Радыё Свабода, Віцебск Віцебская абласная судовая калегія адмовіла Тацяне Севярынец ва ўзнаўленьні на працы, пацьвердзіўшы рашэньне Першамайскага раённага суду пра законнасьць ейнага звальненьня. Спадарыня Севярынец лічыць вырак судзьдзяў палітычна матываваным.
Тацяна Севярынец кажа, што адпачатку ня дужа спадзявалася,каб судовае разьбіральніцтва магло завершыцца на ейную карысьць. Вынік пасяджэньня абласной калегіі толькі спраўдзіў ейныя меркаваньні.
“Сёньняшняе рашэньне Віцебскай абласной калегіі якраз ідзе ў адной плыні з тым рашэньнем, што было прынята ў дачыненьні да майго сына ўчора: калі ніякіх парушэньняў закону не было – і ўсе доказы рассыпаліся. Карацей, гэта яшчэ адна ілюстрацыя таго, што ў нашай краіне ня дзейнічаюць законы. І калі адна з судзьдзяў так зьдзекліва заўважыла “я не разумею, дзе тут палітыка”, то адразу стала зразумела: менавіта палітычныя прычыны не дазволілі судзьдзям прыняць правільнае рашэньне наконт майго звальненьня. Калі б не палітычная дзейнасьць майго сына і ня тое, што я яму дапамагаю, гэтай сытуацыі ўвогуле не было б! Улады хочуць, каб я стаяла перад імі на задніх лапках ды глядзела ім у рот. А я так ніколі не рабіла й рабіць ня буду!”
Кастусь Севярынец, давераная асоба спадарыні Тацяны, спрабаваў прыцягнуць увагу Калегіі да таго, што кіраўніцтва раённага аддзелу адукацыі скарыстала неўнармаванасьць асобных актаў працоўнага заканадаўства, каб звольніць настаўніцу-апазыцыянэрку. Аднак судзьдзі ягоных доказаў не пачулі.
Кастусь Севярынец: “Ня зважылі ні на Працоўны кодэкс, ні на калектыўную дамову, ні на статус! Усё ў іх было вырашана загадзя. А таму мы будзем абскарджваць гэту пастанову ў абласной пракуратуры, у рэспубліканскай пракуратуры. Карацей, пройдзем усе інстанцыі і выйдзем, калі тут нічога ня вырашыцца, на міжнародны ўзровень. Каб усё ж дамагчыся праўды й справядлівасьці!”
Тацяна Севярынец была звольнена зь сярэдняй школы №40 нібыта за прагулы. Напрыканцы сакавіка яна напісала заяву на адпачынак за свой кошт, якую падпісаў загадчык раённага аддзелу адукацыі Ўладзімер Шлома. Праз колькі дзён высьветлілася, што пазьней ён адмяніў уласнае рашэньне. Вярнуўшыся з адпачынку, Тацяна Севярынец даведалася, што прапусьціла 6 працоўных дзён. 28-га красавіка яе звольнілі. І цяпер спадарыня Севярынец беспрацоўная.
Тацяна Севярынец у абласным судзе
Кастусь Севярынец: "У іх усё было вырашана загадзя!"
Суд адмовіў Тацяне Севярынец у аднаўленьні на працы, 18.06.2007 Тацяна Севярынец: “Суд прайграла ня я, прайгралі яны!”, 18.06.2007