Альгерд Невяроўскі, Менск Колькасьць беларускамоўных школаў і клясаў з кожным годам скарачаецца. У Горадні і Магілёве наагул не засталося беларускамоўнага навучаньня. Прадстаўнікі Таварыства беларускай мовы гавораць, што такой сытуацыі паспрыяла бязьдзейнасьць грамадзкасьці. Прадстаўнікі ж апазыцыі лічаць, што ва ўсім вінаватая ўлада.
Штогоду ў Беларусі ліквідуюць больш за 100 беларускамоўных школаў, найперш вясковых. Пра гэта гаворыць старшыня Таварыства беларускай школы Алесь Лозка. Летась па-беларуску навучалася каля 246 тысяч дзяцей, што складала 21,5% ад усёй колькасьці вучняў.
Найгоршая сытуацыя ў Магілёве і Горадні. Там няма ня толькі ніводнай беларускамоўнай школы, а нават і ніводнай клясы.
На думку старшыні Таварыства беларускай мовы Алега Трусава, у апошнія дні перад навучальным годам на гэтыя праблемы павінны зьвярнуць увагу грамадзкія актывісты.
У Міністэрстве адукацыі пакуль няма дакладных зьвестак пра тое, колькі застаецца беларускамоўных школаў і клясаў. Яшчэ ідзе набор вучняў, дакладная статыстыка будзе ў кастрычніку. Алег Трусаў называе прыкладныя лічбы, якія мала розьняцца ад леташніх:
“Сытуацыя такая — у гэтым годзе па-беларуску будзе вучыцца недзе крыху больш за 20% вучняў, а ў першых клясах і наагул 18%. У Менску крыху больш за 2%”.
Найлепшая сытуацыя зь беларускамоўным школьніцтвам у Менскай вобласьці. Летась там пайшлі ў першыя клясы зь беларускай мовай навучаньня 31% вучняў. Хаця гэтыя лічбы не параўнаць з 1993 годам — тады на беларускай мове навучаліся 76% першаклясьнікаў ва ўсёй краіне, а ў Менску — больш за 58%.
Алег Трусаў у гэтай сытуацыі абвінавачвае ня толькі ўлады, але і апазыцыю:
Іншую думку выказаў лідэр Партыі БНФ Вінцук Вячорка:
“У сытуацыі зь беларускімі школамі, зь беларускамоўнымі ўнівэрсытэтамі ў першую чаргу вінаватая гэтая ўлада, усе заявы якой пра абарону незалежнасьці — абсалютная фікцыя. Таму што гэтая ўлада пасьлядоўна зьнішчае ня толькі сфэру бытаваньня беларускай мовы ў сур’ёзных дзяржаватворчых функцыях, але зьнішчае і матывацыю людзей да вывучэньня літаратурнай беларускай мовы і да таго, каб іх дзеці вывучалі беларускую мову”.
Вінцук Вячорка лічыць, што сур’ёзная беларусізацыя магчымая толькі пасьля зьмены ўлады.
На беларускай мове ў Беларусі навучаецца толькі кожны пяты школьнік, 22.08.2007
Найгоршая сытуацыя ў Магілёве і Горадні. Там няма ня толькі ніводнай беларускамоўнай школы, а нават і ніводнай клясы.
На думку старшыні Таварыства беларускай мовы Алега Трусава, у апошнія дні перад навучальным годам на гэтыя праблемы павінны зьвярнуць увагу грамадзкія актывісты.
“Сытуацыя такая — у гэтым годзе па-беларуску будзе вучыцца недзе крыху больш за 20% вучняў, а ў першых клясах і наагул 18%. У Менску крыху больш за 2%”.
Найлепшая сытуацыя зь беларускамоўным школьніцтвам у Менскай вобласьці. Летась там пайшлі ў першыя клясы зь беларускай мовай навучаньня 31% вучняў. Хаця гэтыя лічбы не параўнаць з 1993 годам — тады на беларускай мове навучаліся 76% першаклясьнікаў ва ўсёй краіне, а ў Менску — больш за 58%.
Алег Трусаў у гэтай сытуацыі абвінавачвае ня толькі ўлады, але і апазыцыю:
А.Трусаў: “Дзе тыя людзі з БНФ, АГП, Грамады — чаму яны не дабіваюцца, каб іх дзеці вучыліся па-беларуску? Не, яны адпраўляюць дзяцей у расейскамоўныя школы. А потым там дзе-небудзь у Варшаве, у Беластоку расказваюць пра дэмакратыю”.
“Калі ніводзін прадстаўнік апазыцыі не аддае сваіх дзяцей у беларускамоўныя клясы... Дзе тыя людзі з БНФ, АГП, Грамады — у іх жа дзеці ёсьць, чаму яны не дабіваюцца, каб іх дзеці вучыліся па-беларуску? Не, яны спакойна адпраўляюць дзяцей у расейскамоўныя школы. А потым там дзе-небудзь у Варшаве, у Беластоку расказваюць пра дэмакратыю”.“У сытуацыі зь беларускімі школамі, зь беларускамоўнымі ўнівэрсытэтамі ў першую чаргу вінаватая гэтая ўлада, усе заявы якой пра абарону незалежнасьці — абсалютная фікцыя. Таму што гэтая ўлада пасьлядоўна зьнішчае ня толькі сфэру бытаваньня беларускай мовы ў сур’ёзных дзяржаватворчых функцыях, але зьнішчае і матывацыю людзей да вывучэньня літаратурнай беларускай мовы і да таго, каб іх дзеці вывучалі беларускую мову”.
Вінцук Вячорка лічыць, што сур’ёзная беларусізацыя магчымая толькі пасьля зьмены ўлады.
На беларускай мове ў Беларусі навучаецца толькі кожны пяты школьнік, 22.08.2007