Радыё Свабода Актывіста кампаніі “За свабоднае разьвіцьцё прадпрымальніцтва” з Салігорску Аляксандра Сацуру, а таксама прадстаўніцу жаночай партыі “Надзея” Ларысу Насановіч сёньня выклікалі ў мясцовы райаддзел міліцыі.
Падставай для гэтага сталася аб’ява, дзе сп. Сацура і сп-ня Насановіч пакінулі свае каардынаты. У паведамленьні гаварылася пра стварэньне ў Беларусі Камітэту ў абарону прадпрымальніцтва, а таксама пра правядзеньне ў Менску сацыяльнага маршу.
Намесьнік начальніка міліцыі Андрэй Кляшэвіч запатрабаваў ад Аляксандра Сацуры і Ларысы Насановіч даць пісьмовыя тлумачэньні з нагоды распаўсюджваньня гэтай інфармацыі. Пры гэтым ён спаслаўся на адпаведнае патрабаваньне Салігорскага райвыканкаму.