У Салігорску аштрафаваны лідэр прадпрымальнікаў

Вячаслаў Кулік, Менск Сёньня суд Салігорскага раёну аштрафаваў сябра аргкамітэту грамадзкага аб’яднаньня “За свабоднае разьвіцьцё прадпрымальнікаў” Аляксандра Цацуру на 31 тысячу рублёў.
Судзьдзя Вожава абвінаваціла сп. Цацуру ў парушэньні артыкулу 23.34 ч.1 Адміністрацыйнага кодэксу (парушэньне парадку арганізацыі масавага мерапрыемства альбо пікетаваньня).

Паводле сп. Цацуры, сёлета ён сем разоў зьвяртаўся ў Салігорскі райвыканкам па дазвол у арганізацыі мітынгу ці пікету. Кожны раз улада адмаўляла. Падчас падрыхтоўкі да сацыяльных акцыяў 30 верасьня спадар Цацура выкарыстаў вулічныя абвесткі ў выглядзе папяровых аб’яваў на слупах. За гэта і аштрафаваны.

• Міліцыя затрымала лідэра прадпрымальнікаў”, 26.09.2007