Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Пра што пісалі беларускія газэты 1 кастрычніка ў розныя гады мінулага.
“Красноармейская правда” ў 1927 годзе надрукавала ліст чырвонаармейцаў: “Мы, курцы-пераменьнікі 5-й роты 191-га палка, вывучылі, як атрутна дзейнічае тытунь на здароўе чалавека і як зь ім трэба змагацца... Мы палім доўга, шмат гадоў, і акрамя шкоды для здароўя нічога не атрымліваем. Мы дасягнем таго, што ня будзем паліць, нішчыць сваё здароўе. І заклікаем усіх таварышаў-чырвонаармейцаў пераняць наш прыклад. Таварышы, вывучайце атрутнае дзеяньне тытуню і вядзіце змаганьне зь ім. Не тытунь будзе гаспадарыць над намі, а мы над тытунём”.
У 1957 годзе “Чырвоная змена” піша пра незвычайнае: “Вечарам 29 верасня 1957 года ў Мінску і радзе іншых пунктаў БССР наглядалася палярнае ззянне. Яно пачалося ў 20 гадзін у выглядзе суцэльнай паласы аранжава-фіялетавага колеру, праз якую час-ад-часу праходзілі вертыкальныя белыя праменні. Гэтая паласа ззяння захапіла ўсю поўночную частку гарызонта ад поўночнага ўсходу да поўночнага захаду. У 20 гадзін 25 мінут ззянне пачало паступова знікаць. На тэрыторыі СССР палярныя ззянні бываюць у Мурманску і Архангельску да 40—45 разоў на год, у Ленінградзе — каля 10 разоў, у Мінску — ад аднаго да трох разоў на год”.
Пад загалоўкам “Беларусь” — да 70-годзьдзя Вялікага Кастрычніка” “Вечерний Минск” у 1987 годзе інфармуе: “Найбуйнейшы ўнівэрмаг Беларусі рыхтуецца да сустрэчы вялікай гадавіны рэвалюцыі. У спэцыялізаванай сэкцыі, адкрытай на 1-м паверсе, ужо цяпер можна падабраць тавары для ўшанаваньня вэтэранаў вайны і працы, пераможцаў сацспаборніцтва, ударнікаў камуністычнай працы. У бюро паслугаў падарунак прыгожа аформяць і запакуюць. У гравэрнай майстэрні зробяць дарчы надпіс”.