Ігар Карней, Менск Сёньня Вярхоўны суд можа прызначыць дату пачатку гучнай справы аб аўтарстве “яйка ў квадраце”, які ад нядаўняга часу стаў брэндам кампаніі мабільнай сувязі МТС. Мастак Віктар Маркавец і паэт Алесь Разанаў настойваюць, што “Мабільныя тэлесыстэмы”ідэю свайго брэнду запазычылі ў іхняй сумеснай канцэптуальнай працы “Яйкаквадраты”, прэзэнтаванай яшчэ 15 гадоў таму. У часе сёньняшняй сустрэчы бакі маюць шанец дамовіцца мірна разьвязаць спрэчку.
Мастак Віктар Маркавец і паэт Алесь Разанаў патрабуюць прызнаньня факта парушэньня аўтарскіх правоў іхняга сумеснага праекту “Яйкаквадраты”, якое выявілася ў “незаконных пераробках арыгінальных твораў і ў шырокім іх выкарыстаньні” кампаніяй “Мабільныя телесыстэмы”.
Альтруісты супраць камэрсантаў: хто каго?
Як кажа Віктар Маркавец, калі іхны тандэм гатовы даказваць сваё права на інтэлектуальны прадукт, то апанэнты фактычна ня маюць чым крыць:
“У іх запытваюць: дзе вашы аўтары? Адказьнік, прыкладам, гаворыць: маўляў, у Маскве дзесьці зарэгістраваныя. І ўвогуле ня ведаем, хто гэта рабіў. Яму ад судзьдзі канкрэтнае пытаньне: хто аўтар твору? Вось ёсьць аўтары – Маркавец і Разанаў. А ваш аўтар хто? Нейкая брытанская фірма. Я ўдакладняю: добра, ва ўсіх інтэрвію, прэзэнтацыях называецца фірма. А яны зноў пра сваё: мы ня ведаем, мы ўвогуле нібыта і не адказьнікі, нам з Масквы адказнасьць “спусьцілі”, і на гэтым усё”.
Прадстаўнік апэратара мабільнай сувязі МТС Дзьмітры Ходас кажа, што на гэты момант кожны з бакоў застаецца на сваіх пазыцыях, ад якіх адыходзіць пакуль не зьбіраецца:
“Калі гаварыць зь юрыдычнага гледзішча, дык ніякага прасоўваньня ў гэтым кірунку няма. То бок, ідзе падрыхтоўка да працэсу. Іншымі словамі, яшчэ не высьвятляецца прадмет спрэчкі і не дасьледуюцца доказы”.
Яшчэ адзін фігурант справы, паэт Алесь Разанаў, на працэсе прысутнічаць ня будзе – цяпер ён жыве ў Бэрліне. Аднак спадзяецца на аб’ектыўнасьць калегіі ў справах інтэлектуальнай уласнасьці Вярхоўнага суду:
“Ёсьць Бэрнская Канвэнцыя, якой прытрымліваюцца ўсе краіны, і Беларусь таксама не ў баку ад гэтага. Тым больш, у ёй напісана: ня толькі простае запазычаньне, але скажэньне, зьмяненьне, парушэньне таксама, паводле гэтай Канвэнцыі, разглядаецца. І таму хай разглядаюць. Але “Яйкаквадраты” пры любым рашэньні нікуды не зьнікаюць, яны застаюцца як зьява і пастаянна будуць гаварыць пра сябе і за сябе”.
Рэбрэндынг МТС – на аснове “яйкаквадратаў”?
“Яйкаквадраты” Разанава-Маркаўца сёлета адзначаць юбілей. Шэсьць мастацка-канцэптуальных расфарбаваных яек у рознакаляровых квадратах зьявіліся на сьвет 15 гадоў таму:
“У дадзеным выпадку гэта 1992 год, 27 сьнежня. Выстава ў былой ВДНГ. Якраз быў пэрыяд, калі там ладзіліся выставы. Студыя “Мэта” некалькі фільмаў пра гэта зьняла: “Збанабз” – пра нашы канцэпцыі з Разанавым і, натуральна, “Яйкаквадраты”. Апошні зьявіўся напачатку 1993-га. У часопісе “Мастацтва” выйшаў артыкул Разанава пра сутнасьць твораў у філязофскім разуменьні.
І ўжо ў нашы дні, сваю творчасьць абагульняючы, скампанаваў і выдаў сэрыю кніжак, у аснову якіх пакладзена афармленьне вокладкі – кожны наступны квадрат сэрыі. Першая кніжка, якая зьявілася, папярэднічала рэкляме МТС. А калі ўжо пайшла другая, у тым ліку і выдаўцы зьдзівіліся: вы што, рэклямуеце МТС? Тым самым наступілі на балючае месца. І мы тады пакрыўдзіліся – як так? Але адбылася прэзэнтацыя кнігі, а заадно і гэтых сэрыяў. Была адна з чарговых выставаў: прэзэнтавалі на тле нашых квадратаў, якія шлі ў сааўтарстве з афармленьнем кніжкі”,-- зазначыў Віктар Маркавец.
Тым часам на сайце МТС падкрэсьліваецца, што таварны знак кампаніі выкарыстоўваецца на законных падставах – сёлета ў ліпені “яйказнак” МТС зарэгістраваны ў Дзяржаўным патэнтным камітэце Беларусі.
Сытуацыю вакол спрэчнай інтэлектуальнай уласнасьці камэнтуе мастак Уладзімер Крукоўскі, які мае станоўчы досьвед у змаганьні за аўтарскія правы. Ён дамогся кампэнсацыі ад фірмы ў вырабе стальных дзьвярэй, якая ў сваім лягатыпе нелегальна выкарыстала фрагмэнт ягонага малюнка:
“Сутнасьць справы вельмі простая. Навошта ж вы падавалі ў патэнтнае бюро на рэгістрацыю знак, калі гэта ня “ваша”, калі насамрэч Масква “спусьціла”? Для чаго? А таму, што падалі яны дакумэнты пасьля візыту Разанава і Маркаўца. Вось у чым нюанс. Калі прыйшлі, памахалі перад імі сваімі творамі, і тады тыя са страху, тут жа, праз тыдзень, панесьлі заяўку ў патэнтнае бюро. Вось у чым фокус! То бок, яны тым самы прызналі сябе злодзеямі. Адным толькі гэтым прызналі сябе злодзеямі”.
Мастак Віктар Маркавец у “яйкаквадратах”.
Сьведчаньне першаснасьці каляровых яек – аўтографы Разанава і Маркаўца на зваротным баку карцінаў 1992 году.