Ігар Карней, Менск Шырокі розгалас у беларускім грамадзтве атрымала заява старшыні Канстытуцыйнага суду Беларусі Рыгора Васілевіча пра недапушчальнасьць дыскрымінацыі паводле моўнай прыкметы ў Беларусі. 18 верасьня ў часе навукова-практычнага сэмінару спадар Васілевіч згадаў прыклады нематываванага ўціску беларускай мовы і яе носьбітаў і нагадаў: адказнасьці за непавагу да дзяржаўнай мовы ніхто не адмяняў. Рыгор Васілевіч даў інтэрвію карэспандэнту “Свабоды” .
Карней: “Рыгор Аляксеевіч, ці насамрэч праблема дыскрымінацыі беларускай мовы набыла такія маштабы, што яе трэба ўжо ўздымаць на высокім узроўні? Прынамсі, апошнія гадоў дзесяць гэтае пытаньне нікога зь дзяржаўных чыноўнікаў асабліва не хвалявала...”
Васілевіч: “Перш за ўсё я хацеў бы падкрэсьліць: гэтае выказваньне было зробленае на навукова-практычнай канфэрэнцыі. Яно было выказанае разам зь іншымі прапановамі й ацэнкамі, якія проста вынікаюць зь некаторых аспэктаў прававога рэгуляваньня.
Тое, што асобныя праблемы ўзьнікаюць, гэта безумоўна. І я лічу, што пытаньні, якія патрабуюць свайго вырашэньня, будуць вырашацца ў адпаведнасьці з нашай Канстытуцыяй. З гэтага ня трэба рабіць нейкай сэнсацыі. У любой дзяржаве ня ўсё так гладка адбываецца, жыцьцё ставіць такія пытаньні, на якія, можа, іншым разам нехта і не зьвярнуў бы ўвагі”.
Людзям трэба абараняць свае моўныя правы
Карней: “У якасьці прыкладу дыскрымінацыі паводле моўнай прыкметы на сэмінары вы згадвалі выпадак з жыхаром Гомелю Сяргеем Сямёнавым. Нядаўна яму прысудзілі вялікі штраф за тое, што на беларуска-ўкраінскай мяжы ён адмовіўся запаўняць расейскамоўны блянк дэклярацыі і папрасіў фармуляр на беларускай мове”.
Васілевіч: “Калі ўзьнікае нейкая праблема, яе патрэбна вырашаць. І ў гэтым выпадку, можа, той грамадзянін (хоць я ня ведаю ўсіх абставінаў справы) проста скарыстаўся гэтымі ўмовамі, каб абараніць свае правы. А па сутнасьці мы таксама можам ацэньваць: былі там падставы да прыцягненьня яго да адказнасьці ці не. Прынамсі, з фармальнага пункту гледжаньня, можа, ён і мае рацыю”.
Карней: “Напярэдадні я размаўляў зь Сямёнавым, і ён паведаміў: у панядзелак у яго новы суд па тым жа артыкуле — за чарговую просьбу блянкаў дэклярацыі на беларускай мове ўжо на іншым памежным пераходзе”.
Васілевіч: “Я ня маю інфармацыі аб сутнасьці справы. І на сэмінары я казаў, што калі вось так разглядаць справу, як яна пададзеная, то можна меркаваць — праўда на баку гэтага грамадзяніна. Але трэба мець на ўвазе, што і сродкі масавай інфармацыі могуць скажаць нейкія факты.
Калі гэта ня так, то тады трэба разабрацца і абвергнуць тую інфармацыю, якая ўзьнікла ў СМІ. Вось аб чым насамрэч ішла гаворка. А наконт беларускай мовы, то, безумоўна, трэба імкнуцца, каб праваўрэгуляваньне адпавядала канстытуцыйным нормам”.
Карней: “Учора старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэту Аляксандар Шпілеўскі, спасылаючыся на згаданую гісторыю, паабяцаў, што неўзабаве надрукуюць блянкі дэклярацыяў па-беларуску. Можаце такое хуткае рэагаваньне запісаць у тым ліку і ў свой актыў?”
Васілевіч: “Я лічу, што гэта адбылося ня толькі з маёй падачы. Калі ў СМІ на гэты факт была зьвернутая ўвага, відаць, і ён адрэагаваў на тую інфармацыю, якая была надрукаваная ня толькі на мае словы. Наагул, і ў мытным камітэце, відаць, раней можа не зьвярталі ўвагі на гэтыя пытаньні, і цяпер, калі ёсьць падстава, то яе выправяць”.
Беларускамоўны — не абавязкова “бээнэфавец”?
Карней: “А ўвогуле, ці былі прэцэдэнты, каб кагосьці ў Беларусі ўжо прыцягвалі да адказнасьці за абразу, дыскрымінацыю паводле моўнай прыкметы?”
Васілевіч: “У практыцы, магчыма, і былі такія выпадкі, бо гэта даўняе пытаньне.
Падчас сэмінару згадваліся прыклады ажно з 1992 году — адзін з дакладчыкаў прыводзіў прыклад, як выкарыстоўваюцца нормы міжнароднага права. Былі прыклады, калі кіраўнікі не рэагавалі на звароты на беларускай мове.
Але цяпер у нас ёсьць добрая прававая аснова дзеля таго, каб было забясьпечанае двухмоўе і, больш таго, каб дзяржаўныя служачыя адказвалі на той мове — расейскай ці беларускай, на якой зьвярнуўся грамадзянін. У гэтым сэнсе я магу нагадаць і закон аб зваротах грамадзянаў і адпаведныя ўказы, акты прэзыдэнта краіны. Таму тут ёсьць адпаведная нарматыўная база, і лічу, што проста дзяржаўныя служачыя павінны неяк падвышаць сваю культуру ў гэтым сэнсе”.
Карней: “У выступе вы прыводзілі і іншыя факты дыскрымінацыі паводле моўнай прыкметы. У прыватнасьці, як абітурыента прымушалі здаваць тэсты па беларускай мове, напісаныя... па-расейску”.
Васілевіч: “Увогуле, усе пытаньні вырашальныя. Расейская і беларуская мовы вельмі блізкія. Але зь юрыдычнага, фармальнага пункту гледжаньня мы мяркуем: трэба і ў гэтым кірунку таксама ў поўнай меры забясьпечыць правы і абітурыентаў.
Безумоўна, кожны з нас можа разабрацца і ў расейскай мове, і ў беларускай мове. Можа, у кагосьці практыкі няма добрай, каб выказвацца па-расейску ці па-беларуску, але мовы, відаць, самі па сабе блізкія. І ўсё ж мы лічым, што адпаведны артыкул Канстытуцыі, дзе замацаваная дзяржаўнасьць дзьвюх моваў, павінен выконвацца”.
Карней: “Дагэтуль распаўсюджаны стэрэатып: хто гаворыць па-беларуску, таго аўтаматычна можна адносіць да “бээнэфаўца”. Вы не падзяляеце такога меркаваньня?”
Васілевіч: “Не, не лічу. У нас шмат хто размаўляе па-беларуску, і гэта не паказьнік палітычных поглядаў”.