Маладафронтаўцы заклікаюць дасылаць судзьдзі партрэты Севярынца

Радыё Свабода За апошнія два месяцы пасьля свайго выхаду з хіміі Павал Севярынец адсядзеў у арышце ўжо 47 сутак. Як лічаць паплечнікі палітыка, супраць яго распачатая жорсткая судовая траўля. З гэтае нагоды Малады Фронт заклікае усіх неабыякавых людзей далучыцца да акцыі салідарнасьці з Паўлам Севярынцам.
“Мы распачынаем гэтую акцыю і зьвяртаемся да ўсіх нашых паплечнікаў з просьбаю таксама раздрукаваць партрэт Паўла Севярынца і даслаць у Баранавічы на адрас судзьдзі А.Д.Кушавай, якая вынесла палітыку апошні прысуд”, -- паведамляе прэсавая служба “Маладога фронту”.

Апошні раз Паўла затрымалі 11 верасьня падчас судовага працэсу над моладзевым актывістам Яраславам Грышчэнем. Павал Севярынец атрымаў у той жа дзень пакараньне – штраф у памеры 620 000 рублёў і 17 сутак арышту. Цяпер Павал Севярынец адбывае пакараньне ў Баранавічах.

• Онлайн-канфэрэнцыя з Паўлам Севярынцам, 5.09.2007