Паводле БелаПАН Увечары 21 верасьня на беларуска-ўкраінскай мяжы былі затрыманыя музыкі, якія ехалі на рок-фэстываль “Права быць свабодным” у Луцк.
Інцыдэнт адбыўся а палове на сёмую вечара на памежным пераходзе Макраны. Памежнікі забралі ў музыкаў пашпарты і не вярталі іх на працягу пяці гадзінаў, пры гэтым яны нічым не змаглі патлумачыць свае дзеяньні.
Лідэр гурту “Крама” Ігар Варашкевіч ацаніў іх дзеяньні як “псыхалягічную атаку з мэтай пагоршыць самаадчуваньне музыкаў перад выступамі”.
Урэшце, музыкаў адпусьцілі, і прыблізна а гадзіне ночы яны змаглі перасячы мяжу.
Канцэрт адбудзецца сёньня ўвечары ў цэнтральным парку Луцка, дзе гарадзкія ўлады дазволілі разьмясьціць намётавае мястэчка, і скончыцца апоўначы. У фэстывалі возьмуць удзел беларускія гурты "Krama", "ULIS", "Neuro Dubel", "Indiga", ":В:N:", "Tav. Mauzer", "Сьцяна", "Znich", а таксама ўкраінская каманда "Тiнь Сонця”.
Паводле арганізатараў фэстывалю, якімі выступілі "Беларуская музычная альтэрнатыва" (BMAgroup), Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны, незарэгістраваная моладзевая ініцыятыва "СтудФармат" і "Эўрапейскае радыё для Беларусі", сьвята беларускага року ў Луцку плянуецца праводзіць штогод.
Беларуская міліцыя не пускае моладзь на фэст “Права быць свабодным”, 22.09.2007