Любоў Лунёва, Менск Моладзевая актывістка Тацяна Цішкевіч, якую 16 жніўня зьбілі спэцназаўцы ў цывільным, пасьля выпіскі з 10-га клінічнага шпіталю працягвае лячэньне ў рэабілітацыйным цэнтры ў Аксакаўшчыне. Тацяна паведаміла “Свабодзе”, што будзе падаваць скаргу ў пракуратуру на дзеяньні міліцыянтаў.
Таццяна Цішкевіч сказала, што пачуваецца лепей. Яна рыхтуецца ад 1 верасьня працягнуць вучобу на другім курсе ўнівэрсытэту фізычнай культуры. Дзяўчына вучыцца на трэнэра коннага спорту.
Нагадаем, 16 жніўня пасьля заканчэньня акцыі салідарнасьці зь сем’ямі зьніклых і палітвязьняў прыкладна а дзясятай вечара Тацяна са сваімі сябрамі ішла па праспэкце Пераможцаў. Пасьля таго, як яны разьвіталіся й пачалі разыходзіцца, дзяўчына ўбачыла, як спынілася машына. Адтуль выбеглі мужчыны і схапілі Мікіту Сасіма.
Тацяна расказала, што адбылося далей:
“Калі я ўбачыла, што Мікіту цягнуць у машыну, пабегла яму на дапамогу. Калі да Мікіты заставалася прыкладна восем мэтраў, адзін з мужчынаў падбег да мяне і ўдарыў у твар. Ён пачаў біць мяне па галаве, ударыў у шыю і кінуў на асфальт. Пасьля гэтага ён пачаў зьбіваць мяне нагамі.
Усё адбывалася вельмі хутка. Я нават не пасьпела крыкнуць. Была ў шоку. Ён адышоў ад мяне, а я засталася ляжаць на зямлі. Потым прыўзьнялася і адышла, села на траву”.
Людзі выклікалі “хуткую”. У 10-м клінічным шпіталі мэдыкі зафіксавалі чэрапна-мазгавую траўму і шматлікія пабоі. 24 жніўня да Тацяны прыйшоў доктар і паведаміў, што яе выпісваюць.
Гаворыць Тацяна Цішкевіч:
“Калі да мяне прыйшлі мэдыкі й паведамілі, што выпісваюць са шпіталю, я сказала ім, што мне баляць вочы і галава. Але яны сказалі, што так трэба, выпісваем. У мяне такое адчуваньне, што яны атрымалі такі загад — як мага хутчэй выпісаць мяне”.
Пасьля выпіскі сваякі дзяўчыны ўладкавалі яе ў рэабілітацыйны цэнтар “Аксакаўшчына”, каб Тацяна магла паправіць здароўе.
Дзяўчына пажартавала, што ёй не шанцуе са спэцназаўцамі. Першы раз яе зьбілі падчас разгону акцыі студэнтаў супраць скасаваньня льготаў — з-за гэтага Тацяна не змагла здаць залік па гімнастыцы. Ёй перанесьлі тэрмін здачы на 27 жніўня, і яна зноў не змагла пайсьці на залік.
“Я маю намер падаваць скаргу ў пракуратуру, бо такія праваахоўнікі, якія зьбіваюць дзяўчат, нам не патрэбныя”, — кажа Тацяна.
Тацяна Цішкевіч спадзяецца, што ад 1 верасьня пачне вучыцца, а 20 верасьня здасьць нарэшце залік.