Радыё Свабода На гэтую пасаду абраны дэпутат Бастыян Бэлдэр з Галяндыі. Ён прадстаўляе ў Эўрапарлямэнце фракцыю “Незалежнасьць і дэмакратыя”.
У межах ААН раней існавала пасада спэцдакладчыка па Беларусі, якую займаў Адрыян Сэвэрын, аднак сёлета мандат спэцдакладчыка ААН быў скасаваны.
У межах Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы дзейнічае рабочая група па Беларусі, якую ўзначальвае італьянскі парлямэнтар Андрэа Рыгоні, рабочай групай па Беларусі Парлямэнцкай Асамблеі АБСЭ ўжо шмат гадоў кіруе нямецкая дэпутатка Ута Цапф.
У Эўрапарлямэнце мандат спэцдакладчыка па Беларусі ўводзіцца ўпершыню. Ягоная функцыя будзе палягаць у тым, каб даваць парады Эўрапарлямэнту і Эўракамісіі наконт палітыкі адносна Беларусі. Чакаецца, што ў хуткім часе спадар Бэлдэр падрыхтуе даклад аб сытуацыі ў краіне.
Бастыян Бэлдэр зьяўляецца дэпутатам Эўрапарлямэнту ад 1999 году, да гэтага ён 15 гадоў працаваў у газэце «Reformatorisch Dagblad”.
Асабістая старонка Б.Бэлдэра