Валер Карбалевіч, Менск Новая перадача сэрыі “Экспэртыза Свабоды”. Эфір 22-га жніўня 2007 году Зьявілася інфармацыя, што дзяржаўны пакет акцый кампаніі мабільнай сувязі “Velcom” прадаецца кіпрскай фірме “SB-Telecom”. Ці можна зрабіць выснову, што ў палітыцы прыватызацыі кіраўніцтва Беларусі пачало дзейнічаць больш рашуча? Чаму крокі ўладаў у гэтым кірунку такія супярэчныя? Паводле якой лёгікі прымаюцца рашэньні наконт прыватызацыі? Удзельнікі: журналістка газэты “Белорусы и рынок” Тацяна Манёнак і эканаміст Міхась Залескі.
Навошта прадаюць “Матавела” і “Velcom”?
Валер Карбалевіч: “Апошнім часам пачалі зьяўляцца паведамленьні пра рашэньні беларускіх уладаў у пляне прыватызацыі, якія можна разглядаць як знакавыя. Так, маецца інфармацыя, што прадаецца дзяржаўны пакет акцый кампаніі мабільнай сувязі “Velcom” кіпрскай фірме “SB-Telecom”. Нядаўна падпісаны прэзыдэнцкі Ўказ пра продаж заводу “Матавела” аўстрыйскай кампаніі АТЕС. Можна прыгадаць таксама продаж 50% акцый “Белтрансгазу” “Газпрому”, хоць там і іншы палітычны кантэкст. Магчыма, невыпадкова нядаўна Беларусь атрымала міжнародны крэдытны рэйтынг.
Ці можна з гэтых фактаў зрабіць выснову, што адбываюцца пэўныя зрухі ў палітыцы прыватызацыі? Ці значыць гэта, што ўлады пачалі дзейнічаць больш рашуча ў гэтым кірунку?
Тацяна Манёнак: “Я не рабіла б высновы, што гэта пачатак сыстэмнай прыватызацыі. Продаж “Матавела” – змушаны крок. Дзяржава нацыяналізавала гэтае прадпрыемства і паспрабавала вывесьці яго з крызысу. Але не атрымалася. Бо дзеля гэтага патрэбны эфэктыўны мэнэджмэнт, новыя тэхналёгіі, пошук сваёй нішы на ўсясьветным рынку.
Але інвэстыцыйная дамова наконт прыватызацыі “Матавела” яшчэ не падпісана. Невядома, наколькі жорстка ўрад будзе патрабаваць захаваць профіль прадпрыемства. Бо канкураваць з кітайцамі ў вытворчасьці велясіпэдаў немагчыма.
Дзіўна, што гэта зьдзелка адбылася без галоснасьці. Ніхто – ні афіцыйныя асобы, ні дзяржаўныя мэдыі – не пракамэнтаваў адбыванага. Нават для многіх чыноўнікаў гэта прыватызацыя стала сюрпрызам. Усё гэта супярэчыць заканадаўству. Бо яно прадугледжвае правядзеньне інвэстыцыйнага конкурсу, у выніку якога вызначаецца рэальны кошт прадпрыемства, заплянаванага да прыватызацыі.
Акрамя таго, гэтыя прыватызацыйныя зьдзелкі ёсьць вымушаным крокам яшчэ з аднаго боку. Падчас апошняга газавага канфлікту з Расеяй беларускія афіцыйныя асобы паведамілі, што ў нас не хапае валюты. Акрамя выплаты “Газпрому” запазычанасьці за паўгода, спатрэбіліся грошы на аплату газу, спажытага за ліпень.
Таму ўлады й пасьпяшаліся прадаць дзяржаўны пакет акцый кампаніі “Velcom”. Тым больш, што экспэрты прагназуюць пагаршэньне ўмоў бізнэсу ў гэтай сфэры”.
Міхась Залескі: “У абодвух гэтых знакавых зьдзелках, пра якія мы вядзем гаворку, прыкметна падвоенае падабенства. Па-першае, гэта, як ужо адзначыла сп-ня Манёнак, робіцца цішком, не празрыста. Па-другое, улада спрабуе збыць прадпрыемствы, кіраваць якімі эфэктыўна дзяржава ўжо ня можа. А таму й прадае”.
Карбалевіч: “Прабачце, але гэта прынцыпова розныя прадпрыемствы. “Матавела” – нерэнтабэльнае прадпрыемства, якое даўно знаходзіцца ў глыбокім крызысе, і яго трэба тэрмінова ратаваць. А “Velcom” дае вялікі прыбытак, эфэктыўна разьвіваецца, мае добрую пэрспэктыву”.
Залескі: “Сп-ня Манёнак слушна заўважыла, што тэндэнцыі на гэтым рынку неспрыяльныя, нарошчваць тэмпы разьвіцьця немагчыма. Таму, зьняўшы вяршкі, дзяржава больш ня мае магчымасьцяў спрыяць разьвіцьцю. Вось чаму прадаюць. Тым больш, бюджэту патрэбны грошы”.
Манёнак: “Няма сыстэмнай палітыкі”
Карбалевіч: “Тут было адзначана, што продаж “Матавела” – вымушаны крок, бо дзяржава ня ў стане вывесьці яго з крызысу. Але дасюль беларускія ўлады разглядалі праблему прыватызацыі ня з гледзішча эканамічнай эфэктыўнасьці. Калі б гэта было так, то ўлады распрадалі б усе тыя 20% прадпрыемстваў, якія афіцыйна лічацца нерэнтабэльнымі. З эканамічнай пазыцыі гэта ўраду выгодна. Аднак такога не адбываецца. Магчыма, справа тут у тым, што для ўладаў прыватызацыя – ня толькі чыньнік эканамічны, але й палітычны”.
Манёнак: “Улады намагаюцца давесьці, што дзяржаўнае кіраваньне зьяўляецца эфэктыўным, не жадаючы прызнаць сваю няздольнасьць кіраваць прадпрыемствамі”.
Карбалевіч: “Адначасна з гэтымі знакавымі прыватызацыйнымі рашэньнямі навідавоку й супрацьлеглыя прыклады. Працягваецца працэс нацыяналізацыі акцыянэрных таварыстваў, якія перадаюць дзяржаве акцыі ў абмен на дзяржсубсыдыі.
Раней урад зьбіраўся прадаць акцыі цэмэнтных заводаў замежным інвэстарам, а цяпер адмовіўся ад гэткіх плянаў. Альбо яшчэ прыклад. Улады абвясьцілі пра гатовасьць прадаць акцыі трох піўзаводаў. Аднак паставілі такія жорсткія ўмовы, што ўзьнікаюць сумневы ў рэалізацыі гэтых плянаў. Як можна пракамэнтаваць такое?”
Манёнак: “У Беларусі прыватызацыя – ня сродак зьяўленьня эфэктыўнага ўласьніка ці прыцягненьня новых тэхналёгій. Гэта мусовыя дзеяньні. Няма сыстэмнай палітыкі. Усё вырашае адзін чалавек.
Але сёньня ў дзяржавы ўжо не стае грошай, каб грашыма падтрымліваць усе прадпрыемствы. Таму спрабуюць некаторыя прадпрыемствы збыць прыватнікам. А для выцясьненьня імпарту замежныя інвэстыцыі вельмі актуальныя.
Наконт прыватызацыі піўзаводаў. У гэты дынамічны рынак патрэбны новыя інвэстыцыі. На прыкладзе заводу “Аліварыя” мы бачым: з прыходам замежнага інвэстара вытворчасьць дынамічна разьвіваецца.
Што тычыцца цэмэнтных заводаў. Замежныя кампаніі хочуць атрымаць кантрольны пакет акцый. А гэтага ня хоча дзяржава. Пакуль ёсьць танны газ, дзяржава яшчэ можа тут утрымліваць рэнтабэльнасьць. Але з павышэньням цэнаў на газ сытуацыя зьменіцца. І тады паўстане пытаньне прыватызацыі”.
Залескі: “У кірунку прыватызацыі няма ніякай палітыкі, стратэгіі. Замест абвяшчэньня конкурсу, тэндару вырашаецца ўсё келейна. Тут сапраўды дзейнічаюць не толькі эканамічныя матывы, але й палітычныя, а таксама іміджавыя. Напрыклад, трэба стварыць вобраз Лукашэнкі як руплівага гаспадара. Таму назіраем супярэчныя тэндэнцыі, супрацьлеглыя захады”.
Што дзяржава хоча атрымаць ад прыватызацыі?
Карбалевіч: “Дык якая лёгіка выяўляецца ў гэтых рашэньнях наконт прыватызацыі? Ці можна прасачыць тут нейкія заканамернасьці? Напрыклад, заўважна, што ў згаданых зьдзелках дзяржаўныя пакеты акцый прадаюцца замежным кампаніям, якія даўно прысутнічаюць на беларускім рынку”.
Манёнак: “Тут узьнікае праблема на ўзроўні мэнтальнасьці. У нас, дзякуючы ўладам, сфармавалася нэгатыўнае стаўленьне да гаспадара, уласьніка.
Трэба стварыць празрыстыя і ясныя правілы гульні ў гэтай сфэры. Усе суседнія краіны даўно прайшлі працэс прыватызацыі. Усе памылкі можна ўлічыць. Дарэчы, у Беларусі нядрэннае заканадаўства аб прыватызацыі. І ня трэба баяцца аддаваць замежнаму ўласьніку кантрольныя пакеты акцый. Бо толькі ў гэтым выпадку ён будзе ўкладаць свае грошы ў прадпрыемства”.
Залескі: “Мы тут сутыкаемся з важнай тэарэтычнай праблемай. Дзяржава ня можа дакладна сфармуляваць адказу на пытаньне “што мы хочам атрымаць ад прыватызацыі”. Калі патрэбны толькі грошы, дык гэта можа задаволіць і расейскі капітал. А калі маем намер, акрамя грошай, засвоіць сучасны мэнэджмэнт, тэхналёгіі, пазнаць глябальны рынак, то патрэбен заходні капітал”.