Валер Каліноўскі, Прага Фільмы Юрыя Хашчавацкага "Плошча" і Міраслава Дэмбіньскага "Урок беларускай мовы" аб падзеях вясны 2006 году ў Менску, калі людзі пратэставалі супраць парушэньняў у часе прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі, атрымалі прызы на Міжнародным фэстывалі ўкраінскага новага кіно “Кіналеў-2007”.
Паводле заснавальніка і арганізатара фэстывалю “Кіналеў-2007” Алеся Дзындры, фільмы пра Беларусь паказвалі па-за конкурсам. На пляцоўцы пад адкрытым небам у мінулую суботу ў цэнтры Львова іх паглядзела каля тысячы чалавек.
А.Дзындра: “Франак Вячорка пакарыў сэрцы”
На фэстываль зь сям''ёй прыбыў польскі рэжысэр Міраслаў Дэмбіньскі, аўтар фільму "Урок беларускай мовы". І ягоны фільм атрымаў нечаканы прыз. Гаворыць Алесь Дзындра:
Паводле спадара Дзындры, журы пайшло насустрач жаданьням і эмоцыям гледачоў:
"Настолькі ў гэты дзень публіка была зачараваная, заангажаваная, уражаная той праўдай, якую паказаў гэты чалавек... Ну што там казаць... пакарыў сэрцы".
“Плошча” атрымала прыз за грамадзянскую пазыцыю аўтара
Фільм Юрыя Хашчавацкага "Плошча" быў сустрэты публікай зь ня меншым энтузіязмам і цеплынёй. Аўдыторыя пляскала яму стоячы. Гэты фільм таксама быў уганараваны прызам – Залатым львом за грамадзянскую пазыцыю аўтара “Сэрца льва”. Паводле спадара Дзындры, “гэта ўзнагарода ўсім, хто змагаецца за Беларусь. Кожны зь іх носіць у грудзях сэрца льва”.
Рэжысэр Юры Хашчавацкі зазначыў "Свабодзе", што ён даведаўся аб суботнім масавым паказе свайго фільму ў Львове з інфармацыйных паведамленьняў у інтэрнэце. А пра прыз Львоўскага фэстывалю ён даведаўся толькі ад "Свабоды" і быў вельмі рады:
"Гэты фільм сапраўды жыве ўжо сваім жыцьцём, і таму аб многіх фактах ягонай дэманстрацыі я даведваюся зь інтэрнэт-сайтаў... Вялікая колькасьць паказаў, і прычым аб трох чвэрцях гэтых паказаў я нават ня ведаю. Вось я зараз з радасьцю даведаўся, што яго паказалі ў Львове, дарэчы, і ў Кіеве яго паказвалі некалькі разоў".
Юры Хашчавацкі паведаміў, што фільм ужо дэманстраваўся ў дзясятках гарадоў па ўсім сьвеце, і толькі частка дэманстрацыяў адбывалася з удзелам аўтара.
У наступным месяцы фільм "Плошча" пакажуць у Вашынгтоне, у лістападзе – у Парыжы і Капэнгагене.
Фільм “Урок беларускай мовы” паказаны на фэстывалі ў Нью-Ёрку, 14.06.2007 У Лёндане ўбачаць фільм “Урок беларускай мовы”, 3.04.2007 На ўправе Партыі БНФ праходзіць кінафэстываль-маратон “Вясна-2006”, 19.03.2007
А.Дзындра: “Франак Вячорка пакарыў сэрцы”
На фэстываль зь сям''ёй прыбыў польскі рэжысэр Міраслаў Дэмбіньскі, аўтар фільму "Урок беларускай мовы". І ягоны фільм атрымаў нечаканы прыз. Гаворыць Алесь Дзындра:
А.Дзындра: “Калі мы абіралі намінацыю за лепшую мужчынскую ролю, то журы вызначыла пераможцам не актора, а дакумэнтальнага героя”.
"Калі мы абіралі намінацыю за лепшую мужчынскую ролю, то журы вырашыла не даваць ніякай прэміі акторам, і ў лепшай мужчынскай ролі журы вызначыла пераможцам не актора, а дакумэнтальнага героя. Гэта якраз герой фільму Мірэка Дэмбіньскага "Урок беларускай мовы" Франак Вячорка".Паводле спадара Дзындры, журы пайшло насустрач жаданьням і эмоцыям гледачоў: