Радыё Свабода Агляд званкоў на "Свабоду" за 1 кастрычніка, панядзелак.
Шаноўныя слухачы! Мы ўдзячныя за вашыя меркаваньні і прапановы. Вы робіце наша з вамі радыё больш зьмястоўным і цікавым. Пачынаючы ад гэтага тыдня мы уводзім прыз - падзяку за ваш найлепшы званок, паведамленьне, падказку. Пераможцы буду абвяшчацца кожную нядзелю у тыднёвым аглядзе “Званкі на Свабоду”. Вас чакаюць кнігі Бібліятэкі Свабоды з подпісамі аўтараў. Тэлефон "Свабоды" ў Менску 266-39-52 працуе 24 гадзіны на суткі. Нумар мабільнай сувязі для СМС-паведамленьняў: 8-029-391-22-24
Віктар Бутто, ліквідатар-чарнобылец, Менск: “Я не разумею, чаму апазыцыя праводзіць ці вырашыла праводзіць пікетаваньне 30 верасьня, у выходны дзень? Гэта не акцыя пратэсту, а толькі фармальнае мерапрыемства. Улада, яе прадстаўнікі і народ у выходныя дні адпачываюць. Хаця пікетаваньня вельмі баяцца чыноўнікі і іх прадстаўнікі, якія дрэнна выконваюць свае абавязкі перад грамадзянамі ў нашай чыноўніцкай і вельмі небясьпечнай дзяржаве. Я заўжды такія акцыі праводзіў толькі ў будзённыя дні і нечага дасягнуў”.
“Я вельмі сумняюся, што непераканаўчая перамога ці параза прэзыдэнта Ўкраіны Віктара Юшчанкі на выбарах ва ўкраінскі парлямэнт нарэшце пераканае нашу апазыцыю ў тым, каб яна больш ня лётала ў воблаках з ружовымі акулярамі, а спусьцілася на зямлю. Хаця ва Ўкраіне нацыя падзелена ўсяго толькі папалам: на ўкраінскамоўных і рускамоўных. І прэзыдэнт Украіны мае ўсё пад рукой: міліцыю, армію, суды, пракуратуру, СМІ і шмат чаго іншага, каб мець бальшыню ва ўсім. Але ня меў і ня мае. Пра гэта чамусьці замоўчваецца”.
Спадар: “Хачу зрабіць прагноз аб тым, як пройдзе “Эўрапейскі Марш”. Ён пройдзе амаль таксама, як прайшоў марш на Дзень заснаваньня БНР, на Дзень Волі. Ну, міліцыя таксама будзе, але хапуну ня будзе”.
Спадар: “Слухачу “Свабоды,” які назваў Аляксандра Лукашэнку “дэмакратычным прэзыдэнтам,” трэба тэрмінова зьвярнуцца да псыхіятра”.
Любоў Сакалоўская: “Сёньня было мерапрыемства прысьвечанае ўшанаваньню памяці ахвяраў сталінізму. Я там казала, што мы былі ў Парку Чалюскінцаў, а потым паехалі ў Курапаты. І там была вельмі прыемная навіна: спачатку нас было мала, а потым прыйшла моладзь гадоў да дваццаці, вельмі маладыя людзі з кветачкамі бел-чырвона-белымі і са сьвечкамі, і са значыкамі. Было вельмі прыемна, што яны прыйшлі, і што такія маладыя. І мы там сьпявалі песьні, ускладалі кветачкі і вельмі многа сьвечак было. І гэта была такая прыемная навіна. Адкуль толькі тая моладзь узялася? Усе былі ў разгубленасьці. І міліцыянты нас там сустракалі, і тут гэты натоўп. Было вельмі прыемна, што наша моладзь даведалася пра мерапрыемства і шануе бязьвінных ахвяраў”.
Спадарыня: “Нядаўна пачула выступ аднаго чалавека, які ўсхваляў Лукашэнку. Вельмі абурыла, што ў нашай Беларусі столькі людзей яшчэ жывуць з заплюшчанымі вачыма. Няўжо гэтаму чалавеку невядома, што створаны беларускі калгас з цэнтральнай сядзібай у Менску. І вось гэтым калгасам кіруе адзін старшыня, які замяняе і судзьдзяў, і пракуратуру, і натарыюса, і ўсіх на сьвеце. Людзі, расплюшчыце вочы, паглядзіце, што робіцца! Не глядзіце Вы гэты тэлевізар лукашэнкаўскі, а глядзіце на сваю рэчаіснасьць, як Вы жывяце”.
Спадарыня: “Хачу растлумачыць радыёслухачу, чаму я пытаюся, ці доўга мы будзем жыць без нармальнага прэзыдэнта. Так, я хачу, каб у Беларусі быў нармальны прэзыдэнт, а гэта значыць, не фальсыфікаваць выбары, калі яго абіраюць. Ён павінен мець сяброўскія адносіны з Эўропай, Эўразьвязам, тым больш з суседзямі, быць незалежным ад Расеі ці каго б там ні было. Не перасьледаваць тых грамадзянаў, якія думаюць іначай. У Беларусі няма свабоднага друку, радыё, тэлебачаньня”.
Спадар: “1 кастрычніка ў нас адзначаецца Дзень людзей сталага ўзросту. У нашай рэспубліцы яны самыя пакрыўджаныя. Яны ўсе дзесяцігодзьдзі свайго жыцьця аддалі на часам практычна бясплатную працу пад заклікі дзяржавы да “сьветлай будучыні” і гэтак далей. І да старасьці яны зарабілі толькі жабрацкую пэнсію. Ды і тая падвышаецца адзін раз на год. А яны, у асноўным, расходуюць свае грошы на лекі, на падтрыманьне свайго здароўя і вымушаны адмаўляць сабе ў асноўных прадуктах харчаваньня, купляючы толькі хлеб і яшчэ што-небудзь. А дзяржава так і ня здолела ім забясьпечыць так званую “сьветлую будучыню”. Для многіх зь іх яна ўжо наступіла ў іншым, лепшым сьвеце. У нашай дзяржаве, я лічу, людзі вельмі пакрыўджаныя, асабліва сталага ўзросту”.