Радыё Свабода Новая перадача сэрыі “Дом літаратара” (эфір 15 верасьня)
ЛІТПРАЦЭС
НІНА МАЦЯШ: “МЫ ЎСТАЛЯВАЛІ АЛЬТЭРНАТЫЎНУЮ ПРЭМІЮ ІМЯ ЎЛАДЗІМЕРА КАЛЕСЬНІКА” 17 верасьня, у дзень 85-годзьдзя Ўладзімера Калесьніка, Берасьцейская філія Саюзу беларускіх пісьменьнікаў уганаравала дваіх сваіх сяброў новай літаратурнай прэміяй імя слыннага земляка. Яе ўсталяваньне сталася адказам на рашэньне абласных уладаў не дапусьціць да ўдзелу ў афіцыйным конкурсе імя знакамітага пісьменьніка тых літаратараў, якія не ўваходзяць у створаны ўладай пісьменьніцкі саюз. Пра гэтыя ды іншыя справы берасьцейскіх літаратараў Валянціна Аксак гаворыць са старшынёй філіі Саюзу беларускіх пісьменьнікаў, паэткай ды перакладчыцай Нінай Мацяш, якая, дарэчы, 20 верасьня таксама будзе сьвяткаваць свой дзень народзінаў.
Валянціна Аксак: “Спадарыня Ніна, вы нарадзіліся ў той самы дзень, калі (намнога гадоў раней) нарадзілася яшчэ адна наша цудоўная паэтка Натальля Арсеньнева. Скажыце, калі ласка, ці паўплывала гэтае зорнае супадзеньне на ваш творчы лёс? І наогул, калі вы ўпершыню даведаліся пра тое, што нарадзіліся ў адзін дзень з Натальляй Арсеньневай?”
Ніна Мацяш: “Вельмі позна даведалася, таму што, на вялікі жаль, выхоўвалася і вучылася тою парою, калі пра Натальлю Арсеньневу настаўнікі і выкладчыкі нам не расказвалі. Ну, а ці гэта паўплывала? Хіба ж мы можам ведаць пра ўсе Божыя ўплывы?..”
Аксак: “Усе, хто вас ведае, вашу тонкую лірыку, вашы цудоўныя прафэсійныя пераклады, зьдзівіліся, што вы згадзіліся ўзваліць на сябе такі груз, які не пад сілу сёньня і дужаму мужчыну. Маю на ўвазе ваша кіраўніцтва Берасьцейскай абласной філіяй Саюзу беларускіх пісьменьнікаў...”
Мацяш: “Ну, а чаму не пад сілу? Можна ж працаваць заўсёды і ўсюды”.
Аксак: “А што можа сёньня зрабіць абласная філія Саюзу беларускіх пісьменьнікаў ва ўмовах, калі гэтую творчую арганізацыю афіцыйная ўлада не перастае перасьледаваць?”
Мацяш: “8 верасьня мы зьбіраліся на свой сход у Берасьці і там падводзілі вынікі: што мы ўжо зрабілі. Самае найважнейшае – мы здолелі зарэгістравацца афіцыйна, упраўленьне юстыцыі аблвыканкаму зарэгістравала нас, і мы існуем тут на абсалютна такіх жа поўных правах, як і тое афіцыйнае аддзяленьне, якім кіруе Анатоль Крэйдзіч. Але справа ў тым, што хоць на паперы мы існуем, але насамрэч улада паводзіць сябе так, як быццам нас няма. Вось прыклад. Напрыканцы ліпеня была прынятая аблвыканкамам пастанова аб тым, што ён усталёўвае да юбілею Ўладзімера Андрэевіча Калесьніка абласную прэмію ягонага імя.
Але там ёсьць такі пункт, што ў конкурсе на атрыманьне гэтай прэміі могуць прымаць удзел толькі сябры створанага ўладай Саюзу пісьменьнікаў Беларусі. Мы напісалі ліст-пратэст у Берасьцейскі аблвыканкам і запыталіся, ці гэта маральна – той пісьменьніцкай частцы, якая сама ад нас адкалолася, аддаваць усе прыярытэты ўлучна зь імем Уладзімера Калесьніка, да якога яна, мякка кажучы, ня мае ніякага дачыненьня. Адначасова паслалі ліст з просьбай: нарэшце, праз трынаццаць гадоў пасьля адыходу Ўладзімера Андрэевіча ў іншы сьвет, альбо перайменаваць вуліцу Чапаева, на якой жыў Калесьнік, альбо надаць гэтае слыннае, знакавае для ўсёй Берасьцейшчыны імя новай якой-небудзь вуліцы. І ў адказ на ўсталяваньне афіцыйнай прэміі мы прынялі рашэньне ўсталяваць сваю прэмію імя Ўладзімера Калесьніка. Гэта будзе літаратурная прэмія нашай філіі. 17 верасьня мы будзем яе ўручаць двум нашым кандыдатам, не чакаючы адказу на той наш ліст-пратэст. Ясная справа, што яны адкажуць – ня будуць жа яны пераглядаць сваё рашэньне, гэта ня ў іхняй практыцы”.
Аксак: “А колькі чалавек налічвае ваша філія? І ці ідуць да вас новыя людзі?”
Мацяш: “Цяпер у нас 28 чалавек. Літаральна днямі ў саюз прынялі трох нашых новых кандыдатаў – Аляксея Белага, Кастуся Жмінько і Міколу Цьвялічку. На падыходзе маладзейшыя – Сьвятлана Варонік, Ярына Дашына. У Лунінцы цэлая група рыхтуецца да ўступленьня ў наш саюз”.
Аксак: “Як выглядае, вы ня проста верыце, што сёньня невялікая група літаратараў Берасьцейшчыны можа нешта зрабіць дзеля таго, каб захаваць беларускае слова і данесьці яго да чытача, а даказваеце гэта сваімі справамі...”
Мацяш: “Безумоўна, мы проста робім сваю справу – за нас ніхто не напіша твораў. А калі ёсьць магчымасьць дзесьці пачытаць іх, расказаць пра сябе, адказаць на пытаньні людзей, мы гэта робім, мы нідзе не адмаўляемся выступаць. Мы проста працуем. Таму я трошкі зьдзіўлена, ды нават раздражняе мяне часам гаворка калегаў пра тое, што вось не пад сілу нешта рабіць. Не пад сілу тым, хто нічога ня робіць”.
АЎТАР І ТВОР
ВЯЧАСЛАЎ РАГОЙША: “НАВУКА З НАВУК ДЛЯ РУСІ ДЛЯ БЕЛАЙ: ЗЬЯВІЦЦА ЛУК – ЗНОЙДУЦЦА СТРЭЛЫ”
Вячалаў Рагойша – доктар філялягічных навук, прафэсар, загадчык кафедры тэорыі літаратуры Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. З-пад ягонага пяра выходзілі літаратуразнаўчыя манаграфіі, кнігі перакладаў і краязнаўчых нарысаў, “Паэтычны слоўнік”, які вытрымаў тры выданьні. А нядаўна ў выдавецтве “Кнігазбор” пабачыў сьвет зборнік вершаў знанага навукоўца “Полюс цяпла”, што сталася нечаканкай нават для ягоных знаёмцаў. З аўтарам сустрэўся Міхась Скобла.
Міхась Скобла: “Спадар Вячаслаў, як вам столькі гадоў удавалася маскаваць у сабе паэта?”
Вячаслаў Рагойша: “Я не сказаў бы, што я маскаваўся. Справа ў тым, што я пачынаў сваю літаратурную дзейнасьць зь вершаў. Вершы я друкаваў са студэнцкіх гадоў і ў валожынскай “раёнцы”, і ў абласной “Менскай праўдзе”, і ў рэспубліканскіх газэтах. І да самага апошняга часу тады-сяды, то ў “Зьвязьдзе”, то ў “ЛіМе” мае вершы зьяўляліся. Ня ўсе, вядома, але зьяўляліся”.
Скобла: “Вы з 1967 году, роўна сорак гадоў, выкладаеце на філялягічным факультэце БДУ. Філфак заўсёды ўспрымаўся як кузьня літаратурных кадраў. А ці гадуе ён сёньня літаратурную зьмену?”
Рагойша: “Колькі сябе памятаю, ва ўнівэрсытэце заўсёды каваліся літаратурныя кадры. І сёньня таленты на нашым філфаку падрастаюць. Вядома ж, з дапамогай нас, выкладчыкаў. Бо без сыстэматычнай літаратурнай адукацыі добрага пісьменьніка ніколі не атрымаецца. У Янкі Купалы ёсьць запіс пра пачатак яго літаратурнай дзейнасьці: “Калі я пачынаў пісаць вершы, нічога путнага не выходзіла. Затым мне трапілася ў рукі кніга па паэтыцы, і ўсё пачало наладжвацца”.
Скобла: “Вы зьяўляецеся сябрам адразу двух пісьменьніцкіх саюзаў – Саюзу беларускіх пісьменьнікаў і Нацыянальнага саюзу пісьменьнікаў Украіны. Параўнайце ўмовы існаваньня пісьменьніцкіх арганізацыі – у Беларусі й ва Ўкраіне”.
Рагойша: “Асабліва я не магу параўнаць, таму што жыву ў Беларусі. Нас з Тацьцянай Кабржыцкай (гэта мая жонка) прынялі ў Нацыянальны саюз пісьменнікаў Украіны за прапаганду ўкраінскай літаратуры ў Беларусі, а беларускай – ва Ўкраіне, за пераклады. Дарэчы, варта згадаць, Тацьцяна пераклала на ўкраінскую цэлы том Васіля Быкава, у тым ліку аповесьць “Мёртвым не баліць”. Сёньня ў кожнага саюзу свае праблемы. Ва ўкраінцаў яны таксама ёсьць, і раскалоць украінскі саюз хацелі, і “прыхватызаваць”. На шчасьце, нашым сябрам удалося збольшага пераадолець праблемы.
Цяпер у іх гэтага няма. На жаль, наша пісьменьніцкая суполка перажывае сёньня ня лепшыя часы. Здавалася б, няблага, што ўзьнік другі саюз – Саюз пісьменьнікаў Беларусі, будзе здаровая канкурэнцыя, літаратура толькі выйграе ад гэтага. Але для канкурэнцыі ў абедзьвюх арганізацый павінны быць роўныя магчымасьці. А гэтага й блізка няма. І ўсё ж будзем спадзявацца, што ўрэшце пераможа здаровы сэнс”.
Скобла: “Адна з апошніх вашых перакладчыцкіх працаў – кніга Івана Франко па-беларуску. А ці выходзіць сёньня беларуская клясыка па-украінску?”
Рагойша: “Выходзяць кнігі ня толькі клясыкаў, але й маладзейшых. Прыкладам, адносна нядаўна па-украінску пабачылі сьвет зборнікі Анатоля Вярцінскага, Уладзімера Арлова, Андрэя Хадановіча. Што да клясыкаў, то сёлета выйшла ў іх паэма “Новая зямля” Якуба Коласа ў перакладзе Валер’я Стралка, які жыве ў Менску. Але сказаць што-небудзь пра якасьць гэтага перакладу не магу, бо, як ні намагаўся, ня змог набыць гэты пераклад, нідзе гэтай кнігі няма”.
Скобла: “Дык гэта ж добра – чытачы раскупілі ўвесь наклад”.
Рагойша: “На жаль, не. Мне сказалі, што зь нейкіх прычынаў наклад ня быў цалкам надрукаваны. Друкавалася кніга ў Чарнігаве, і нібыта толькі 100 асобнікаў з заплянаваных 1000 зрабілі. А далей чамусьці справа спынілася”.
Скобла: “Ваш “Паэтычны слоўнік” вытрымаў ужо тры выданьні. У мяне – другое (1987 году), дзе не зафіксаваныя гэткія віды верша, як беларускі паліндром, туюг, а за ўзор таўтаграмы ўзяты верш расейца Валер’я Брусава. Але ўсе названыя вершаформы створаныя яшчэ ў 70-я гады Рыгорам Крушынам. Што вам тады перашкодзіла іх улічыць? Тое, што Крушына эмігрант, ці вы пра іх папросту ня ведалі?”
Рагойша: “І тое, і другое. Калі б у мяне былі творы таго Крушыны, то хоць пад крыптанімам зьмясьціў бы іх у слоўніку. Такія выпадкі здараліся. Часам я быў вымушаны такім спосабам абыходзіць цэнзуру. На жаль, творы эмігрантаў былі для нас недаступныя. Але два гады таму выйшла трэцяе выданьне слоўніка, і там ужо прадстаўленыя і эмігранты: і Рыгор Крушына, і Алесь Салавей”.
Скобла: “А якія экзатычныя дрэўцы з усясьветнага паэтычнага саду яшчэ не перасаджаныя на беларускую глебу?”
Рагойша: “Ва ўсякім разе, тое, што можа прыжыцца на беларускай глебе, перасаджана. Іншая справа, ёсьць такія формы вершу, якія ня могуць быць перасаджаны. Прыкладам, ёсьць у таго ж Брусава верш “Ноч”, у якім рыфма падае на сёмы склад ад канчатку слова: “Ветки, тёмным балдахином свешивающиеся, Шумы речки, с дальней песней смешивающиеся…” У беларускай мове папросту няма такіх словаў”.
Скобла: “Памятаю вашыя радкі: “Годзе ныць: загіне Айчына! Лепш з сябе пачынай без прынукаў. Навучы роднай мове сына, навучы роднай мове ўнукаў!” Ці сталася гэта запаветам для вашых сыноў і ўнукаў?”
Рагойша: “На шчасьце – сталася, нягледзячы на пэўныя абставіны менскага гарадзкога жыцьця. І дзеці старэйшага сына Ўсевалада Рагойшы, і дзеці сярэдняга сына Максіма Рагойшы, і дзеці малодшага сына Пятра Рагойшы – усе выдатна гавораць па-беларуску”.
ВЯЧАСЛАЎ РАГОЙША. З КНІГІ “ПОЛЮС ЦЯПЛА”
НАВУКА З НАВУК
Навука з навук Для Русі для Белай: Зьявіцца лук – Знойдуцца стрэлы.
КАЗАЎ…
Казаў: “Я – нацыі сумленьне!” Казаў: “О людзі, я для вас!..” Але ўзяло людзей сумненьне. Праверылі – адно глумленьне… Вось так і сьпёкся Папуас!
ПЕРШЫ – АПОШНІ
У сьпісе ты – першы. А бэсьціць пачаў І родную мову, і пожні. То хто б ні хваліў цябе, Што б ні казаў – Апошні, браток, ты, апошні!
ТЫ ХТО?
Ты хто, Мая Сіняя-Сіняя? Бо аніяк не ўтаропаю: Заходні фасад Расіі, Ці ўсходні фасад Эўропы?
ХІЦЕР ЗЬМІЦЕР
Хіцер Зьміцер. Вось дык гусь! Мякка сьцеле, густа сее… На языку – “Белая Русь”, Наўме – “белая Расея”.
ГОРШ…
Даўно Зацята-засьцянкова Ён ганіць Герб свой, Сьцяг і Мову. Ён горш сьвіньні – Сьвіньня і тая У свой бярлог Не намарае.
ПАН У СВАЁЙ ХАЦЕ
Кожны, дурань ці разумны, Пан у сваёй хаце.
Янка Купала
Я у Расею, Украіну – Клянуся небам! – Ня толькі каменем ня кіну – Ня кіну хлебам.
Дружу я з Латвіяй і Польшчай, На «ты» з Літвою. Мне не патрэбна долі большай, Чым жыць раднёю.
Адно прашу вас, пабрацімы: Зла не трымайце, Маёй любоўю да Радзімы Не пагарджайце!
Адно прашу, браты-народы, З агнём ня грайце, Маё імкненьне да свабоды Не зьневажайце!
У гэтым сьвеце жорсткім, тлумным, Хачу я, браце, Каб кожны – дурань ці разумны – Быў пан у сваёй хаце.
РАСКАЖЫ, АНТОСЬ...
Памяці Антося Рагойшы
«Раскажы, Антось, Што было, што ёсьць...» I расказваў дзед пра: Заходнебеларускую Стагнацыю, Пацыфікацыю, Палянізацыю, Уласную акліматызацыю У Ракаўскай польскай школе...
«Раскажы Антось, Што было, што ёсьць...» I расказваў бацька пра: Нямецкую акупацыю, Германізацыю, Фашызацыю, Пасьляваенную Калектывізацыю, Саветызацыю, Русіфікацыю Нашай нацыі...
«Раскажы, Антось, Што было, што ёсьць...» I расказваў дзядзька пра: Люстрацыю, Гулагізацыю, Дэсталінізацыю, Віскулізацыю, Кволую беларусізацыю Гарадзенскага ўнівэрсытэту.
«Раскажы, Антось...» Ужо не раскажа. Адпусьцілі ў рай. Адпелі ў Ракаўскай царкве, Дзе і хрысьцілі...
«Раскажы, Антось...» Яшчэ раскажа! – Вуснамі будучага гісторыка, Творцы гісторыі, унука, Які таксама Рагойша, Таксама Антось. Абавязкова раскажа! – Пра новую, Вольную, Шчасьлівую, Беларускую Беларусь!
КРЫТЫКА
ГАННА КІСЬЛІЦЫНА. ЯШЧЭ РАЗ ПРА НЕПАМЯРКОЎНЫХ
Леанід Маракоў. Непамяркоўныя: трэцяя спроба. Мн., 2007, 252 стар.
У "Камсамолцы" вядучы беларускага музычнага каналу распавядае пра падарожжа ў Абхазію: "Быць у Абхазіі й не заехаць на дачу Сталіна – недаравальна. Пры жаданьні за 200 даляраў турыст можа пераначаваць на яго ложку. Але чарга была расьпісана на дзесяць дзён наперад. Давялося пакінуць гэтую ідэю на наступны раз – абавязкова туды вярнуся!"
Дзіўнае жаданьне – паспаць за 200 даляраў у ложку чалавека, які скалечыў лёсы такой
колькасьці людзей! Што гэта – глупства бляндынкі ці паталягічная прага адрэналіну?
Няведаньне гісторыі, ці проста абыякавасьць да яе?
Ня ведаю. Але разумею, што менавіта для такіх людзей і стварае свае кнігі пісьменьнік Леанід Маракоў. Шанец, што яны прачытаюць, – мінімальны, але й маўчаць – недаравальна. Тым болей, што легкадумнасьць ды неразуменьне сытуацыі падчас татальнага гвалту ніколі не былі панацэяй, не пазбаўлялі ад калектыўнай бяды. Дастаткова зазірнуць у складзеныя тым жа Мараковым энцыкляпэдычныя даведнікі рэпрэсаваных, каб зразумець, што ў часы ліхалецьця і ў “блазнаў” – паэтаў і актораў – было ня болей шанцаў на выратаваньне, чым, скажам, у сьвятароў ці грамадзкіх дзеячоў. Але да ўсьведамленьня гэтага дайсьці сваім розумам цяжка… І разьдзелам у падручніку тут не абыдзесься.
Таму ня дзіва, што ў бібліяграфіі Леаніда Маракова – некалькі дзясяткаў кніг, прычым большасьць зь іх выйшла ўжо ў новым, ХХІ стагодзьдзі. Акрамя згаданых тут даведнікаў, ён піша й прозу – вострасюжэтную, займальную, з дынамічным сюжэтам і нечаканай канцоўкай. Менавіта з такой прозы й складаецца кніга “Непамяркоўныя: трэцяя спроба”.
Гэта той рэдкі выпадак, калі я магу, без аглядак на паліткарэктнасьць, вызначыць прозу як мужчынскую. І ў дадзеным выпадку гэта ня будзе ацэначным вызначэньнем, а толькі спробай акрэсьліць аўтарскі стыль.
Ён халодны, бяз вышукаў. Сказы кароткія, неразгорнутыя. Мова апавяданьняў небагатая, тая, якую асабіста для сябе я вызначыла як “менская гарадзкая”. Апавяданьні нагадваюць шкілеты, на якіх не пасьпела нарасьці плоць. Ці, магчыма, адмыслова была зьнятая… Як лішні груз, непатрэбны пры хуткім бегу.
Бег, ці, дакладней, гон – адзін з самых яркіх вобразаў, які стрыжнем праходзіць праз усю кнігу. Бег як выратаваньне, але бег і як наканаваньне… Ахвяры і карнікі, героі й каты жывуць у рытме “ўдых-выдых”, незалежна ад таго, адбываецца дзеяньне на пачатку дваццатага стагодзьдзя, ці ў яго канцы. Спыненьне бегу ў дадзеным выпадку роўнае не супакаеньню, збаўленьню, яно – сынонім сьмерці.
Яе многа на старонках кнігі, гэтак жа, як і болю, прыніжэньня, фізычных пакутаў… Маракоў вяртае сучасьніку цела, зьведзенае сродкамі масмэдыяў да паверхні, якая існуе выключна дзеля падтрыманьня гандлярска-спажывецкіх адносінаў. Чалавечае цела ў “Непамяркоўных” – стомленае, змучанае, але жывучае насуперак абставінам і лёгіцы. Яно – апірышча духу. Толькі фізычнае яго зьнішчэньне азначае зьнішчэньне той прагі да свабоды, якой вылучаюцца героі апавяданьняў Маракова.
На тле анэмічных герояў беларускай сучаснай прозы яны запамінаюцца ня толькі сваёй “непамяркоўнасьцю”, але й рашучасьцю, уменьнем дзейнічаць, пераўзыходзячы абставіны. І нават у сьмерці, якая па вызначэньні ня можа быць эстэтычнай, яны прагожыя й сумленныя…
Прадажных здрайцаў ліхвяры Мяне заціснулі за краты. Я прысягаю вам, сябры, Мае палі, Мае бары, – Кажу вам – я не вінаваты!
Гэтыя словы Міхася Чарота, надрапаныя на турэмнай сьцяне перад растрэлам, і працытаваныя ў апавяданьні “Апошнія вакацыі Валерыя Маракова”, па сутнасьці, зьяўляюцца эпіграфам да ўсёй гэтай чорна-белай – графічнай – кнігі. Бо проза Леаніда Маракова трымаецца менавіта на пастаянных апазыцыях: свабода – краты, сябры – ворагі, вінаваты – невінаваты… Яе лепш разумееш, калі ўжо чытаў кнігу “Ахвяры й карнікі”, якая выйшла ў гэтым жа годзе. Аднак перавядзеньне біяграфічнага, дакумэнтальнага матэрыялу ў мастацкае слова не было лішнім. Прынамсі, мне кніга “Непамяркоўныя: трэцяя спроба” шмат у чым дапамагла зразумець і асобу самога аўтара, і прычыны яго апантанасьці гэтай быццам бы несвоечасовай тэмай сталінскіх рэпрэсій, і асабістыя матывы, якія вымушаюць аўтара сьпяшацца…
“Глядзі, думай! Вырашай! Выбар – за табой!”
Простыя словы з кнігі пра няпростыя лёсы.