Алена Струвэ, Менск Генуэзкая пракуратура абвінавачвае сужэнцаў з Кагалета Алесандра Джуста і Марыю К’яру Барначын ва ўтойваньні беларускай сіраты Вікі Мароз у Італіі, якое адбылося летась у верасьні. Як падае агенцыя AGI, у пятніцу матэрыялы сьледзтва былі перададзеныя ў суд.
Акрамя сужэнцаў у якасьці фігурантаў па справе праходзяць бацькі Алесандра Барталямеа Джуста і Марыя Борды, маці Марыі К’яры Элена Даньіна, таксама двое сьвятароў, якія дапамагалі хаваць дзяўчынку. Тым часам адвакаты сямейнай пары настойваюць заяўляюць пра неабходнасьць агучваньня ўсіх дэталяў гэтай гісторыі і запрашэньня ў Геную самой Вікі Мароз.
Судовая справа адносна незаконнага ўтойваньня беларускай сіраты Вікі Мароз была распачата летась, паводле ініцыятывы беларускай амбасады ў Італіі. Джавані Рыка, адвакат Алесандра Джуста і Марыі К’яры Барначын, іранічна рэзюмуе:
“У той час як іншыя крымінальныя справы, зьвязаныя з сэксуальным гвалтам над дзяцьмі, зь іхным уцягненьнем у прастытуцыю ці ў наркотыкі, цягнуцца доўгія гады і пасьпяхова закрываюцца, гісторыя зь Вікай Мароз мае зусім іншае разьвіцьцё. Абвінавачваньню даволі хутка ўдалося даказаць віну тых, хто даў сіраце шмат каханьня і сямейнага цяпла”.
Джавані Рыка лічыць неабходным заслухаць на судзе ня толькі 11-гадовую беларускую дзяўчынку, але і тых італьянскіх псыхолягаў і псыхіятраў, якія суправаджалі яе зь Італіі дадому, тых італьянскіх журналістаў, якія апошнім часам наведалі самыя розныя беларускія дзіцячыя дамы і прадстаўнікоў беларускай амбасады ў Рыме.
“Мы мусім зразумець той ціск, які ў свой час быў зроблены на італьянскія органы юстыцыі і праліць сьвятло на ўсе дэталі гэтай гісторыі”,– кажа адвакат
Як падае італьянская мэдыякампанія Il Secolo XIX, “цяпер сужэнцы Джуста-Барначын маюць уласнага сына, аднак яны па-ранейшаму паўтараюць, што не зьбіраюцца адмаўляцца ад Вікі.
“Рана ці позна мы ўбачыў яе зноў”, кажуць Алесандра і Марыя К’яра.
Журналісты італьянскага тэлеканалу таксама прыводзяць таксама і словы зь інтэрвію Вікі Мароз. Дзяўчынка гаворыць, што сям’я, у якой цяпер яна жыве, гэта сям’я яе брата Сашы. Сапраўдныя ж бацькі – у Італіі. Яна хоча ў Італію да сваёй мамы і аднойчы апынецца там.
В. Чаму Віку Мароз ня выпусьцілі ў Італію?, 08.08.2007 Сям’я Джуста — Барначын ня хоча адмаўляцца ад сваёй дачкі, 14.06.2007