Зьміцер Падбярэскі, Менск Пра што пісалі беларускія газэты 20 верасьня ў розныя гады мінулага.
“Пад загалоўкам “Дзікія паводзіны рэцэнзэнта” “Głos Prawdy” ў 1927 годзе адзначае: “Перад учарашняй прэм’ерай у тэатральную касу зьвярнуўся адзін з рэцэнзэнтаў мясцовых выданьняў і пажадаў 2 бясплатныя білеты. Пасьля таго, як яму растлумачылі, што прызначана 1 месца на ўсе спэктаклі рэдакцыям усіх мясцовых выданьняў, а таму другое месца даць яму немагчыма, той пан рэцэнзэнт пачаў пагражаць, што “раструшчыць” прэм’еру ў сваёй рэцэнзіі. Уяўляем сабе, зь якой дзікай радасьцю ён тое ўчыніў”.
“Віцебскі пролетарый” у 1937 годзе паведамляе: “Калгаснікам Гаранаву Емельяну і Цурбанаву Якаву даручылі адвезці на склад ільнонасенне. Піонер Данчанка Ілья... рашыў прасачыць за імі. Будучы ўпэўненымі, што за імі ніхто не паглядае, Гаранаў і Цурбанаў насыпалі ў мех 69 кгр. ільнонасення і захавалі яго ў мякіну... Данчанка неадкладна заявіў аб усім бачаным брыгадзіру Гарнову С. Калгаснікі ў захапленні ўчынкам школьніка-піонера Данчанкі, які стаіць на варце аховы калгаснага дабра”.
Як працяг абмеркаваньня праекту новай Канстытуцыі СССР “Вечерний Минск” у 1977 годзе друкуе допіс за подпісам В.Сергіеня: “Савецкі Саюз — шматнацыянальная дзяржава... У адпаведнасьці з гэтым уношу прапанову дапоўніць артыкул 75, дзе гаворыцца пра тое, што саюзная рэспубліка мае сваю Канстытуцыю, якая адпавядае Канстытуцыі СССР і ўлічвае асаблівасьці рэспублікі, наступнымі словамі: “Навучаньне моладзі ў сістэме народнай адукацыі вядзецца на роднай мове”.