Радыё Свабода, Менск 26 верасьня 2007 году ў Менскім катэдральным касьцёле найсьвяцейшай панны Марыі першую імшу правёў мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч. 21 верасьня Папа Рымскі Бэнэдыкт ХVІ прызначыў Тадэвуша Кандрусевіча кіраўніком каталіцкага касьцёлу ў Беларусі. Раней з 1991 году Тадэвуш Кандрусевіч ачольваў рымска-каталіцкі касьцёл у Расеі.