Ігар Карней, Менск Сёньня ў Нью-Ёрку падчас 62-й сэсіі Генэральнай асамблеі ААН адбудзецца спэцыяльнае паседжаньне ў пытаньнях глябальнага пацяпленьня. Пра намер узяць удзел у абмеркаваньні актуальнай праблемы заявілі больш паўсотні кіраўнікоў дзяржаў і урадаў. Беларусь за “круглым сталом” будуць прадстаўляць супрацоўнікі беларускай місіі ў ААН.
“Беларускі градус” удвая большы за эўрапейскую норму
Беларускі кліматоляг, кандыдат геаграфічных навук Павал Каўрыга канстатуе, што ўнёсак Беларусі ў працэс глябальнага пацяпленьня ўсё больш заўважны. Гэтаму “спрыяюць” перадусім буйныя прамысловыя аб’екты, а таксама ўсё большая колькасьць транспарту. Ад гэтых фактараў ужо зараз сярэднегадавая тэмпэратура ў Беларусі перавышае паказьнікі шмат якіх іншых краінаў Эўропы:
“Беларусь, якая знаходзіцца ў агульнай глябальнай сыстэме, адзінай геаграфічнай абалонцы, мае свой канкрэтны ўдзел ва ўсіх глябальных працэсах. І апошнімі гадамі адзначаецца: з прычыны ўзьдзеяньня Беларусі сваёй прамысловасьцю, сваёй вытворчасьцю, якая склалася і працуе, і гэтым самым выпрацоўвае парніковыя газы, у нас у параўнаньні з глябальнымі працэсамі пацяпленьне клімату больш інтэнсіўнае, больш адчувальнае.
Калі глябальнае падвышэньне тэмпэратуры складае на сёньняшні дзень дзесьці 0,6-0,8 градуса, то ў Беларусі паказьнік значна вышэйшы. У зімовы пэрыяд пацяпленьне перавышае цэлы градус. А ў некаторыя месяцы тэмпэратура нават перавышае 2 градусы. Гэта, несумненна, дадае ў тыя глябальныя працэсы, якія паралельна адбываюцца, зразумела, што і на тэрыторыі Беларусі”.
Апроч таго, як сьведчаць спэцыялісты, у Беларусь трапляюць “транспамежныя выкіды”, якія патокамі ветру прыносяцца з краінаў Эўропы. А гэта значыць, ня толькі коштам уласнага забруджаньня атмасфэры адбываецца лякальнае пацяпленьне, але і коштам “эўрапейскай нагрузкі”, якая ўзмацняе мясцовыя выкіды і дадае парніковы эфэкт на тэрыторыі Беларусі.
Лякальныя “парнікі”: Наваполацк, Салігорск, Магілёў
А якія беларускія аб’екты найперш спрыяюць нэгатыўнаму працэсу? Гэтае пытаньне я задаў экспэрту-кліматолягу, дацэнту катэдры агульнага землязнаўства геаграфічнага факультэту Белдзяржунівэрсытэту Паўлу Каўрыгу:
“Агульнавядома, што ў нас склаліся прамысловыя цэнтры, якія на тле агульным, тэрытарыяльна-эканамічным, сацыяльным вылучаюцца інтэнсіўнасьцю выкідаў – тых парніковых газаў, якія і складаюць парніковы эфэкт і выклікаюць глябальнае пацяпленьне, а таксама наша рэгіянальна-тэрытарыяльнае. Гэта перадусім Наваполацк, Магілёў, Салігорскі басэйн. Дый усе абласныя цэнтры экалягічна небясьпечныя, нават так можна сказаць, з пункту гледжаньня працы прамысловасьці і ўзьдзеяньня на навакольнае асяродзьдзе.
Бо ўсё гэта працуе ў атмасфэрным паветры. І ўся дзейнасьць чалавека разгортваецца ў паветраным асяродзьдзі. У першую чаргу ўсё гэта ўзьдзейнічае на паветра і толькі потым з паветранымі масамі асядае на глебу, на расьліны, воды. Потым уключаецца ўжо ў кругазварот прыроды, біялягічныя колазвароты і вяртаецца зноў да чалавека праз спажываньне прадуктаў і асядае ў арганізьме чалавека. Вось так складваюцца прыродныя працэсы”.
Для барацьбы з глябальным пацяпленьнем роўна 10 гадоў таму на Ўсясьветным форуме ў Японіі быў ухвалены праграмны дакумэнт, які атрымаў назву “Кіёцкага пратаколу”. Дакумэнтам істотна абмяжоўваліся некантраляваныя прамысловыя выкіды і выкарыстаньне азонаразбуральных рэчываў.
Бальшыня краінаў, уключна з Беларусьсю, падпісалі пратакол. І ня толькі з гуманных памкненьняў. Існуюць і камэрцыйныя інтарэсы: дакумэнтам прадугледжваецца магчымасьць продажу іншым краінам нявыкарыстанай квоты на прамысловыя выкіды. Аднак, такія эканамічна разьвітыя дзяржавы, як ЗША, Кітай, Аўстралія ды некаторыя іншыя выказалі сумнеў наконт мэтазгоднасьці працы паводле такой схемы, і ад 1997 году “Кіёцкі пратакол” у тым выглядзе, як задумваўся ўсясьветным супольніцтвам, так і не запрацаваў.