Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Пра што пісалі беларускія газэты 7 верасьня ў розныя гады мінулага
Вітаю вас! Вось якім паўстае дзень 7 верасьня розных гадоў мінулага праз публікацыі ў беларускіх газэтах мінулага.
* “Красноармейская правда”, год 1927. Баец Дзянісаў піша: “У нашым палку дагэтуль гармонік удзельнічаў у паходзе. Нават конныя разьведчыкі прыстасаваліся граць, седзячы вярхом на кані. Ды вось на атрадных занятках камандаваньне забараніла ўжываць гармонік на паходзе, растлумачыўшы тое наступным: гармонік на паходзе можа прывесьці да недысцыплінаванасьці байцоў; калі грае гармонік, чырвонаармейцы адчуваюць сябе не як у страю, а як вольныя грамадзяне на вёсцы. Я ня згодзен з такім меркаваньнем...”
У “Чырвонай змене” за 1967 год нехта С.Галякоў апавядае пра сьвяткаваньне 25-годзьдзя “Голасу Амэрыкі”: “Нешматлікай публіцы, што сабралася з гэтай нагоды ў Нацыянальным клубе друку ў Вашынгтоне, быў паказаны толькі эскіз новай паштовай маркі ў гонар “Голасу Амерыкі” — чорны перадатчык і надпіс “Уласнасць ЗША”. Філатэлісты ведаюць, што чорны колер не вельмі часта сустракаецца на паштовых знаках. Аднак на гэты раз ён, відаць, цалкам адпавядае колеру пірацкага флага, пад якім дзень і ноч гучыць у эфіры “Голас Амерыкі”.
* У 1977 годзе “Вечерний Минск” друкуе ўзор тагачаснай рэклямы: “Як зьберагчы прыгожае ўчасаньне ўвосень, калі часта ідуць дажджы, калі даводзіцца апранаць галаўны ўбор? Гэта праблема лёгка вырашыцца, калі ў вас будзе парык. Набыць яго можна ў пастыжорным атэлье “Парыкі” (праспэкт Партызанскі, 32). Замовы выконваюцца цягам 20 дзён, а для гасьцей сталіцы — цягам 10 дзён. Маюцца таксама гатовыя парыкі. Вырабляюцца яны зь японскага валакна канекалон”.