Валер Карбалевіч, Менск Новая перадача сэрыі “Экспэртыза Свабоды”. Удзельнікі: першы сакратар ЦК Партыі камуністаў беларускай Сяргей Калякін і шэф-рэдактар газэты “Новы час” Аляксей Кароль.
З 458 заявак на правядзеньне пікетаў у абарону сацыяльных правоў органы ўлады задаволілі толькі тры.
Чым патлумачыць такую рэакцыю ўладаў? Якую пагрозу нясуць акцыі пратэсту?
Чаму ўлады не дазволілі правесьці пікеты?
Валер Карбалевіч: “На масавыя заяўкі апазыцыі на правядзеньне пікетаў улады адказалі адмовай. З 458 заявак задаволілі толькі тры.
Улады не дазваляюць правядзеньня пікетаў дзеля абароны сацыяльных правоў амаль нідзе, нават на плошчы Бангалор у Менску.
Больш за тое, цяпер міліцыя ходзіць па кватэрах заяўнікаў і патрабуе пісьмовай адмовы ад правядзеньня пікетаў і агітацыі ў падтрымку “Сацыяльнага маршу”. Чым вы тлумачыце такую рэакцыю ўладаў?
Сяргей Калякін: “У рэакцыі ўладаў няма нічога новага, яна звычайная. Але сёньня іншая сытуацыя ў краіне. Таму публічныя акцыі могуць быць небясьпечнымі для ўлады, бо яны прыцягваюць увагу да праблемаў у грамадзтве.
Фактычна ўлады адмаўляюцца ад палажэньня нашай Канстытуцыі, дзе запісана, што Беларусь зьяўляецца сацыяльнай дзяржавай. І апазыцыя хоча зьвярнуць на гэта ўвагу. Людзі могуць убачыць, што кароль голы, што афіцыйная прапаганда, якая даводзіць пра высокі ўзровень дабрабыту ў краіне, не адпавядае рэальнасьці. Бо матэрыяльны стан у грамадзянаў пагаршаецца. Растуць цэны на транспарт, харчаваньне, лекі ды іншае.
Улада адчувае небясьпеку і імкнецца, як звычайна, адміністрацыйнымі мэтадамі задушыць ініцыятыву, не дапусьціць, каб людзі даведаліся праўду”.
Аляксей Кароль: “Любая ўлада асьцерагаецца сацыяльных пратэстаў. Але ў дэмакратычнай дзяржаве ёсьць мэханізмы, рэгулятары вырашэньня канфліктаў. Вулічныя акцыі зьяўляюцца сымптомамі, а не прычынамі хваробы. Яны дазваляюць уладам лекаваць гэтыя сацыяльныя хваробы.
Беларускі аўтарытарны рэжым, які знаходзіцца ў стане сьпеласьці, паводле сваёй прыроды патрабуе адзінадушнасьці ў грамадзтве. А тут Расея пачала адмяняць субсыдыі, сацыяльны стан пагаршаецца. Вобраз сацыяльнага гаранта, які меў Лукашэнка, пачаў размывацца.
У такіх умовах любы пікет можа выклікаць эскаляцыю пратэсту і крах рэжыму. Таму ўлады прымаюць прэвэнтыўныя захады, каб не дапусьціць гэтага”.
Якую пагрозу нясуць акцыі пратэсту?
Карбалевіч: “Падаецца, што ўлады баяцца публічнага пратэсту ўвогуле, у любым пытаньні — ці то супраць адмены льготаў, ці ў абарону Казуліна.
Можна ўгадаць, як апэратыўна ўлады адрэагавалі на страйк салігорскіх шахтараў, практычна задаволіўшы большасьць іхных патрабаваньняў. Якія прычыны такога дзіўнага страху перад публічнымі акцыямі пратэсту?”
Калякін: “Што тычыцца сытуацыі з страйкам салігорскіх шахтараў, то іх проста падманулі. Зьмены ў пэнсійнае забесьпячэньне шахтараў, якія хочуць унесьці ўлады, ня будуць датычыць тых, хто сёньня працуе. Але іх дзеці, якія пасьля пойдуць працаваць у шахту, будуць пазбаўленыя сёньняшніх спрыяльных умоваў што да пэнсіяў.
Улады баяцца ня толькі акцыяў пратэсту, а любой арганізаванай дзейнасьці, непадкантрольнай дзяржаве, любых спробаў камунікацыі паміж апазыцыяй і грамадзтвам. Таму адбываецца ціск супраць апазыцыйных партыяў.
Прыпыненая дзейнасьць Партыі камуністаў беларускай. Цяпер разглядаецца пытаньне пра ліквідацыю Беларускай партыі жанчын “Надзея”. Шэсьць партыяў маюць папярэджаньне. І найбольш улады баяцца сацыяльнага пратэсту, бо сацыяльныя пытаньні найбольш хвалююць людзей”.
Карбалевіч: “Мусіць, акцыі пратэсту разбураць афіцыйны міт пра ўсенародную падтрымку палітычнага курсу кіраўніка дзяржавы. Акрамя таго, улады баяцца, што любы публічны пратэст можа стаць каменьчыкам, які выклікае лявіну”.
Кароль: “Сапраўды, улады баяцца перарастаньня асобных выступаў у масавы пратэст. Ёсьць вялікі гістарычны досьвед іншых краінаў, а таксама і беларускі досьвед.
Дарэчы, менавіта салігорскія шахтары некалі сваімі дзеяньнямі у існасьці запусьцілі працэс дэмакратызацыі ў Беларусі. Улады разумеюць, што адзін “хлебны бунт” можа перарасьці ў рэвалюцыю — і не “каляровую”.
Кароль: “Шмат у каго зьявіліся аранжавыя чорцікі ў вачах”
Карбалевіч: “Ва ўсіх краінах сьвету, за выключэньнем таталітарных дыктатураў, людзі рэгулярна супраць чагосьці пратэстуюць. Часта публічныя акцыі носяць масавы характар.
Аднак у большасьці выпадкаў яны не ствараюць пагрозы для ўлады. А вось беларускае кіраўніцтва гэтага баіцца. Можа, тут праблема псыхалягічная? Гэтыя акцыя пратэсту нясуць для ўлады рэальную пагрозу ці ўяўную?”
Калякін: “У розных краінах існуюць розныя мэханізмы атрыманьня і ўтрыманьня ўлады. У дыктатарскіх рэжымах улада не заснаваная на рэальнай падтрымцы народу. Яны гэта разумеюць, таму баяцца публічных акцыяў пратэсту, бо яны могуць прывесьці да краху рэжыму.
У дэмакратычных краінах урады абапіраюцца на большасьць насельніцтва. Там такія акцыі зьяўляюцца мэханізмам зваротнай сувязі з насельніцтвам, таму ўрады іх моцна не баяцца. Яны атрымоўваюць сыгнал аб існаваньні праблемы — і вырашаюць яе.
А ў дыктатарскіх рэжымах адсутнічае патрэба ў зваротнай сувязі з насельніцтвам. Там існуюць іншыя мэханізмы ўтрыманьня ўлады — запалохваньні, ціск, зьнішчэньне ўсялякіх альтэрнатываў. Яны імкнуцца ліквідаваць вонкавыя праявы праблемаў, але ня самі праблемы”.
Кароль: “Псыхалягічны аспэкт абавязкова прысутнічае. Шмат у каго зьявіліся аранжавыя чорцікі ў вачах. У сьвядомасьці чалавека, які трымае ўсю ўладу ў руках, гэткія страхі заўсёды перабольшаныя. Але такія страхі маюць і рэальны грунт. У таталітарна арганізаваных грамадзтвах любая акцыя пратэсту, асабліва калі яна набывае рэзананс з дапамогай мэдыяў альбо ў выніку непасрэднай камунікацыі людзей, выклікае новыя падобныя акцыі.
У беларускіх уладаў вычарпаныя рэсурсы, каб можна было кінуць нейкі кусок пратэстоўцам. Вось салігорскім шахтарам кінулі — а больш няма. І чым далей, тым горш. Адсюль і перабольшваньне гэтай небясьпекі”.
Калякін: “Увага, якую надаюць улады “Сацыяльнаму маршу” і “Эўрапейскаму маршу”, сьведчыць пра тое, што тактыка, выбраная Аб’яднанымі дэмакратычнымі сіламі, рацыянальная і можа даць сур’ёзныя вынікі”.
Карбалевіч: “Такім чынам, страх перад акцыямі пратэсту выцякае з самой прыроды існага палітычнага рэжыму. Асабліва гэтая праблема абвастраецца цяпер, калі ўлады маюць усё менш магчымасьцяў задаволіць сацыяльныя запатрабаваньні насельніцтва. Таму, здаецца, апазыцыя намацала самае слабое месца рэжыму”.
Чым патлумачыць такую рэакцыю ўладаў? Якую пагрозу нясуць акцыі пратэсту?
Чаму ўлады не дазволілі правесьці пікеты?
Валер Карбалевіч: “На масавыя заяўкі апазыцыі на правядзеньне пікетаў улады адказалі адмовай. З 458 заявак задаволілі толькі тры.
Улады не дазваляюць правядзеньня пікетаў дзеля абароны сацыяльных правоў амаль нідзе, нават на плошчы Бангалор у Менску.
Больш за тое, цяпер міліцыя ходзіць па кватэрах заяўнікаў і патрабуе пісьмовай адмовы ад правядзеньня пікетаў і агітацыі ў падтрымку “Сацыяльнага маршу”. Чым вы тлумачыце такую рэакцыю ўладаў?
Сяргей Калякін: “У рэакцыі ўладаў няма нічога новага, яна звычайная. Але сёньня іншая сытуацыя ў краіне. Таму публічныя акцыі могуць быць небясьпечнымі для ўлады, бо яны прыцягваюць увагу да праблемаў у грамадзтве.
Фактычна ўлады адмаўляюцца ад палажэньня нашай Канстытуцыі, дзе запісана, што Беларусь зьяўляецца сацыяльнай дзяржавай. І апазыцыя хоча зьвярнуць на гэта ўвагу.
Улада адчувае небясьпеку і імкнецца, як звычайна, адміністрацыйнымі мэтадамі задушыць ініцыятыву, не дапусьціць, каб людзі даведаліся праўду”.
Аляксей Кароль: “Любая ўлада асьцерагаецца сацыяльных пратэстаў. Але ў дэмакратычнай дзяржаве ёсьць мэханізмы, рэгулятары вырашэньня канфліктаў. Вулічныя акцыі зьяўляюцца сымптомамі, а не прычынамі хваробы. Яны дазваляюць уладам лекаваць гэтыя сацыяльныя хваробы.
Беларускі аўтарытарны рэжым, які знаходзіцца ў стане сьпеласьці, паводле сваёй прыроды патрабуе адзінадушнасьці ў грамадзтве. А тут Расея пачала адмяняць субсыдыі, сацыяльны стан пагаршаецца. Вобраз сацыяльнага гаранта, які меў Лукашэнка, пачаў размывацца.
У такіх умовах любы пікет можа выклікаць эскаляцыю пратэсту і крах рэжыму. Таму ўлады прымаюць прэвэнтыўныя захады, каб не дапусьціць гэтага”.
Якую пагрозу нясуць акцыі пратэсту?
Карбалевіч: “Падаецца, што ўлады баяцца публічнага пратэсту ўвогуле, у любым пытаньні — ці то супраць адмены льготаў, ці ў абарону Казуліна.
Можна ўгадаць, як апэратыўна ўлады адрэагавалі на страйк салігорскіх шахтараў, практычна задаволіўшы большасьць іхных патрабаваньняў. Якія прычыны такога дзіўнага страху перад публічнымі акцыямі пратэсту?”
Калякін: “Што тычыцца сытуацыі з страйкам салігорскіх шахтараў, то іх проста падманулі. Зьмены ў пэнсійнае забесьпячэньне шахтараў, якія хочуць унесьці ўлады, ня будуць датычыць тых, хто сёньня працуе. Але іх дзеці, якія пасьля пойдуць працаваць у шахту, будуць пазбаўленыя сёньняшніх спрыяльных умоваў што да пэнсіяў.
Улады баяцца ня толькі акцыяў пратэсту, а любой арганізаванай дзейнасьці, непадкантрольнай дзяржаве, любых спробаў камунікацыі паміж апазыцыяй і грамадзтвам. Таму адбываецца ціск супраць апазыцыйных партыяў.
Прыпыненая дзейнасьць Партыі камуністаў беларускай. Цяпер разглядаецца пытаньне пра ліквідацыю Беларускай партыі жанчын “Надзея”. Шэсьць партыяў маюць папярэджаньне. І найбольш улады баяцца сацыяльнага пратэсту, бо сацыяльныя пытаньні найбольш хвалююць людзей”.
Карбалевіч: “Мусіць, акцыі пратэсту разбураць афіцыйны міт пра ўсенародную падтрымку палітычнага курсу кіраўніка дзяржавы. Акрамя таго, улады баяцца, што любы публічны пратэст можа стаць каменьчыкам, які выклікае лявіну”.
Кароль: “Сапраўды, улады баяцца перарастаньня асобных выступаў у масавы пратэст. Ёсьць вялікі гістарычны досьвед іншых краінаў, а таксама і беларускі досьвед.
Дарэчы, менавіта салігорскія шахтары некалі сваімі дзеяньнямі у існасьці запусьцілі працэс дэмакратызацыі ў Беларусі. Улады разумеюць, што адзін “хлебны бунт” можа перарасьці ў рэвалюцыю — і не “каляровую”.
Кароль: “Шмат у каго зьявіліся аранжавыя чорцікі ў вачах”
Карбалевіч: “Ва ўсіх краінах сьвету, за выключэньнем таталітарных дыктатураў, людзі рэгулярна супраць чагосьці пратэстуюць. Часта публічныя акцыі носяць масавы характар.
Аднак у большасьці выпадкаў яны не ствараюць пагрозы для ўлады. А вось беларускае кіраўніцтва гэтага баіцца. Можа, тут праблема псыхалягічная? Гэтыя акцыя пратэсту нясуць для ўлады рэальную пагрозу ці ўяўную?”
Калякін: “У розных краінах існуюць розныя мэханізмы атрыманьня і ўтрыманьня ўлады. У дыктатарскіх рэжымах улада не заснаваная на рэальнай падтрымцы народу. Яны гэта разумеюць, таму баяцца публічных акцыяў пратэсту, бо яны могуць прывесьці да краху рэжыму.
У дэмакратычных краінах урады абапіраюцца на большасьць насельніцтва. Там такія акцыі зьяўляюцца мэханізмам зваротнай сувязі з насельніцтвам, таму ўрады іх моцна не баяцца. Яны атрымоўваюць сыгнал аб існаваньні праблемы — і вырашаюць яе.
А ў дыктатарскіх рэжымах адсутнічае патрэба ў зваротнай сувязі з насельніцтвам. Там існуюць іншыя мэханізмы ўтрыманьня ўлады — запалохваньні, ціск, зьнішчэньне ўсялякіх альтэрнатываў. Яны імкнуцца ліквідаваць вонкавыя праявы праблемаў, але ня самі праблемы”.
Кароль: “Псыхалягічны аспэкт абавязкова прысутнічае. Шмат у каго зьявіліся аранжавыя чорцікі ў вачах. У сьвядомасьці чалавека, які трымае ўсю ўладу ў руках, гэткія страхі заўсёды перабольшаныя.