Ганна Соўсь, Менск Выйшла ў сьвет кніга Ўладзімера Арлова “Імёны Свабоды” — дванаццатае выданьне ў сэрыі “Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзе”. У кнігу ўвайшоў 261 гістарычны партрэт герояў беларускай свабоды XVIII—XXI стагодзьдзяў. Ад 1 студзеня 2006 году да Дня Волі 2007 году ў эфіры “Свабоды” Ўладзімер Арлоў расказваў пра беларускіх патрыётаў, змагароў за волю й незалежнасьць. У кнігу ўвайшлі выбраныя эсэ з больш чым 300 радыёперадачаў.
Адным з першых чытачоў кнігі Уладзімера Арлова “Імёны Свабоды” -- лідэр Партыі БНФ Вінцук Вячорка.
“Гэта найлепшы варыянт падручніка гісторыі ці энцыкляпэдыі. Гісторыя праз асобы, праз постаці людзей, праз найярчэйшыя, вельмі трапныя літаральна адным мастакоўскім мазком зробленыя партрэты.
Вельмі важна, што Уладзімер Арлоў сягае фактычна да нашых дзён, натуральна гаворачы і пра тых, каго фізычна сярод нас няма. Аднак гэта ні ў якім разе не эпітафіі. Гэта хутчэй як кроплі жывой вады, якія дазваляюць гэтым постацям вырвацца за рамкі энцыкляпэдычнай сухасьці.
І што, можа быць, яшчэ больш важна, што ён гаворыць таксама і пра постаці, якіх у сёньняшніх энцыкляпэдыях няма, але яны абавязкова будуць у заўтрашніх”, -- лічыць Вінцук Вячорка.
Сярод “імёнаў Свабоды” — ня толькі гэткія вядомыя постаці, як Васіль Быкаў, Тадэвуш Касьцюшка ці Кастусь Каліноўскі, але і невядомыя шырокаму колу асобы. Як, напрыклад, рабочая Вера Церлюкевіч, якую можна было пабачыць на кожнай апазыцыйнай акцыі, альбо былы вязень ГУЛАГу Алесь Юршэвіч, які пасадзіў у Курапатах каштанавую алею.
“Сярод “імёнаў Свабоды” асобы, чые імёны ўвайшлі ў энцыкляпэдыі, і людзі, вядомыя значна меншаму колу, часам толькі сябрам і знаёмым. Але тым ня менш гэтыя людзі ў маім уяўленьні таксама імкнуліся да свабоды, пакутавалі за яе і вельмі часта заўчасна пакінулі гэты сьвет”, --гаворыць аўтар Уладзімер Арлоў:
Прэзэнтацыя ў Менску і інтэрнэце – ў пятніцу, 21 верасьня. Адрас ў Менску – Варвашэні, 8, пачатак а 18:00. Адрас ў інтэрнэце – svaboda.org
М.Жбанкоў пра “Імёны Свабоды”: Гэта гісторыя беларускага патрыятызму, 18.09.2007 “Імёны Свабоды”: ад Тадэвуша Рэйтана да Аўгіньні Дзянісавай, 18.09.2007 Захар Шыбека: “Арлоў валодае ўнікальнай здольнасьцю паэтычнага ляканізму”, 17.09.2007 Алег Гардзіенка: “Уладзімер Арлоў стварыў малую энцыкляпэдыю беларускай свабоды” , 17.09.2007