Юры Дракахруст, Прага 8 месяцаў іранскія ўлады ўтрымлівалі ў краіне карэспандэнтку нашага радыё Парназ Азіму. Ёй пагражалі прыцягненьнем да крымінальнай адказнасьці. Пад ціскам міжнароднай грамадзкасьці ёй дазволілі выехаць з Ірану. Сёньня яна прыляцела ў Вашынгтон.
У Злучаных Штатах яе сустракала сям''я і прэзыдэнт нашага радыё Джэфры Гeдмін. Парназ Азіма – грамадзянка Ірану і Злучаных Штатаў, напачатку году яна паехала ў Іран, каб наведаць хворую маці. 25 студзеня іранскія ўлады адабралі ў яе пашпарт. Ёй вярнулі пашпарт толькі 4 верасьня.
Сустракаючы калегу, Джэфры Гедмін сказаў:
“Я і ўсе супрацоўнікі Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода выказваем глыбокую ўдзячнасьць усім, хто клапаціўся за Парназ на працягу ўсяго гэтага доўгага выпрабаваньня. Шмат людзей, ва ўрадзе і за яго межамі, амэрыканцаў, іранцаў, а таксама эўрапейцаў, працавалі для яе вызваленьня. Мы далучаем свой голас да ўсіх тых, хто патрабуе свабоды для ірана-амэрыканскіх і іранскіх вязьняў сумленьня ў Іране”.
У траўні Парназ была выкліканая ў пракуратуру, дзе яе абвінавацілі ў дзеяньнях, якія падрываюць нацыянальную бясьпеку Ірану, а таксама ў палітычнай прапагандзе супраць іранскай дзяржавы. Размова ішла пра працу Азімы на “Радыё Фарда” – супольны праект нашага радыё і “Голасу Амэрыкі”. На “Радыё Фарда”, якое вяшчае на Іран, Парназ Азіма працуе з 1998 году. Яна вяла праграмы па пэрсідзкай гісторыі і літаратуры, Азіма пераклала на фарсі 30 кніг з ангельскай і францускай, у тым ліку і “Старога і мора” Хэмінгуэя.
Яна патлумачыла пракурорам, што “Радыё Фарда” перадае толькі навіны і інфармацыю і не займаецца палітычнай дзейнасьцю. Зь яе быў узяты заклад памерам прынамсі паўмільёна даляраў, пад заклад пайшоў дом яе маці. У інтэрвію нашаму радыё Азіма паведаміла, што ёй прапаноўвалі абвясьціць пра свой сыход з “Радыё Фарда”, і тады ўсе яе праблемы былі б вырашаныя. Журналістка адмовілася і да верасьня не магла пакінуць Іран. Хаця зараз ёй і дазволілі пакінуць краіну, абвінавачаньне ў антыдзяржаўнай дзейнасьці з яе ня зьнятае.
Гаворыць яе адвакат Махамад Хусэйн Агассі:
“Калі б гэта быў звычайны выпадак, без палітычнай подбіўкі, справа была б закрытая на працягу 4 месяцаў. Але паколькі гэтая справа мае палітычныя аспэкты, а абвінавачаньні, выстаўленыя на адрас Азімы, утрымлівалі і міжнародныя аспэкты, мы ня можам рабіць дакладных прадказаньняў наконт таго, як гэтая справа будзе разьвівацца далей, гэта залежыць ад міжнародных і палітычных чыньнікаў”.
Яшчэ тры чалавекі, які маюць іранскае і амэрыканскае грамадзянства, да апошняга часу знаходзіліся ў іранскіх турмах паводле палітычна матываваных абвінавачваньняў. Адзін зь іх быў вызвалены і атрымаў права пакінуць Іран, двое іншых застаюцца за кратамі. Колькасьць палітзьняволеных уласна іранскіх грамадзянаў налічваецца дзясяткамі.
На думку экспэртаў, справай Азімы іранскія ўлады імкнуліся паказаць і свайму грамадзтву, і дыяспары, што любое супрацоўніцтва са Злучанымі Штатамі можа ім вельмі дорага каштаваць. Разам з тым настойлівая і шырокая кампанія ў падтрымку Азімы пераканала іх, што яны атрымалі ад гэтай справы ўсе магчымыя дывідэнды і працяг яе ўтрыманьня пайшоў бы ім на шкоду.