Ігар Карней, Менск Ад пачатку верасьня ў буйных гарадах Беларусі ажыятажны попыт на арэнду кватэраў. Калі, прыкладам, улетку ў Менску аднапакаёвую кватэру можна было зьняць за 150 даляраў, то цяпер яна каштуе 250—300 даляраў. Як кажуць у рыэлтарскіх фірмах, прэтэндэнтамі на жыльлё зьяўляюцца пераважна іншагароднія студэнты, якія паступаюць на платнае навучаньне і ня могуць жыць у інтэрнатах.
Менскія аднапакаёўкі: 300 даляраў — не мяжа?
Прадстаўніца менскай рыэлтарскай канторы Марыя Гусева расказвае, што зацішак на кватэрным рынку, выкліканы летнімі вакацыямі, зьмяніўся цэйтнотам з арэндай:
“Што да набыцьця кватэраў — людзі пасьля лета толькі-толькі пачалі варушыцца. А вось на арэнду попыт, канечне, наадварот — рэзка ўзрос. Чым бліжэй было да восені, тым істотней расьлі кошты на кватэры”.
Карэспандэнт: “Колькі прыблізна каштуе арэнда?”
“Гледзячы якая кватэра, але 250—300 даляраў за аднапакаёўку — гэта кошты мінімальныя. Людзі нават больш сьціплага дастатку вымушаныя шукаць і да 400 даляраў. Ёсьць дарагія кватэры — дапусьцім, чатырохпакаёўка ў цэнтры побач з мэтро каштуе 1000 даляраў.
Побач з плошчай Перамогі трохпакаёўкі здаюцца за 800 даляраў. Гэта насамрэч добрыя кватэры, з добрым рамонтам, з мэбляй, з бытавой тэхнікай. Калі бяз мэблі, то таньней, але зьняць у цэнтры — гэта 500—600 даляраў.
Аднапакаёўку я, прыкладам, сама па знаёмстве здымаю за 200 (у жніўні яна была яшчэ 150). Цалкам верагодна, што дзесьці ў Чыжоўцы, далёка ад мэтро, можна знайсьці і таньней. Але менш чым за 200 даляраў адназначна ніхто ўжо не здае”.
Дзе жыць вялізнай арміі студэнтаў-платнікаў?
Анатоль Паўлаў, некалі адзін з кіраўнікоў Белдзяржунівэрсытэту, перакананы: з дазволу Міністэрства адукацыі неадэкватнае захапленьне камэрцыйным навучаньнем надзвычай абвастрыла праблему з жыльлём для студэнтаў.
Стаць студэнтам-платнікам цяпер можа практычна кожны, а вось пра будаўніцтва інтэрнатаў на сабраныя ад бацькоў грошы гаворкі нават не вядзецца. Аднак пры сярэднім заробку ў краіне 300 даляраў сям’і давядзецца штомесяц палову аддаваць за начлег свайго студэнта:
“Прыкладам, што да інтэрнатаў. Я ня памятаю, каб у Менску за апошнія гады інтэрнат пабудавалі. Ва ўнівэрсытэце, дай бог памяці, мы здалі апошні інтэрнат у Шчомысьліцы, “дзясятку”, дзесьці ў сярэдзіне 1990-х, калі я яшчэ прарэктарам быў. То бок, на гэта грошы аб’ектыўна патрэбныя.
Але ўся праблема ў тым, што на гэтыя мэты сродкаў якраз і не пускаюць. Раней усё было празрыста: на рэктараце адкрыта абмяркоўвалася, на які артыкул выдаткаў пойдуць грошы ад платнага навучаньня — ад закупу рэактываў да набыцьця спэцыяльнай тэхнікі. А куды цяпер сродкі ідуць — ніхто ня ведае, апроч тых, хто іх траціць”.
Большасьць студэнтаў за навучаньне плаціць
Колішнія бясплатныя дзяржаўныя вышэйшыя і сярэднеспэцыяльныя ўстановы пераўтвараюцца ў камэрцыйныя. Як сьведчыць нават афіцыйная статыстыка, у абсалютнай бальшыні ВНУ колькасьць платных месцаў павялічваецца коштам скарачэньня бясплатных.
Так, паводле Міністэрства статыстыкі і аналізу, у 2006-2007 навучальных гадах у ВНУ Беларусі набывалі адукацыю амаль 400 тысяч студэнтаў. Зь іх 232 тысячы (58,5%) на ўмовах аплаты фізычнымі асобамі, 10,6 тысяч (2,7%) — па аплаце юрыдычнымі фірмамі, і толькі 150 тысяч студэнтаў (38%) — коштам бюджэту.
Забесьпячэньне інтэрнатамі заўсёды заставалася праблематычным нават для бюджэтнікаў, тым часам як згаданыя 200 тысяч платнікаў, многія зь якіх навучаюцца ў іншых гарадах, не разглядаюцца як атрымальнікі месца ў інтэрнатах — хоць бы й на камэрцыйнай аснове.
У такой сытуацыі штогод дзясяткі тысяч студэнтаў-платнікаў даюць зарабіць уладальнікам лішніх мэтраў і нерухомасьці.
Зацішша на рынку нерухомасьці. Перад восеньскай бурай?, 17.08.2007