Любоў Лунёва, Менск Сёньня ў судзе Першамайскага раёну Менску будуць судзіць старшыню аргкамітэту Эўрапейскага маршу, які заплянаваны на 14 кастрычніка, Віктара Івашкевіча. Яго абвінавачваюць у закліку ўдзельнічаць у несанкцыянаванай акцыі. Івашкевіча затрымалі ўчора на ганку кавярні “Эль-Памідора” разам са старшынём аргкамітэту Сацыяльнага маршу Валерыем Ухналёвым. Яны разам з чатырма сябрамі адзначалі дзень народзінаў Івашкевіча. На ганку іх чакалі спэцназаўцы.
Віктар Івашкевіч знаходзіцца ў міліцыі Першамайскага раёну Менску.
Учора ён адзначаў свой дзень народзінаў у кавярні “Эль-Памідора”. Калі кампанія з шасьці чалавек выйшла на ганак, да іх падышлі спэцназаўцы і запатрабавалі прад’явіць пашпарты.
Гаворыць адна са сьведак Валянціна Сьвяцкая:
“На нашае пытаньне чаму пашпарты, нам адказалі: “Удакладніць асобы”. Пасьля таго, як мы паказалі дакумэнты, спадароў Івашкевіча і Ухналёва папрасілі прайсьці ў аўтобус, які менавіта ў некалькіх мэтрах стаяў каля ўваходу ад кавярні. Віктара Івашкевіча з падарункамі і з партфэлем узялі ў аўтобус”.
Старшыню аргкамітэту ў правядзеньні Эўрапейскага маршу Віктара Івашкевіча і старшыню аргкамітэту ў правядзеньні Сацыяльнага маршу Валерыя Ўхналёва адвезьлі спачатку ў міліцыю Першамайскага раёну, а адтуль у медвыцьвярэзьнік. Там прынялі рашэньне, што іх адпусьцяць. Але адпусьцілі толькі Валерыя Ўхналёва.
Ён апавёў “Свабодзе”, што ў медвыцьвярэзьніку іх здымалі на відэа.
“Нас прывезьлі ў медвыцьвярэзьнік і адразу ж пачаўся відэазапіс. Казалі, давайце правядзем ваш мэдагляд, распранайцеся. Мы адмовіліся, бо паказалі б па тэлебачаньню і г.д. Пакажуць мае даляры па адным, якія яны расклалі на стале: тры даляры па адным і пяць даляраў. Думаю, гэта было галоўнае”.
У Віктара Івашкевіча знайшлі некалькі ўлётак з сымболікай “Эўрапейскага маршу”. Гэта стала падставай для складаньня пратаколу за распаўсюд улётак з заклікам удзельнічаць у несанкцыянаванай акцыі.
Гэты адміністрацыйны пратакол будуць разглядаць сёньня ў судзе Першамайскага раёну. Паплечнікі Віктара Івашкевіча ня выключаюць, што можа быць і яшчэ адзін адміністрацыйны пратакол, як гэта было ў справах іншых затрыманых. Як сьвежы прыклад – апошнія арышты, калі людзей прывозілі з турмы ў суд і давалі новы тэрмін арышту за тое, што пакараны нібыта ў калідоры спатыкаўся і пры гэтым нецэнзурна лаяўся.
Лідэр партыі БНФ Вінцук Вячорка заявіў “Свабодзе”:
“Што да абвінавачаньняў, то яны сьмехатворныя. Людзі сядзелі ў кавярні, адзначалі нядаўні дзень народзінаў Віктара Івашкевіча, рабілі гэта культурна. А затрымалі іх, калі яны не пасьпелі выйсьці на ганак. Прычым затрымліваў іх цэлы аўтобус спэцназу. Я бачу ў гэтым звычайную схему палітычных арыштаў”.