Любоў Лунёва, Менск Супрацоўнікі міліцыі затрымалі 7 моладзевых актывістаў Партыі БНФ. Маладыя людзі спрабавалі зладзіць флэш-моб каля помніка Фэліксу Дзяржынскаму. На дадзены момант у гарадзкім аддзеле ўнутраных справаў міліцыянты перапісалі пашпартныя зьвесткі затрыманых, ідзе разьбіраньне.
Моладзевыя актывісты паведамілі, што хацелі зладзіць акцыю да дня народзінаў Дзяржынскага. Яны плянавалі ўскласьці цацачную зброю да помніка. "Каб такім чынам паказаць сутнасьць той структуры, заснавальнікам якой быў Дзяржынскі. Моладзь патрабуе зьнесьці помнік у цэнтры гораду", – патлумачыў адзін з удзельнікаў.
Маладых людзей затрымалі на рагу вуліцаў Карла Маркса і Леніна.
Ля помніка Дзяржынскаму дзяжурылі байцы спэцназу міліцыі, пераапранутыя ў цывільнае.
Каля ўваходу ў сквэр імя Дзяржынскага спыніўся спэцназаўскі аўтобус. Міліцэйскае кіраўніцтва з Упраўленьня ўнутраных спраў Ленінскага раёну раіцца па рацыях са сваім начальствам
Другія суткі запар ля помніка Дзяржынскаму дзяжураць спэцназаўцы. Помнік знаходзіцца насупраць будынку КДБ, але адтуль цяпер можна бачыць толькі аўтобус спэцназу міліцыі
На помніку Фэліксу Дзяржынскаму не напісаны даты нараджэньня і сьмерці. Днямі помнік памылі, а ўчора ўсклалі да яго сьвежыя чырвоныя кветкі
Маладых людзей затрымалі на рагу вуліцаў Карла Маркса і Леніна.
Ля помніка Дзяржынскаму дзяжурылі байцы спэцназу міліцыі, пераапранутыя ў цывільнае.