Радыё Свабода У чацьвер, 13 верасьня, ад 09.00 да 10.00 са слухачамі Свабоды па менскім тэлефоне (8-017) 266-39-52 будзе размаўляць Станіслаў Шушкевіч.
Яму 73 гады. Доктар фізыка-матэматычных навук. У 1989-1991 народны дэпутат СССР, член Міжрэгіянальнай групы. У 1990-1996 – дэпутат Вярхоўнага Савету Беларусі 12-га скліканьня, першы намесьнік Старшыні, з верасьня 1991 па студзень 1994 –Старшыня Вярхоўнага Савета Беларусі. У сьнежні 1991 разам з Б. Ельцыным і Л. Краўчуком падпісаў у Віскулях пагадненьне ад скасаваньні СССР і стварэньні СНД. Быў дэпутатам Вярхоўнага Савету 13-га скліканьня.
Вылучаны Лехам Валенсам на атрыманьне Нобэлеўскай прэміі міру за 2007 год.
Станіслаў Шушкевіч узгадвае:
– Ён сказаў, што павінен дапамагчы Беларусі: ты зрабіў для міру многа, вось і хачу намінаваць цябе на Нобэлеўскую прэмію. Імавернасьць атрыманьня вельмі малая, але я чалавек не без амбіцый. І мне прыемна, што чалавек, які так многае зрабіў у Эўропе, так добра да мяне ставіцца.
Пытаньні Станіславу Шушкевічу можна задаваць і загадзя: на кругласутачны тэлефон-аўтаадказьнік (8-017) 266-39-52, праз SMS (391-22-24) ці электронную пошту rferl.minsk@gmail.com). Калі вы паведаміце на Радыё Свабода свой тэлефонны нумар, рэдакцыя сама злучыць вас са спадаром Шушкевічам.