Дзьмітры Падбярэскі, Менск Удзельнікі папулярнага ў мінулым рок-гурту “Сузор''е” сабраліся разам –для таго, каб скончыць працу над праектам, які быў пачаты яшчэ ў першай палове 1980-х. Вялікая кампазыцыя на фрагмэнты паэмы “Песьня пра зубра” Міколы Гусоўскага набыла музычнае ўвасабленьне. Днямі дыск убачыў сьвет.
Засноўваючы рэпэртуар пераважна на аўтарскіх расейскамоўных песьнях, музыкі “Сузор’я”, тым ня менш, час ад часу выходзілі па-за рамкі жорсткіх, як на 1980-я гады, ідэалягічных нормаў.
Група была другім па ансамблі старадаўняй музыкі “Кантабіле” калектывам, які выканаў са сцэны фрагмэнты “Полацкага сшытка”, але ў рокавай стылістыцы. Група “Сузор’е” першай у Беларусі зьвярнулася да славутага твору “Песьня пра зубра” Міколы Гусоўскага, стварыўшы магутную гучаньнем арт-рокавую кампазыцыю.
Як Адам Мальзіс працаваў на беларускі рок
Што было нагодай для такога незвычайнага, як на той час, кроку? Пра гэта я спытаўся ў гітарыста калектыву і ініцыятара завяршэньня праграмы Андрэя Казлоўскага:
“Адам Мальдзіс даў нам на пару дзён нейкі сшытак, які мы праглядзелі, даў нам пару вінілавых кружэлак. Гэта быў “Полацкі сшытак”. І ў час размовы ён параіў нам наведаць выставу “Гусоўскі. “Песьня пра зубра”: шмат цікавых беларускіх мастакоў прынялі ўдзел у гэтай выставе. Мы наведалі яе, штосьці ў галаве засталося, пасьля чаго й пачалі працаваць”.
Тады, у 1980-я, было напісана ўсяго каля 20 хвілінаў музыкі. Гэтая кампазыцыя выконвалася са сцэны, аднак не запісвалася і тым больш не выдавалася.
Група “Сузор’е” скончыла творчы шлях у 1990 годзе, аднак ужо ў новым стагодзьдзі яе ўдзельнікі вярнуліся да незавершанага ў 1980-я. Чаму – пацікавіўся я ў Андрэя Казлоўскага:
“Проста тады мы былі куды маладзейшыя, і тую ідэю рэалізаваць было немагчыма: не хапала майстэрства. І перш-наперш майстэрства кампазытарскага, таму што тэма твору аказалася агульначалавечай, гэта не магло выглядаць як проста зварот да такога геніяльнага твору. Таму тады мы зрабілі тое, што зрабілі, і, як кажуць, адклалі зробленае на сьвятое ніколі. А вось цяпер хтосьці выклаў гэты твор у інтэрнэт. Яго пабачылі ў тым ліку й супрацоўнікі амбасады Злучаных Штатаў. І Аляксей Саламаха прапанаваў нам з Аляксандрам Несьцяровічам вярнуцца да гэтага твору. Тое лібрэта, што мы маем, – гэта плод ягонай дзейнасьці”.
“Зубры” выйдуць на сцэну
З вэтэранаў “Сузор’я”, гэткіх зуброў беларускага року, у запісе ўдзельнічалі выканаўца на клявішных Аляксандар Несьцяровіч, якому амэрыканская амбасада дапамагла з прывезенымі з Масквы самымі сучаснымі інструмэнтамі, Андрэй Казлоўскі, які займаўся яшчэ й непасрэдна запісам, вакалісты Павел Харэвіч з Берасьця і Нэлі Дзянісава, цяпер рэгент царкоўнага хору, якая такой музыкі не выконвала ўжо больш за пяць гадоў.
Агульна кажучы, уся праграма вытрыманая ў стылістыцы прагрэсіў-року, які вызначаецца ўзмоцненым гучаньнем клявішных, зьменамі рытмікі, далучэньнем элемэнтаў сымфанічнай ды камэрнай музыкі.
Аляксей Саламаха, які выступіў падчас запісу ў якасьці чытальніка, прапанаваў музыкам скарыстаць ня толькі агульнавядомы пераклад паэмы Язэпа Семяжона, але й менш вядомы Натальлі Арсеньневай. Менавіта яе пераклад зрабіўся асновай для напісаньня прыгожай, малітоўна-гімнічнага характару песьні “Панна Марыя”. Сам жа дыск будзе неўзабаве тыражаваны ўжо заводзкім чынам.
Ці пачуюць сучасную “Песьню пра зубра” аматары музыкі ў канцэртным увасабленьні? Андрэй Казлоўскі паведаміў:
“Канцэртная рэалізацыя гэтага дыска будзе. Амэрыканская амбасада паабяцала дапамагчы нам у гэты. Цягам двух-трох месяцаў мы запрапануем гэтую праграму як канцэрт”.
У новым альбоме "Песьняры" сьпяваюць “Разьвітаньне з Радзімай” па-расейску, 19.09.2007