Міхал Карневіч, Горадня Наш гарадзенскі карэспандэнт пабываў сёньня на Скідальскім рынку ў Горадні. Што кажуць гарадзенцы пра падвышэньне коштаў на харчы — у ягоным рэпартажы.
Поўдзень. На Скідальскім рынку шматлюдна. Народ ходзіць між прылаўкаў, нехта гандлюецца, зьніжае цану.
Вось бабуля купіла паўкіляграма памідораў і нешта незадаволена кажа сама сабе. Пытаюся ў яе: чаму так мала купіла памідораў?
Бабуля: “Дык я заўсёды купляю памідоркі, гурочкі, перцы — але ў абмежаванай колькасьці”.
Побач спыняецца старэйшага веку спадар і цікавіцца, пра што гаворка. Тлумачу, што размаўляем пра цэны. Ён ахвотна далучаецца да размовы:
Спадар: “Ніхто гэтых коштаў не ўтрымае, а дабаўку да пэнсіі ён дае са спазьненьнем, і меншую ў пяць разоў — ня так, як гэта было сказана ў законе”.
Карэспандэнт: “А што вы можаце купіць на рынку за пэнсію? Скажам, мяса купляеце?”
Спадар: “Я рыбу купляю, хаця раней яна каштавала чатыры тысячы, а цяпер ужо шэсьць. Тут алей каштуе чатыры тысячы, а ў краме шэсьць, ніхто там не бярэ”.
Назіраю, як выбіраюць пакупнікі мяса. Некаторыя хуценька адыходзяць ад прылаўка, пачуўшы цану. Пытаюся спадарыню: ці купіла мяса?
Спадарыня: “Ой, пра мяса не гаварыце. Я вось тут зельца паўкілі ўзяла. Дый наагул, бярэм толькі такія трыбухі...”
Да размовы далучаецца спадар, які таксама выглядае, дзе купіць мяса таньней:
Спадар: “Наконт цэнаў — гэта проста жах. Пэнсіянэру зусім цяпер і жыць стала нявыгадна”.
Нас слухае спадарыня, якая гандлюе мясам. Кажа, што на рынку мяса таньнейшае, чым у крамах, а ім, гандлярам, вельмі шмат даводзіцца плаціць за арэнду.
Спадарыня: “Самае дарагое ў нас мяса за 14 тысяч, а самае таннае — 9. Але гэта мяса бяз косткі”.
Цяпер я каля прылаўка, дзе прадаюць садавіну й гародніну. Кавуноў чамусьці ніхто не купляе, і гандляркі адмаўляюцца са мной размаўляць.
А вось маладая спадарыня купіла бананаў, ківі, яблыкаў. Пытаюся ў яе, ці адчула яна на сваім бюджэце падвышэньне коштаў на харчы.
Спадарыня: “Напэўна, яшчэ не адчула. Хіба што кошт алею ўзрос, а вось садавіна, гародніна — засталіся тыя самыя цэны”.
Пытаюся, ці спадарыня сябе ў нечым абмяжоўвае, калі набывае харчы.
Спадарыня: “Ну, ведаеце, імкнуся ні ў чым сям’ю не абмяжоўваць, але ўвесь заробак ідзе толькі на харчы”.