Ганна Соўсь, Менск Выйшла ў сьвет кніга Ўладзімера Арлова “Імёны Свабоды” — дванаццатае выданьне ў сэрыі “Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзе”. У кнігу ўвайшоў 261 гістарычны партрэт герояў беларускай свабоды XVIII—XXI стагодзьдзяў. Ад 1 студзеня 2006 году да Дня Волі 2007 году ў ранішнім эфіры “Свабоды” Ўладзімер Арлоў расказваў пра беларускіх патрыётаў, змагароў за волю й незалежнасьць. Выданьне склалі выбраныя эсэ з больш чым трохсот радыёперадачаў.
Пра “Імёны “Свабоды” гаворыць паэт Генадзь Бураўкін.
"Наша моладзь, на жаль, ня надта добра ведае нашу родную гісторыю. А для таго, каб ведаць гісторыю, найлепш ведаць людзей, якія гэтую гісторыю робяць. І вось Уладзімер Арлоў гэта зрабіў. Прычым зрабіў гэта літаратурна вельмі добра. Гэтыя кароткія нарысы пра людзей Беларусі і эмацыянальныя, і не паўтараюцца, і проста шчырыя і цікавыя.
Гэтую кнігу вельмі доўга чакалі і вельмі многія радасна сустрэнуць. Я хацеў бы пажадаць толькі аднаго: каб яе прачыталі як мага болей людзей. Тым самым для іх родная гісторыя стане ня толькі дарагой, а па-чалавечы вельмі блізкай. Хочацца Арлову падзякаваць за гэтую выдатную справу, якую ён зрабіў для роднай Беларусі”, – кажа Генадзь Бураўкін.
Прэзэнтацыя кнігі “Імёны Свабоды” ў Менску і інтэрнэце — у пятніцу, 21 верасьня. Адрас у Менску — “Варвашэні”, 8, пачатак у 18:00. Адрас у інтэрнэце — svaboda.org.
Яшчэ больш водгукаў на “Імёны Свабоды” – новую кнігу з сэрыі “Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзе” – чытайце на нашым сайце, а таксама слухайце ў эфіры
ІМЁНЫ СВАБОДЫ – ВАШ ВЫБАР
Каго Вы хацелі б ўключыць у кнігу "Імёны Свабоды"?
Назавіце імёны , раскажыце пра людзей, якіх вы ведалі, якія прычыніліся да свабоды і незалежнасьці Беларусі і чыё жыцьцё вартае ўспаміну і ўшанаваньня.
Пішыце на адрас svaboda@rferl.org
Менск 220005 паштовая скрынка 111
Аляксандар Лукашук пра “Імёны Свабоды”: Энцыкляпэдыя любові, 20.09.2007 Валянцін Тарас: “За кожным імем Свабоды– непаўторны лёс”, 20.09.2007 Андрэй Скурко: “Імёны Свабоды” добра чытаць у дарозе”, 20.09.2007 А.Пашкевіч: “Уладзімер Арлоў здолеў скласьці нацыянальны пантэон”,19.09.2007 ”Беларуская моладзь будзе чытаць “Імёны Свабоды” ў падручніках”, 19.09.2007 В.Ракіцкі: “Кніга У.Арлова пашырае нацыянальна-культурніцкі працэс”,19.09.2007 “Імёны Свабоды: “Там кожнае імя – гэта сымбаль”, 19.09.2007 “Партрэты Арлова - нібы паэмы ў сваёй эканомнасьці і насычанасьці”, 19.09.2007 В.Вячорка: “Імёны Свабоды” – не эпітафіі, гэта як кроплі жывой вады”,18.09.2007 М.Жбанкоў пра “Імёны Свабоды”: Гэта гісторыя беларускага патрыятызму,18.09.2007 “Імёны Свабоды”: ад Тадэвуша Рэйтана да Аўгіньні Дзянісавай, 18.09.2007 Захар Шыбека: “Арлоў валодае ўнікальнай здольнасьцю паэтычнага ляканізму”, 17.09.2007 Алег Гардзіенка: “Уладзімер Арлоў стварыў малую энцыкляпэдыю беларускай свабоды” , 17.09.2007

У сэрыі “Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзе” ўжо выйшлі кнігі “Верш на Свабоду”, “Дарога праз Курапаты”, “Быкаў на Свабодзе”, “Дуліна ад Барадуліна”, “Прыгоды Ара ў Беларусі”, “Вострая брама”, “Беларуская атлянтыда”, “Плошча” і “Альбом сямейны”.