларусь знаходзіцца ў вырашальнай кропцы сваёй гісторыі, яна павінна дапускаць у сваю краіну інвэстараў, – расейскіх, якія і зараз працуюць у краіне, ці заходніх”.
Беларусь знаходзіцца ў вырашальнай кропцы сваёй гісторыі, яна павінна дапускаць у сваю краіну інвэстараў, – расейскіх, якія і зараз працуюць у краіне, ці заходніх. Гэта важнае палітычнае рашэньне, якое павінны прыняць у кіраўніцтве Беларусі. Гэта складана, таму зараз Лукашэнка і ягоныя паплечнікі зараз спрабуюць у апошні момант дамовіцца з пуцінскай Расеяй ці па-свойму ціснуць на Расею, якая ў эўрапейскім кантэксьце таксама знаходзіцца ў няпростым становішчы. Яна таксама павінна прыдумаць стратэгію, як далей працаваць з Захадам, калі і перад Расеяй многія дзьверы на Захадзе зачыняюцца. Гэта тактыка, гэта дыпляматыя, якую Беларусь зараз вядзе адносна Расеі. Але я думаю, што ў рэшце рэшт "Газпром" здолее па-свойму дамовіцца і з транзытнымі дзяржавамі, і з Эўразьвязам. Бо вельмі адчувальная, асабліва ў нас у Нямеччыне, залежнасьць ад паступленьня расейскага газу”.
Дракахруст: “Натальля, а як бы Вы маглі патлумачыць крытыку А.Лукашэнкам “Газпрому” і яго намёкі на тое, што гэтай восеньню-зімой можа грымнуць чарговая беларуска-расейская “газавая вайна”?”
Лешчанка: “Мы толькі што казалі пра тое, што ў Эўропе не адбываецца нічога надзвычайнага. Гэтак жа яшчэ менш надзвычайнага і ў гэтых выказваньнях беларускага прэзыдэнта. З майго пункту погляду, трэба было чакаць такіх заяваў.
Мы бачылі ўжо шмат разоў, калі ўрад падпісваў нейкія дамоўленасьці, а потым рабіў тое, што яму было выгадна. І я кажу ня толькі пра Расею. Праўда, “Белтрансгаз” – найбольш яскравы прыклад, Расея спрабуе яго купіць з 1994 году. Але варта прыгадаць і расейскую піўную карпарацыю “Балтыка”, і амэрыканскія “Форд” і “Макдональдс”, і шмат іншых прыкладаў.
Гэта такі стыль кіраваньня. У нейкіх вымушаных умовах робяцца нейкія абяцаньні, але потым, калі мяняецца кантэкст ці зьяўляюцца новыя магчымасьці ці проста праходзіць час, беларускі ўрад робіць тое, што яму трэба. Гэта, зразумела, ня просты валюнтарызм, мае калегі спадары Рар і Садоўскі вельмі трапна ўжылі слова “ліхаманкава” пра пошук грошай, які зараз робіць беларускі ўрад.
Н.Лешчанка: “Наша кампанія “Global Insight” не зьмяніла сваю ацэнку, што ў Беларусі ёсьць рэальная пагроза фінансавага дэфолту”.
Наша кампанія “Global Insight” не зьмяніла сваю ацэнку, што ў Беларусі ёсьць рэальная пагроза фінансавага дэфолту. Беларускае кіраўніцтва, па-першае, вымушанае рабіць усё, што можна, уключна з перакрэсьленьнем кантрактных абавязкаў, каб неяк утрымаць бюджэт, а па-другое, як я казала, гэта стыль, гэта тое, як робяцца справы ў беларускай уладзе”.Садоўскі: “Я, як былы дыплямат, былы пасол у Нямеччыне, лічу такую стылістыку неапраўданай. Я б хацеў разгледзець гэтыя выказваньні на “Дажынках” у кантэксьце іншых выказваньняў нашага прэзыдэнта. Тут ён сказаў , што “Газпром” узбагачаецца за кошт Беларусі больш, чым за кошт Нямеччыны – ну гэта вельмі папулісцкая тэза. Яна дэманструе слабасьць і разгубленасьць нашага прэзыдэнта. Калі б я быў на ягоным месцы, я б таксама хваляваўся і шукаў пэўную стылістыку.
Вось ён запрасіў з Расеі Генадзя Селязьнёва. Хто такі Селязьнёў? Адпрацаваны матэрыял, наколькі я ведаю, яго няма ў сьпісах партый, якія ідуць у Думу. Такі госьць – толькі нагода для нейкіх выказваньняў.
Ці іншае, ня вельмі мудрае выказваньне падчас сустрэчы з прадстаўнікамі банкаўскіх груп, якія ідуць сюды, як кажуць, цэлымі вяткамі: “Абы былі грошы, абы яны працавалі, адкуль яны прыйшлі, нас гэта ня вельмі цікавіць”. Я маю на ўвазе гутарку з гэтым нібыта люксэмбурскім бізнэсоўцам, які бярэцца інвэставаць грошы ў вугальны праект.
П.Садоўскі: “Я мяркую, што ў нас хопіць розуму заключаць дамову не пад бой курантаў, а ўпісвацца ў тую сыстэму, якую ўзгаднілі да 2011 году. Расея не адступіць ад сваіх фьючэрсных плянаў з Эўропай, а мы – паміж Эўропай і Масквой”.
З другога боку, наш прэзыдэнт правільна робіць, калі асьцярожна выказваецца пра новы расейскі ўрад. Ён спадзяецца ўсё ж такі, што нейкі крэдыт Расея нам дасьць. Расея зараз далёкай усходняй дзяржаве дае велізарныя грошы на закуп зброі – для Беларусі грошай няма. З Кітаем мы вельмі сябруем, але і ён грошы ня даў. Далі ордэн кіраўніку “Райфайзэнбанку”, але і ён, наколькі я ведаю, вялікіх грошай не дае. Грошы трэба шукаць. Сідорскі будзе сустракацца з Зубковым пазьней, чым было заплянавана.Я мяркую, што ў нас хопіць розуму заключаць дамову не пад бой курантаў, а ўпісвацца ў тую сыстэму, якую ўзгаднілі да 2011 году. Расея не адступіць ад сваіх фьючэрсных плянаў з Эўропай, а мы – паміж Эўропай і Масквой. Так што трэба танцаваць па канату, трэба быць разумнымі”.