Алег Грузьдзіловіч, Менск 17 верасьня палітвязьню Андрэю Клімаву споўнілася 42 гады. У якіх умовах адзначыў дзень нараджэньня палітык, які ўжо трэці раз апынуўся у няволі за сваю грамадзкую дзейнасьць?
У Менскі сьледчы ізалятар Андрэя Клімава зьмясьцілі яшчэ 3 красавіка. Ці па-ранейшаму ён застаецца там?
Я пазваніў дзяжурнаму сьледчага ізалятару на вуліцы Валадарскага, каб даведацца, дзе знаходзіцца палітык. Але па тэлефоне са мной размаўляць адмовіліся.
Давялося прыехаць да ізалятару і з пашпартам зьвярнуцца ў даведку. Я назваўся сваяком вязьня. Жанчына-міліцыянт пацьвердзіла: “Так, Клімаў Андрэй Яўгенавіч яшчэ ў нас”.
Нагадаю, больш за месяц таму Клімава асудзілі на два гады зьняволеньня, але ў калёнію пакуль не накіравалі.
У якіх умовах трымаюць палітвязьня? Дзяжурная на гэтае пытаньне не адказала.
Пра тое ж пытаюся ў моладзевага актывіста Цімафея Дранчука, які ў пачатку году сядзеў у менскім ізалятары.
“Наколькі мне вядома, ён знаходзіцца ў камэры для ўжо асуджаных. Нібыта ў адной зь лепшых камэраў. Але наколькі можна там камэру назваць лепшай? Я дзе ні быў, усё роўна там абсалютна недастаткова месца, няма чым дыхаць, абсалютны недахоп дзённага сьвятла”.
Я спытаўся ў Цімафея Дранчука: ці стане вядома Андрэю Клімаву пра віншаваньні, калі іх перададуць на хвалях “Свабоды”?
Цімафей ня ўпэўнены. Ён спаслаўся на зьвесткі, паводле якіх усім супрацоўнікам ізалятару яшчэ ўлетку забаранілі даваць зьвесткі пра Андрэя Клімава і кантактаваць зь ім.
Журналісты ўжо згадалі, што калі Андрэй Клімаў знаходзіўся на “хіміі”, то казаў, што дзень нараджэньня ў зьняволеньні — сумны дзень, які асабліва падкрэсьлівае няволю.
Аднак лідэр гарадзенскіх прадпрымальнікаў Валер Леванеўскі, які болей за два гады правёў за кратамі, мяркуе, што абавязкова трэба павіншаваць Андрэя Клімава. Пытаньне — як гэта зрабіць?
Валер Леванеўскі накіраваў Андрэю Клімаву некалькі лістоў, але не атрымаў адказу. Ён мяркуе, што лісты да адрасата не даходзяць. Між тым, турэмны досьвед падказвае Валеру Леванеўскаму, што інфармацыя, перададзеная праз радыё, у турму абавязкова трапляе, і Клімаў пра віншаваньні даведаецца.
Ідэю перадаць для палітвязьня мэлёдыю “Happy Birthday” Валер Леванеўскі ўхваліў:
“Абавязкова перадайце гэтую мэлёдыю і ад людзей, і ад мяне асабіста. Няма такога, каб у турме не было прыемна адзначаць дзень нараджэньня. Ці каб нейкая мэлёдыя не была прыемнай. Трэба, абавязкова трэба гэта рабіць”.
17 верасьня старшыня Цэнтральнага суду Менску Мікалай Самасейка паведаміў карэспандэнту “Свабоды”, што справу Андрэя Клімава яшчэ не перадалі ў гарадзкі суд для разгляду касацыйнай скаргі. “Яны падалі папярэднюю скаргу і пакуль вывучаюць пратакол”, — сказаў старшыня суду.
Патлумачым — строгі рэжым зьняволеньня прызначаюць толькі крымінальнікам-рэцыдывістам. Гэты рэжым абмяжоўвае перадачы і спатканьні й мяркуе больш жорсткія ўмовы знаходжаньня.
Чаму ўлада маўчала пра прысуд Андрэю Клімаву?, 8.09.2007 Адзін дзень у сям’і палітвязьня Андрэя Клімава, 24.07.2006 Андрэй Клімаў. Незавершаная партыя, 26.04.2002