Алена Струвэ Гэтымі днямі ў цэнтар увагі ўсясьветных мэдыяў трапіла кніга 38-гадовай францускай журналісткі Фляранс Артман “Мір і пакараньне”(«Paix et châtiment»). Колішняя прэсавая сакратарка колішняга галоўнага пракурора Гааскага трыбуналу Карлы дэль Понтэ напісала, што ў 1997 Расея і краіны Захаду зрабілі ўсё, каб сэрбска–басьнійскі ваенны камандзір Радаван Караджыч і некаторыя іншыя злачынцы засталіся на волі. Паводле аўтаркі кнігі, у лістападзе 1997 Расея адмыслова накіравала самалёт ў Босьнію і даставіла Караджчыча ў Беларусь, дзе той тайна прабыў некалькі месяцаў. Фляранс Артман дала інтэрвію радыё Свабода.
Рэцэнзію на кнігу, якая пакуль існуе толькі ў францускамоўным варыянце, акрамя францускіх мэдыяў зьмясьцілі амэрыканскія, нямецкія, брытанскія, швэйцарскія ды расейскія выданьні. Паводле Фляранс Артман, неўзабаве кніга будзе выдадзеная і на Балканах, паколькі там назіраецца вялікі інтарэс да гэтай тэмы. Француская журналістка таксама чула і пра рэакцыю на кнігу ў Менску. Так у адміністрацыі беларускага прэзыдэнта сказалі, што “інфармацыя адносна тайнага знаходжаньня Караджчыча ў Беларусі для іх такая ж навіна, што і для іншых беларусаў”. У беларускім жа МЗС зазначылі наступнае: “Мала хто і што можа напісаць. Мы чужых кніг не камэнтуем”. Фляранс Артман у размове са Свабодай гаворыць:
“Па–першае, я б хацела, каб вашы чыноўнікі з МЗС ды іншых ведамстваў усё ж прачыталі гэту кнігу. Мая кніга – пра складаныя дачыненьні міжнароднага правасудзьдзя і міжнароднай палітыкі. У адным з разьдзелаў на 70 старонках зьмешчаныя дакладныя факты пра Караджыча і Младзіча і пра тое, як міжнародная супольнасьць не хацела іхнага арышту. Я напісала, як увосень 1997 Караджчыча прывезьлі ў Беларусь. Тут ён прабыў некалькі месяцаў, аднак гэта было тайнае знаходжаньне. Пра гэта ніхто ня ведаў. Зь Беларусі ў Босьнію ён прыляцеў пры канцы 1997– пачатку 1998. І тут ён стаў яшчэ менш заўважным.
Спадарыня дэль Понтэ спрабавала высьветліць, ці сапраўды Караджыч піў каву ў грамадзкім месцы ў Босьніі. Пра гэта паведаміў адзін з журналістаў. Ён нават назваў дзень, калі бачыў Караджыча на вуліцы. Дэль Понтэ паспрабавала спраўдзіць інфармацыю. Ёй адказалі, што гэта немагчыма: Караджыча не маглі бачыць у Босьніі, бо ў гэты час ён знаходзіўся ў Беларусі”.
Як сьведчыць Фляранс Артман, цягам 12 год ніхто так і ня мог сказаць, дзе ж знаходзіцца Караджыч.
“Вялікай праблемай міжнароднага правасудзьдзя ёсьць тое, што міжнародныя злачынцы так і не панесьлі адказнасьці за свае дзеяньні на Балканах у 1990-я гады”, – перакананая француская журналістка.
“Людзі не разумеюць, чаму Караджыч і Младзіч не арыштаваныя. Пакуль Караджыч і Младзіч застаюцца на волі, людзі ня вераць, што міжнародныя арганізацыі ў стане кантраляваць сытуацыю, што ў сьвеце можна прадухіліць новую жорсткасьць і новыя злачынствы. Відавочна, што людзі цікавяцца кнігай, у якой зьмешчаны сьведчаньні таго, што міжнародная супольнасьць ня мае жаданьня іх арыштаваць”, – кажа Фляранс Артман.
Слуханьні ў справе Караджчыча ды Младзіча, абвінавачаных у арганізацыі забойства тысячаў мусульманаў, мусяць быць працягнутыя да 2010 году
Ці хаваўся Радаван Караджыч у Беларусі? , 11.09.2007
“Па–першае, я б хацела, каб вашы чыноўнікі з МЗС ды іншых ведамстваў усё ж прачыталі гэту кнігу. Мая кніга – пра складаныя дачыненьні міжнароднага правасудзьдзя і міжнароднай палітыкі. У адным з разьдзелаў на 70 старонках зьмешчаныя дакладныя факты пра Караджыча і Младзіча і пра тое, як міжнародная супольнасьць не хацела іхнага арышту. Я напісала, як увосень 1997 Караджчыча прывезьлі ў Беларусь. Тут ён прабыў некалькі месяцаў, аднак гэта было тайнае знаходжаньне. Пра гэта ніхто ня ведаў. Зь Беларусі ў Босьнію ён прыляцеў пры канцы 1997– пачатку 1998. І тут ён стаў яшчэ менш заўважным.
Спадарыня дэль Понтэ спрабавала высьветліць, ці сапраўды Караджыч піў каву ў грамадзкім месцы ў Босьніі. Пра гэта паведаміў адзін з журналістаў. Ён нават назваў дзень, калі бачыў Караджыча на вуліцы. Дэль Понтэ паспрабавала спраўдзіць інфармацыю. Ёй адказалі, што гэта немагчыма: Караджыча не маглі бачыць у Босьніі, бо ў гэты час ён знаходзіўся ў Беларусі”.
Як сьведчыць Фляранс Артман, цягам 12 год ніхто так і ня мог сказаць, дзе ж знаходзіцца Караджыч.
”Увосень 1997 Караджчыча прывезьлі ў Беларусь. Тут ён прабыў некалькі месяцаў, аднак гэта было тайнае знаходжаньне.”
Журналістка піша, як былыя лідэры Францыі, Вялікабрытаніі і ЗША Жак Шырак, Тоні Блэр і Біл Клінтан у часе сваёй сустрэчы ў 1997 гаварылі пра неабходнасьць арышту Караджыча. Аднак дзеля гэтага трэба было інфармаваць і Расею, якая, як і Беларусь, сымпатызавала гэтым югаслаўскім дзеячам. У выніку Шырак заявіў генэральнаму пракурору ААН, што арышт не адбыўся па віне Расеі. Як лічыць аўтарка кнігі, насамрэч, ні Францыя, ні ЗША, ні Нямеччына, ні Брытанія не імкнуліся да гэтага. “Вялікай праблемай міжнароднага правасудзьдзя ёсьць тое, што міжнародныя злачынцы так і не панесьлі адказнасьці за свае дзеяньні на Балканах у 1990-я гады”, – перакананая француская журналістка.