Іна Студзінская, Менск Праз 10 дзён дзеці зноў пойдуць у школу, а пакуль што бацькі ходзяць па школьных кірмашах ды лічаць купюры ў сваіх кашальках. Колькі каштуе выправіць дзіця ў школу?
У спадарыні Элы чацьвёра дзяцей. Сёлета старэйшая дачка ідзе ў першую клясу. Эла зараз у дэкрэтным адпачынку, працуе адзін бацька. Эла падлічыла, у якую суму абыдзецца выправіць дачку ў школу:
“Калі купляць усё: абутак, форму, спартовую форму – 400-500 тысяч як мінімум трэба на тое, каб усё прыдбаць”.
Карэспандэнтка: “Гэта для дзяўчынкі шасьцігадовай, у першую клясу?”
Сп-ня Эла: “Нам тут яшчэ пашчасьціла: яна не з усяго пасьпела вырасьці. Вось тыя 50 тысяч дзяржаўнай дапамогі, якую выдаюць шматдзетнай сям’і на падрыхтоўку дзіцёнка да школы – гэта, канечне, сьмешна. Толькі на плястылін і фарбы. Гэта хутчэй маральная падтрымка, чым фінансавая”.
Самы танны набор пісьмовых прыналежнасьцяў для першаклясьніка беларуска-расейскай вытворчасьці – алоўкі, асадкі, сшыткі, лінейка, фарбы, плястылін – каштуе 65 тысяч рублёў. Заплечнік – ад 35 тысяч і вышэй. Дзелавы касьцюм для першаклясьніка самы танны – 79 тысяч. Для падлетка – ад 110 тысяч да 200. Добра, канечне, мець яшчэ пару-тройку штаноў на зьмену (ад 40 тысяч).
Кашуля на хлопчыка беларускай вытворчасьці– ад 17 да 25 тысяч, іх трэба як мінімум тры-чатыры. Абутак. Пантоплі на хлопчыка – ад 40 да 100 тысяч. Паўкеды – 30 тысяч. Яшчэ трэба спартовыя форма, красоўкі, зьменны абутак.
На дзяўчынку ўсё каштуе яшчэ крыху даражэй. Дый жакетаў, спаднічак і блузак дзяўчынцы спатрэбіцца больш. Падлічылі. Атрымліваецца, што на самае неабходнае спатрэбіцца 500 – 600 тысяч. Дарэчы, гэта без уліку платы за падручнікі, дадатковыя дапаможнікі, сшыткі з друкаванай асновай, атласы, контурныя карты. Толькі на адзеньне, абутак і мінімум пісьмовых прыналежнасьцяў.
З гэтымі лічбамі пагаджаецца і эканаміст Міхал Залескі, у якога двое школьнікаў, а ўсяго пяцёра дзяцей:
“Я назапасіў за два месяцы адпачынку адзін мільён. Плюс яшчэ 100 тысяч дапамогі – гэта ўпрытык, каб выправіць у школу двух школьнікаў. Упрытык! Гэта яшчэ з тым улікам, што хлопцу яшчэ ад старэйшых дзяцей застаецца нешта: спартовая форма, красоўкі, тое-сёе. А так магло і болей быць, Так што лічбы рэальныя”.
Выправіць дзіця ў школу вымагае ад бацькоў ня толькі значных фінансаў, але вымагае яшчэ і шмат намаганьняў, пошукаў, нэрваў. Эканаміст Міхал Залескі ставіцца да гэтага па-філязофску:
“Дзяржава нібыта дэкляруе, што яна праводзіць дэмаграфічную палітыку і адукацыйную палітыку. Правядзеньне гэтых двух палітык павінна спрыяць і дзетанараджальнасьці і адукацыі гэтых дзяцей і выхаваньню. Насамрэч атрымліваецца, што для людзей, якія не гатовыя ўспрымаць гэта як пакуты ці як радасьць, а хочуць камфортна жыць, то для іх выхаваньне дзяцей і адпраўка ў школу робяцца выпрабаваньнем і для здароўя, і для кашалька”.
Апытаньне ў Магілёве: “Школа – дарагое задавальненьне” 20.08.2007