Ігар Карней, Менск Больш чым 12 гадоў таму ў небе над Берасьцейшчынай здарылася трагедыя: статус чэмпіянату сьвету на далёкасьць палётаў паветранымі шарамі не ўратаваў амэрыканскіх спартоўцаў Алана Фрэнчэла і Джона Ст’юарта, якія стартавалі ў Швайцарыі і загінулі ў Беларусі. Іх гандола пераляцела польска-беларускую мяжу і ў Беларусі была расстраляная з вайсковага верталёта над каапэратывам лецішчаў паблізу Бярозы. Зь сьведкамі тых падзеяў размаўляў наш карэспандэнт.
Ускосным назіральнікам за тымі падзеямі стаў уласны карэспандэнт расейскага выданьня “Военный журнал”, цяперашні рэдактар тыднёвіка “Свободные новости” Васіль Зданюк.
Камандуючы праявіў звышпільнасьць
Журналіст атрымаў заданьне зрабіць інтэрвію з тагачасным ачольнікам сілаў супрацьпаветранай абароны (СПА) Беларусі Валер’ем Кастэнкам. Аднак размова пра стварэньне адзінай беларуска-расейскай сыстэмы СПА некалькі разоў перарывалася дакладамі дзяжурнага пра невядомы паветраны аб’ект блізу Бярозы, які не адказваў на запыты і працягваў заглыбляцца ў тэрыторыю Беларусі. Каб рэальна праілюстраваць пільнасьць вайскоўцаў, генэрал урэшце даў загад зьбіць “бесьпілётны апарат”.
“Ну, а ўжо потым, калі высьветлілася, што зьбілі людзей, загінулі паветраплавальнікі, зьявілася вельмі шмат публікацыяў, у якіх абсалютна ўсе выданьні ўсяго сьвету абвінавачвалі Кастэнку ў пасьпешлівасьці рашэньняў, – расказвае Васіль Зданюк. – Цалкам імаверна, што часткова тыя абвінавачаньні мелі пад сабой падставу. Таму што, каб ён хоць на 10 хвілінаў затрымаў свой загад на зьбіцьцё паветранага шара, то сама сабой вымалевалася б рэальная карціна: ужо пераляцеў мяжу іншы паветраны шар, падлятае да мяжы яшчэ адзін... І адразу стала б зразумела: тут штосьці ня так. А каб яшчэ пацікавіліся, дык даведаліся б, што з Польшчы ляцяць удзельнікі чэмпіянату сьвету па паветраплаваньні і што гэтыя паветраныя шары заляцелі ў беларускую паветраную прастору зусім выпадкова”.
У традыцыях СССР першы час навіну спрабавалі хаваць ня толькі ад грамадзкасьці – амбасада ЗША ў Менску толькі праз суткі дазналася пра гібель суайчыньнікаў.
Дачнікі варажылі, на чый дом зваліцца зьбітая гандола
Зьбіты з вайсковага верталёта Мі-24 паветраны шар пачаў падаць наўпрост на дачны каапэратыў маторарамонтнага заводу, ад якога да Бярозы кілямэтраў пяць-шэсьць. Як расказвае жыхарка Бярозы Валянціна Салавей, шмат хто бачыў, як да зямлі імкліва ляціць бясформавая маса, і людзі толькі гадалі, на чый участак яна зваліцца.
Салавей: “Дом элемэнтарна разьбіў бы, гэта нават без пытаньняў. Я ўжо стаяла, гляджу – усё, на той не зваліўся, значыць, на наш. Але і на наш ня ўпаў. Ну, думаю, дакладна зваліцца на двухпавярховы будынак (у нас вельмі добрую дачу адзін мужчына збудаваў). Думала, што той ужо дакладна пацерпіць. Ля таго дому літаральна побач шар зваліўся. Мы адразу ж паехалі на машыне ў міліцыю і паведамілі: роўна а 12-й шар зьбілі, і, калі праляцеў над лецішчам кош, першым прыбег туды мой муж”.
Карэспандэнт: “І міліцыя целамі і шарам займалася ўжо сама?”
Салавей: “Ды не! Неўзабаве самалёт ці верталёт, я не разьбіраюся, зь Менску прыляцеў. Зь Берасьця прыехалі чыноўнікі. Тут вельмі шмат людзей сабралася. Людзей была процьма. Яны ўсё глядзелі, апісвалі, разьбіралі. Потым усё пагрузілі на КАМАЗ, у тым ліку і целы загінулых, і павезьлі ў морг. Ужо было позна, пачынала цямнець, калі іх павезьлі ў морг”.
Пілёт пераканаўся, што мішэнь зьнішчаная
Спадарыня Салавей згадвае, што пасьля расстрэлу паветранага шара вайсковы верталёт яшчэ хвілінаў дзесяць лятаў над дачным каапэратывам – пілёт шукаў, куды ўпала мішэнь. Як кажа жанчына, праз шыбы верталёта яна добра бачыла лётчыка ў шлеме і акулярах, і яны з мужам доўга яму махалі, паказваючы на месца падзеньня гандолы.
Калі пасьля прыбыцьця міліцыі адкрылі кошык, там аказаліся моцна пашкоджаныя целы двух чалавек. Па дакумэнтах вызначылі, што гэта амэрыканскія паветраплавальнікі Алан Фрэнчэл і Джон Ст’юарт, удзельнікі 39-га чэмпіянату сьвету на далёкасьць палётаў у Швайцарыі.
І праз 12 гадоў пасьля трагічнага інцыдэнту ніхто зь беларускіх дзяржаўных асобаў ня ўзяў на сябе адказнасьці за здарэньне. Сваякі загінулых гэтаксама не дачакаліся словаў прабачэньня ад імя кіраўніцтва Беларусі.
Памяць забітых спартоўцаў ушанавалі звычайныя людзі, якія з большым разуменьнем паставіліся да трагічнай гісторыі. На месцы падзеньня паветранага шара неўзабаве зьявіўся звычайны камень з надпісам “Прабачце”, да якога ў сярэдзіне верасьня дачнікі нясуць жывыя кветкі.
На здымку: сям’я Салавей на месцы падзеньня паветранага шара.