Алена Струвэ, Менск Сёньня ва ўнівэрсытэцкім клюбе нямецкага гораду Ваймар адбудзецца сустрэча зь беларускім прафэсарам Юр’ем Бандажэўскім. Арганізатар сустрэчы, старшыня мясцовай чарнобыльскай арганізацыі Гартмут Кёплер не выключае, што менавіта тут, у нямецкай Цюрынгіі, неўзабаве будзе жыць і працаваць вядомы беларускі лекар і навуковец пасьля сканчэньня ягонага працоўнага кантракту ў Францыі.
У Ваймар з Францыі Бандажэўскі прывёз рукапіс сваёй будучай кнігі. Як падае выданьне Thüringische Landeszeitung, у гэтай навуковай працы ўтрымліваюцца доказы аб узьдзеяньні малых дозаў радыяцыі на арганізм чалавека, ілюстрацыі канкрэтных “чарнобыльскіх” захворваньняў сярод беларускіх дзяцей. На здымках – хлопчыкі і дзяўчынкі з рознымі генэтычнымі дэфэктамі, сур’ёзнымі пашкоджаньнямі цэнтральнай нэрвовай сыстэмы, разнастайнымі паталёгіямі ўнутраных органаў. “Беларусь рухаецца насустрач дэмаграфічнай катастрофе”, – адзначае беларускі навуковец.
Паводле Бандажэўскага, Чарнобыль ёсьць ягоным “сапраўдным крыжам”. “За жаданьне данесьці суайчыньнікам праўду пра наступствы гэтай тэхнагеннай катастрофы, навукоўцу прыйшлося правесьці шмат гадоў у зьняволеньні, вытрымаць цяжкія фізычныя і псыхічныя выпрабаваньні,” – піша Thüringische Landeszeitung.
Кіраўнік ваймарскай чарнобыльскай ініцыятывы Гартмут Кёплер паведаміў, што ўжо меў размовы з уплывовымі нямецкімі палітыкамі адносна стварэньня для Бандажэўскага неабходных умоваў для жыцьця і працы. Кёплер таксама мае намер у дзень 50-годзьдзя Бандажэўскага, 9 сьнежня, прапанаваць кандыдатуру прафэсара ў якасьці новага старшыні гэтай арганізацыі. Беларускі вучоны і палітвязень прадстаўлены таксама на атрыманьне Ваймарскай прэміі ў галіне правоў чалавека
Ці будзе адкрыта на Гомельшчына лябараторыя Бандажэўскага?,20.08.2007 ,8.08.2005
Паводле Бандажэўскага, Чарнобыль ёсьць ягоным “сапраўдным крыжам”. “За жаданьне данесьці суайчыньнікам праўду пра наступствы гэтай тэхнагеннай катастрофы, навукоўцу прыйшлося правесьці шмат гадоў у зьняволеньні, вытрымаць цяжкія фізычныя і псыхічныя выпрабаваньні,” – піша Thüringische Landeszeitung.
”Беларусь рухаецца насустрач дэмаграфічнай катастрофе.”
На пытаньне нямецкага журналіста, ці спадзяецца прафэсар вярнуцца на радзіму, Бандажэўскі адказвае: “Надзея ёсьць, аднак цяперашнія шанцы выглядаюць кепскімі. Бо мая мара – гэта магчымасьць працаваць дома, а таксама магчымасьць свабодна жыць і свабодна выказвацца.”Кіраўнік ваймарскай чарнобыльскай ініцыятывы Гартмут Кёплер паведаміў, што ўжо меў размовы з уплывовымі нямецкімі палітыкамі адносна стварэньня для Бандажэўскага неабходных умоваў для жыцьця і працы. Кёплер таксама мае намер у дзень 50-годзьдзя Бандажэўскага, 9 сьнежня, прапанаваць кандыдатуру прафэсара ў якасьці новага старшыні гэтай арганізацыі. Беларускі вучоны і палітвязень прадстаўлены таксама на атрыманьне Ваймарскай прэміі ў галіне правоў чалавека
Ці будзе адкрыта на Гомельшчына лябараторыя Бандажэўскага?,20.08.2007 ,8.08.2005