Алесь Дашчынскі, Менск Старшыня камітэту ў міжнародных справах расейскай Дзярждумы Канстанцін Касачоў (фракцыя “Единая Россия”) заявіў, што на гэтым этапе ня стаў бы надаваць заяве амбасадара Расеі ў Менску А.Сурыкава нейкага надзвычайнага характару.
Але ці азначае гэтая заява, што Расея паспрабуе прымусіць Беларусь парушыць міжнародныя дамоўленасьці, якія яна падпісала ў 1990-ыя гады? На гэтае пытаньне карэспандэнта Радыё Свабода Канстанцін Касачоў адказаў:
“Наколькі я разумею, наш амбасадар казаў пра існуючы набор магчымасьцяў супрацоўніцтва паміж Расеяй і Беларусьсю ў вайсковай абарончай сфэры як дзьвюх дзяржаваў-суседак і саюзьніцаў.
Я нічога ня ведаю пра нейкія канкрэтныя пляны ў дысьлякацыі расейскай ядзернай зброі па-за межамі расейскай тэрыторыі. Так што пастаноўка гэтага пытаньня носіць чыста тэарэтычны характар.
Ну, а тое, што тычыцца міжнародных абавязаньняў Беларусі, дык рашэньні 1990-х гадоў зводзяцца да адмовы Беларусі ад уласнай ядзернай зброі, і гэтыя рашэньні, безумоўна, не падлягаюць перагляду.
Што тычыцца расейскай ядзернай зброі, дык яе разьмяшчэньне па-за межамі расейскай тэрыторыі, паводле ўзаемнай дамоўленасьці бакоў, ніяк не супярэчыць міжнародным дамовам Расеі і таго боку, які ў такое супрацоўніцтва ўступае. Падкрэсьлю, што я цяпер камэнтую чыста тэарэтычны, юрыдычны бок гэтага пытаньня”.
Карэспандэнт: Якія наступствы можа мець для сьвету разьмяшчэньне расейскай ядзернай зброі ў Беларусі?
Касачоў: “Вы мне гэтае пытаньне задаяце, як быццам такое рашэньне ўжо адбылося. Ніякіх такіх рашэньняў, наколькі мне вядома, не існуе. Таму абмяркоўваць нейкія гіпатэтычныя пэрспэктывы я лічу абсалютна заўчасным”.
А.Саньнікаў: "Лукашэнка павінен адрэагаваць на заяву Сурыкава", 28.08.2007 Станіслаў Шушкевіч: “Расея ўсё больш вяртаецца на пазыцыі былога СССР”, 27.08.2007 Расея марыць вярнуць у Беларусь ядзерную зброю?, 27.08.2007