Гайдукевіч хоча заняць месца Канаплёва

Ганна Соўсь, Менск Старшыня Лібэральна-дэмакратычнай партыі Беларусі дэпутат Палаты прадстаўнікоў Сяргей Гайдукевіч заявіў, што будзе балятавацца на пасаду сьпікера парлямэнту замест Уладзімера Канаплёва, які сёньня падаў у адстаўку.
“Камэнтаваць адстаўку Канаплёва не хачу. Я вельмі паважліва ставіўся да гэтага чалавека. У многіх пытаньнях, якімі я займаўся ў дачыненьнях з Эўразьвязам, ён падтрымліваў мяне.

Што тычыцца маёй заявы наконт таго, што я буду балятавацца, — то безумоўна. Думаю, што пачну ўжо заўтра”.

Сяргей Гайдукевіч цяпер зьяўляецца спэцыяльным пасланьнікам МЗС Беларусі ў краінах Эўразьвязу.

• У.Канаплёў просіць адстаўкі, 11.09.2007