Алена Струвэ, Менск Як вынікае з апошняга дакумэнту міжнароднай арганізацыі “Hands off Cain!" ("Рукі прэч ад Каіна!"), “калі б не Беларусь, то Эўропу можна было б назваць кантынэнтам вольным ад сьмяротнага пакараньня”. Справаздача арганізацыі “Сьмяротнае пакараньне ва ўсім сьвеце - 2007” надрукаваная ў выдавецтве Reality Book. Прэзэнтацыя дакумэнту адбылася ў рымскай штаб-кватэры “Hands off Cain!". Ва ўступным слове да дакладу, якое належыць італьянскаму прэм’еру Рамана Продзі, падкрэсьліваецца, што “з дапамогай сьмяротных прысудаў нельга дасягнуць ні правасудзьдзя, ні законнасьці”.
Рамана Продзі адзначае, што сябры міжнароднай арганізацыі заклапочаныя ростам выпадкаў сьмяротнага пакараньня ў сьвеце. Так летась на сьмерць было асуджана болей людзей, чым за апошнія 25 гадоў. Акрамя Беларусі на гэтак званым “подыюме ганьбы” апынуліся такія аўтарытарныя краіны як Кітай, Іран і Пакістан.
Што да Беларусі, то летась да расстрэлу тут былі асуджаныя 9 чалавек, тым часам як у 2005 - 2 чалавекі. Ад 30 чэрвеня 2005 да 30 чэрвеня 2006 году ў краіне было выканана 5 сьмяротных прысудаў. У дакумэнце “Hands off Cain!" таксама адзначаецца, што ў Беларусі пакараньне сьмерцю прадугледжваецца ў зьвязку з 14 правапарушэньнямі, сярод якіх забойства, пагроза дзяржаўным сакрэтам і дзяржаўнай бясьпецы.
Сябры міжнароднай арганізацыі выказваюць пратэст у сувязі з тым, што сваякам беларускіх асуджаных як правіла не паведамляюць пра дату і месца выкананьня пакараньня. Інфармацыя пра кару паступае празь некалькі месяцаў пасьля яе ажыцьцяўленьня. Сваякі асуджаных на сьмерць беларусаў не атрымліваюць іх целаў і ня ведаюць месцаў іхнага пахаваньня.
Як вынікае са справаздачы, сярод краін і дзяржаўных лідэраў, якія прадэманстравалі найбольшую адказнасьць у барацьбе за мараторый на сьмяротнае пакараньне і заявілі ўсяму сьвету пра магчымасьць пакласьці канец абсурднаму цыклю вендэты, названыя Руанда і яе прэзыдэнт Поль Кагамэ.
Сайт арганізацыі Handsoffcain
Летась у Беларусі да вышэйшай меры пакараньня асуджаныя 16 чалавек, 14.02.2007